• Авторизация


ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! 10-07-2006 14:08 к комментариям - к полной версии - понравилось!


(Адразу выбачаюся за шматлікія памылкі, якія магчыма сустрэнуцца ў гэтым посьце, але гэтай мовай я карыстаюся ня вельмі.. амаль што ніколі й не карыстаюся)

Учора пайшлі з маім суседам па хаце вандраваць па Кіеву. Мне захацелася пабачыць Лаўру ды Бабу (Маці-Радзіма, галоўны ПРЕВЕД горада). А Сяргей увогуле ні той Бабы ні Лаўры ня бачыў.

Калі нават забыцца на рэлігію, то прыгажосьць там такая, што ні словам напісаць, ні на фота паказаць. Уражаючая архітэктура, сьцены, якім ня ведаю колькі стагодзьдзяў. I зараз паўсюль квітнеюць ружы. Я столькі іх разнастайных напэўна пабачыў першы раз у жыцьці.

Потым паглядзелі Бабу. Сярожа сказаў, што ён лічыў яе не такой вялікай, а яшчэ яму не спадабалася ваенная тэхніка ды зброя, што пад нагамі ў гэтай Маці-Радзімы. Казаў маўляў гэта ўсё прызначана дзеля забойстваў і няма тут чым ганарыцца.

Увесь час нашага падарожжа вакол нас хадзіла шмат моладзі, да й ня толькі моладзі, у вышыванках ды зь іншай народнай атрыбутыкай. А было іх шмат таму, што паблізу праходіў этна-фэстываль. Гэта быў ужо трэці заключны вечар. Нажаль я не дазнаўся раней пра гэтую падзею.

Я не чакаў пабачыць столькі людзей. Гралі ВВ (куды ж бяз іх), дзяўчаты ды хлопцы хто сядзеў на траве, а хто таньчыў. Басыя, вясёлыя, шчасьлівыя:
[384x288]

Раптам у самое сярэдзіне натоўпу сярод рэклямных сьцягаў ЮМС і Медавухі я пабачыў
родныя колеры:
[384x288]

Сказаў Сержуку, што мне абавязкова трэба туды патрапіць, бо гэта ж усё сваё, далёкае але ж блізкае.
Падыйшоў, пазнаёміўся. Хлопцы прыехалі да Кіева, каб проста пабачыць горад, а выпадкова патрапілі на гэты фэст.
-А адкуль сьцягі?-пытаю.
-А яны ж заўсёды з сабою!-кажуць.
[384x288]

Я тады пашкадаваў, што ня быў апрануты ў адпаведную футболку, што мне прэзэнтаваў бусел.
Мы яшчэ трохі пагаварылі з хлопцам, якога звалі Ігар. Я распавеў пра тое, як хадзіў з сябрамі на плошчу падчас так званых выбараў, і як іншыя сядзелі па сваіх хатах і казалі, што нікуды ня пойдуць, бо ўсё роўна нічога ня зьменіцца. А Ігар казаў, што пачакае, пакуль Пуцін зробіць цэны на газ недасяжнымі для беларускае эканомікі, і калі і ў гэтым выпадку беларускі народ ня здолее выратаваць сябе, то хлопец той рушыць да Польшчы.

Я глядзеў на тое сьвята, што адбывалася вакол мяне. На усьмешкі, на танцы, на народнае адзеньне. Слухаў, як усе разам сьпяваюць тыя песьні.. Я быў вельмі шчасьлівы, што гэта магчыма, што моладзь тут на, прабачце, в Украіне памятае сваю гісторыю, свае карані, што калі ты размаўляеш на роднай мове, табе ня трэба адчуваць сябе злачынцам ці апазыцыянэрам. Што можна быць сваім у сваёй краіне.
І адначасова дзесьці ўнутры прысутнічаў жаль і сум, што беларускія хлопцы, маюць магчымасьць насалоджвацца жыцьцём толькі па за межамі роднай краіны, і разгарнуць родныя сьцягі толькі, калі цягнік пакіне беларускаю зямлю.

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ, шкада што пакуль жыве ў суседніх рэспубліках. Але я бачу зьмены ў думках і паводзінах беларускай моладзі, бачу што людзі перасталі баяцца. І я веру што сьветлы дзень недалёка!
[640x480]
ЖЫВЕ!



Вялікі дзякуй Дзьмітрыю Буслу за парады і выпраўленьні
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (1):


Комментарии (1): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! | последний_ручей - >}}-- ГОЛОВА РЫБЫ --}}> | Лента друзей последний_ручей / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»