• Авторизация


Што трэба ведаць беларусу №2 25-03-2016 09:56


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ БЕЛАРУСУ" (№2) 25 гадоў таму векавое змаганьне за дзяржаўную незалежнасьць і волю Беларусі завяршылася перамогай Беларускага "Адраджэньня". 25 Жніўня 1991 года Беларусь стала незалежнай дзяржавай, паўнапраўным сябрам міжнароднай супольнасьці. У выніку векавой расейскай акупацыі ворагі зьнішчылі (забілі, расстралялі, павешалі, згнаілі ў турмах і лагерах) мільёны беларусаў, вынішчылі маёмныя класы, рэлігію і набілітэт, спалілі беларускія кнігі, сфальсіфікавалі Беларускую гісторыю і галоўнае -- увесь час нішчылі Беларускую мову, імкнуліся зрусіфікаваць нашу краіну і сьцерці Беларускую нацыю з твару зямлі. Нягледзячы на вялікія маскоўскія злачынствы, забойствы і вынішчэньні, нягледзячы на вялікія страты з боку беларусаў, ворагам не ўдалося зьнішчыць Беларускі народ. Але ў нашай краіне акупанты пакінулі шмат дрэннага ў выніку доўгай акупацыйнай антыбеларускай палітыкі, якая працягваецца цяпер антынацыянальным рэжымам Лукашэнкі пры падтрымцы Масквы. Гэтае дрэннае ня толькі ў кепскіх, накінутых акупантамі звычках (п'янстве, брыдкай лаянцы, хамстве, непавазе да жанчыны і старых людзей ды безгаспадарнасьці), але і ў збочаных, перакручаных уяўленьнях пра нашу гісторыю, Айчыну, культуру, міжнародныя дачыненьні і палітыку, і ўрэшце -- у няведаньні таго, што ворагі ўвесь час хавалі ад беларусаў, нішчылі і фальсіфікавалі, зьневажалі і хлусілі. Ёсьць каштоўнасьці, падзеі, рэчы і зьявы, якія абавязкова павінен ведаць беларус, каб добра сябе адчуваць у роднай сваёй краіне. * * * (суседзі) 1. Сябрамі і ворагамі Беларусі можа быць шмат хто, у залежнасьці ад сытуацыі, ад становішча ў суседніх краінах і ад палітычнага становішча ў Беларусі. Але ніколі сябрам не была, ня ёсьць і ня будзе ні пры якіх абставінах Маскоўшчына, Расейская імпэрыя. Гэта ёсьць натуральны гістарычны і геапалітычны вораг Беларусі, які вымагае асаблівай ад яго засьцярогі. 2. Расея -- гэта (па вызначэньні яе цара Мікалая І) ёсьць ваенная дзяржава. Яна не займаецца ўнутраным дабрабытам грамадзтва і чалавека. Яе палітыка накіраваная на вонкі, на агрэсію і захоп. Яе ўнутраная палітыка накіравана на ўзбагачэньне ўлады і на ашуканцтва людзей. Расея -- гэта вайна. 3. Расейскае войска было і ёсьць самым жорсткім злачынным і антыгуманным на ўсім сьвеце. Яно зьнішчае мірнае насельніцтва, катуе, рабуе людзей, гвалціць жанчын. 4. Пуцінская Расея рыхтуецца да вайны і захопу Беларусі. Яны пра гэта пішуць і кажуць, зьневажаюць Беларускую дзяржаву, Мову і Народ, настройваюць расейскае грамадзтва супраць беларусаў. 5. Беларусы павінны быць гатовыя абараніць сваю краіну і даць адпор маскоўскім агрэсарам. 6. Беларусам трэба ведаць, што беларуская гістарычная дзяржава Вялікае Княства Літоўскае несла культуру і асьвету ў адсталую Маскоўскую арду (кнігадрук, граматыку мовы, рамёствы, тэатр), але вымушана была адбіваць пастаянныя ваенныя набегі Масквы. 7. Беларусы павінны ведаць, што ўся афіцыйная маскоўская гісторыя пабудавана на міфах, выдумках і фальсіфікацыях. Міфы і фальсіфікацыя як метадалогія расейскай гісторыі ўведзены ў канцы ХVIII стагоддзя па патрабаваньні маскоўскіх цароў і ўпершыню сістэматызаваныяімпэрскім гісторыкам Карамзіным. Напісаная гісторыя павінна была абслугоўваць імпэрыю і імпэрскую агрэсію Расеі. 8. Беларусы павінны ведаць, што расейскае грамадзтва не зьяўляецца нацыянальным грамадзтвам. Гэтае грамадзтва ня ёсьць "нацыя". Яно ёсьць "імпэрыя" -- кангламератыўная агульнасьць людзей, якая ўтвараецца ў імпэрыі і валодае не нацыянальнай, а імпэрскай сьвядомасьцю. Галоўная характэрнасьць імпэрыі як супольнасьці -- прыярытэт дзяржаўнай улады перад чалавекам, нацэленасьць не на ўнутранае разьвіцьцё грамадзтва, а на зьнешняе пашырэньне; непавага да традыцый, да іншых народаў, геацэнтрычнае ўспрыняцьце сьвету як варожага асяроддзя ("мы -- і ўсе астатнія"). Тым часам нацыянальнае грамадзтва накіравана на ўнутранае разьвіцьцё, не на агрэсію, а на суіснаваньне, на прыярытэт асобы перад дзяржаўнай уладай. 9. Беларус павінен ведаць, што экспансіўнае існаваньне імпэрыі прыводзіць да палітызацыі ўсіх сфэраў жыцьця. Мова, мастацтва, быт, эканоміка, старына, звычаі, адзеньне, нават кулінарыя -- усё палітызуецца агрэсіўнай палітыкай імпэрыі, усё вынішчаецца, што не падобна на імпэрскае, усё ператвараецца ў ідэалогію экспансіі. 10. Беларус павінен ведаць гісторыю і разумець, што з усіх супольнасьцяў на зямлі самымі жорсткімі, агрэсіўнымі і крымінальнымі зьяўляюцца імпэрскія расейцы. Іхняя псіхалогія -- хлусьня. Іхняя ідэалёгія -- нянавісьць да ўсяго сьвету, да ўсіх народаў. 11. Беларус мусіць ведаць гісторыю і разумець, што за апошнія дзьвесьце гадоў мілітарысцкая Маскоўшчына ў абліччы Расейскай імпэрыі стала ворагам і праблемай усяго чалавецтва. Яна падрыхтавала і распачала дзьве страшныя сусьветныя войны, рыхтуе і правакуе трэцьцюю вайну, праводзіла людабойства, генацыд і вынішчэньне цэлых народаў, увесь час імкнецца захапіць чужыя тэрыторыі, вынішчыць захоплены народ і ягоную культуру. 12. Беларусы і ўсе народы, асабліва сумежныя з
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
КХП-БНФ 25-03-2016 09:53


