Гуртаванне
17-11-2014 09:08
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Гуртавацца трэба вакол роднай мовы, культуры, дзяржавы
(Лістападаўскі Сойм 2014 г. КХП – БНФ і БНФ “Адраджэньне”)
16 лістапада ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту – “Выпрабаваньні часу”. З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, нам. старшыні Партыі і Фронту. Выступоўцы адзначылі, што распачаўся якасна новы пэрыяд у гістарычным разьвіцьці Беларусі. Крызісныя зьявы сьведчаць аб тым, што недалёкі ўжо час абвалу маскоўскай імпэрыі і канчатковага вызваленьня паняволеных народаў. Зьдзіўляе ўпартасьць, зь якою Крэмль імчыць імпэрыю ў катастрофу, якая закончыцца ліквідацыяй крамлёўска-лубянскага рэжыму. Вельмі важна, каб беларускі народ не патрапіў у крывавы разлом гэтых тэктанічных падзей. Каб беларусаў ня кінулі ў якасьці расходнага матэр’ялу на вайну дзеля паратунку варожай імпэрыі. Менавіта таму ўсе патрыёты Бацькаўшчыны павінны пашыраць праўдзівую інфармацыю пра расейскую агрэсію супраць Украіны, пра становішча ў нашай дзяржаве, каб пераконвалі людзей, што гуртавацца трэба вакол сваёй роднай культуры, мовы, нацыянальнай дзяржавы. Менавіта гэта ёсьць гарантыяй нашай цяпершчыны і будучыні.
Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра адчайнае становішча многіх беларускіх сем’яў, якія ня маюць сродкаў для існаваньня, ня могуць забясьпечыць сваіх дзяцей. Сотні тысячаў беларускіх работнікаў вымушаныя ехаць на рабскую працу ў Расею. Людзі называюць гэтыя месцы “приисками Путина”. Калі раней на рабскіх працах у Расеі можна было сапраўды зарабіць тысячу даляраў і больш, і, калі пашэнціць, прыехаць дахаты з гэтымі грашыма, то цяпер назіраюцца новыя зьявы. Беларускіх рабоў у Расеі селяць у асобных бараках і трымаюць фактычна на казарменным становішчы, пад жорсткім кантролем. Іх кормяць і даюць месца для сну, але прымушаюць працаваць па 12 гадзін у суткі за нізкія заробкі, роўныя заробкам у Беларусі. Расея перастае быць крыніцай высокіх заробкаў, ва ўсім адчуваецца эканамічны крызіс у імпэрыі. Яшчэ сябры адзначылі, што зь цягам часу ўсё больш беларусаў пачынаюць знаходзіць праўдзівую інфармацыю пра падзеі ва Украіне і разумець, што там адбываецца. Людзі выходзяць з шоку, выкліканага расейскай гёбэльсаўскай прапагандай, і задаюцца пытаньнем: “Як мы маглі верыць у гэтую маскоўскую хімеру?!” Усім зразумела, што час працуе на Украіну, на ўсе змагарныя народы.
Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.
16 лістапада 2014 г.
Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ / 16-11-2014
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote