• Авторизация


Пазітыффны сцэнар перамогі 15-03-2006 03:12 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Нашая сіла ў джынсах!
19 сакавіка. 20-00. Праз шчыльныя міліцэйскія заслоны на Кастрычніцкую плошчу прабілася некалькі тысячаў чалавек. Перад імі палымяна прамаўляюць па чарзе Мілінкевіч, Казулін і актывістыя іхных штабоў. ОМОН напружана назірае за мітынгам праз шчыты, але сутычак пакуль няма.
21-00. Колькасьць людзей паступова павялічваецца. Прамоўцы заяўляюць пра лічбы незалежных экзіт-полаў: Лукашэнка сабраў меней за 30%. Натоўп радасна гукае «Жыве Беларусь!». Афіцыйных лічбаў пакуль няма.
22-00. На плошчы па розных ацэнках ужо 20-30 тысячаў чалавек. Міліцыя нават не спрабуе іх разагнаць. Можна пабачыць багата дружыньнікаў з джынсавамі паваросачкамі на рукавох. Яны ўжо выявілі і затрымалі з тузін правакатараў і сэксотаў.
22-30. На вялізным экране зьяўляецца Ярмошына і нэрвова кажа, што папярэдніх вынікаў па тэхнічных прычынах пакуль няма. На вуліцы выходзіць усё больш менчукоў.
23-00. Плошча ўжо не ўмяшчае ўвесь натоўп. Кардоны вымушаныя паступова адыходзіць. Дзяўчаты працягваюць міліцыянтам кветкі і джынсавыя стужачкі.
23-30. Мітынг зацьвяржае групу перамоўшчыкаў зь дзесяці асобаў, якія пад аховай міліцыі рушаць да рэзыдэнцыі прэзыдэнта, каб перадаць рэзалюцыю наступнага зьместу: «Як пераканаўча засьведчылі незалежныя апытаньні, у першым туры перамог Аляксандар Мілінкевіч, з 52,5% галасоў. Патрабуем адпаведнага прызнаньня з боку ЦВК. У адваротным выпадку наступствы набудуць непрадказальны характар».
24-00. Перамоўшчыкаў не ўпушчаюць у рэзыдэнцыю і тады раз'юшаны натоўп раптам урываецца ўнутар. Нікога з вышэйшага кіраўніцтва там ня знойдзена. Мілінкевіч разам з аховай едзе на Макаёнка каб агучыць «Зварот да беларускага народу».
00-10. Прадстаўнікі КДБ робяць сэнсацыйную заяву: толькі што ў Драздох ля гелікоптэра знойдзенае цела былога прэзыдэнта А.Лукашэнкі з вогнястрэльнай ранай у патыліцы.
00-20. Невядомы актывіст «Зубра» замяняе сьцяг над рэзыдэнцыяй. Зараз над ёй лунае бел-чырвона-белы штандар. На вуліцах Менска сьвяточны настрой, людзі віншуюць адзін аднога з перамогай.
Замест эпілёгу:
00-30. Невядома адкуль зьяўляецца Зянон Пазьняк і віншуе пераможцаў наступнымі словамі: «Зараз мы ўсе пабачылі трыюмф Народнага Галасаваньня!». Натоўп крычыць у адказ: «Ганьба!».
Занавес.
адсюль
[347x376]
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (3):
бусел 15-03-2006-11:22 удалить
але ж я б у гэтым сцэнары зрабіў бы крыху інш - кулю ў галаву гэта вельмі проста, арэшт ды суд, але ў не Гаагскі, а нашы (можа нават з удзелам замежных прадстаўнікоў).
Ne_Solei 15-03-2006-14:44 удалить
))каб усё так і было...а дзірка ў патылі абавязкова)

LI 5.09.15
Ultrabelarus 15-03-2006-21:20 удалить
Ну... Луку забіваць не трэба. Яго як дзядулю Эльцына, няхай сабе, на пенсіі, бо яго дужа ўжо пэнсіянэры любяць
В колонках играет: Siver - Колер маёй рэвалюцыі

LI 5.09.15


Комментарии (3): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Пазітыффны сцэнар перамогі | Stolik - Stolik Толіка | Лента друзей Stolik / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»