З 98-га году прапусьціў толькі два сьвяткаваньня Дня Волі. Адным разам быў у бацькоў зь нейкай прычыны, але піў гарэлку з братам Мішам і аднакласьнікам Яўгенам Ляйко на двары школы. Другім разам быў у войску.
Сёньня не пайду трэцім разам. Бо Іра цяжарная і ёй на такія мерапрыемствы нельга, а безь яе не пайду, бо дамовіліся.
Але шахну ўвечары за продкаў славутых і мужных ды за Бацькаўшчыну, што не памрэ.
Усіх віншую! І жадаю, каб хутчэй ужо можна было на сьвята гэтае хадзіць зь дзецьмі і балонікамі ды не адчуваць небясьпечнасьць сітуацыі.
Жыве Беларусь!