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НАРОДНАЯ ПАРТЫЯ

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ (скарочаная назва – Партыя БНФ) зьяўляецца беларускай народнай партыяй дэмакратычнага ладу і нацыянальнага Адраджэньня. Азначэньне "кансэрватыўна-хрысьціянская" абазначае падтрымку народных традыцый гісторыі, культуры, звычаяў, маральнасьці дачыненьняў паміж людзьмі, народных хрысьціянскіх каштоўнасьцяў чалавека і сям'і. Партыя ўлічвае хрысьціянскую падставу і гісторыю беларускай культуры, зыходзіць з пазыцыі, што Хрысьціянства ёсьць важным чыньнікам духоўнага і маральнага разьвіцьця беларускага народу.

КХП — БНФ не прапагандуе ні канфэсійную, ні хрысьціянскую рэлігійную ідэалогію, зьяўляецца палітычнай але не рэлігійнай арганізацыяй. Партыя грунтцецца на хрысьціянскіх прынцыпах дачыненьняў і быцьця і асвойвае іх у палітыцы. Сябрамі Партыі могуць быць і вернікі, і ня вернікі — усе, хто падтрымлівае праграмныя прынцыпы Партыі. Палітыка КХП — БНФ арыентавана на ўсіх грамадзянаў Беларусі.

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ (Партыя БНФ) ёсьць удакладненая назва Партыі Беларускага Народнага Фронту. Новая назва прынята на чарговым ІV-ым Зьездзе Партыі 26.09.1999 года. Партыя мае 190 першасных суполак у 100 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках Рэспублікі Беларусь. У лістападзе 2000 г. (у першым годзе абнаўленьня Партыі) у шэрагах Партыі БНФ налічвалася 3500 сябраў.

Партыя БНФ была ўтворана на ІІІ Зьезьдзе Беларускага Народнага Фронту ў траўні 1993 г. у сувязі са зьменай заканадаўства аб выбарах, у якім былая намэнклятура ўлады забараніла ўдзел у выбарах грамадзка-палітычым рухам, спадзеючыся не дапусьціць да выбараў Народны Фронт. На ІІІ-м Зьезьдзе былі зацьверджаны і прынятыя эталоны сымволікі Партыі і Фронту — Пагоня і трохпалосны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг з шасьціканцовым крыжам, а таксама знакавая эмблема арганізацыі.

Вытокі палітычнай дзейнасці Партыі БНФ пачынаюцца ад 19 кастрычніка 1988 году — часу ўтварэння Арганізацыйнага Камітэту Беларускага Народнага Фронту“ Адраджэньне”.

У новых і складаных умовах ХХІ ст. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя -- БНФ працягвала тактыку палітычных вулічных акцыяў. Ў 2000 годзе на 25-га Сакавіка Партыя сабрала шматтысячны мітынг на плошчы Якуба Коласа ў Менску. Антыбеларускі рэжым накіраваў супраць мітынга АМАП, "спэцназ" і ўнутранныя войскі -- тысячы жаўнераў. Пачалі хапаць людзей. Схапілі і адвезьлі ў спэц-лагеры для арыштаваных 500 асобаў, зь іх 300 сяброў КХП — БНФ. Ў гэты ж дзень, на плошчы ў натоўпе, была зроблена спроба групы замаскаваных амапаўцаў забіць Юры Беленькага, Дэпутата Незалежнасьці, выконваючага абавязкі Старшыні КХП — БНФ у Беларусі. Ад сьмерці яго ўратавалі аднапартыйцы.

Вулічныя акцыі са стратамі з боку Партыі і супроцьдзеяньнем з боку рэжыму працягваліся да 2006 года. Далей стала немагчыма вынікова праводзіць такую працу з прычыны ўзмацненьня рэпрэсій. У 2006 годзе антыбеларуская ўлада сілай задушыла канцэптуальную спробу КХП—БНФ правесьці несупярэчнае закону альтэрнатыўнае «народнае галасаваньне» на выбарах прэзыдэнта. Рэжым забірае ў Партыі ўсе памяшканьні, спрабуе ліквідаваць Партыю цераз суд. Партыя пераходзіць на разгалінаваную палітычную дзейнасьць, якая вынікае з канцэпцыі грамадзкага байкоту фальшывых выбараў і ўсіх рэжымных мерапрыемстваў, выдае ўлёткі, брашуры ў Беларусі і часопіс "Беларускія Ведамасьці" і кнігі за мяжой. Гэтая дзейнасьць падпарадкавана стварэньню альтэрнатыўных (накіраваных супраць антыбеларускага рэжыму) каштоўнасьцяў і спрыяньню альтэрнатыўнаму беларускаму грамадзтву. За мяжой знаходзіцца таксама старшыня КХП — БНФ Зянон Пазьняк. Адкрыта ў Беларусі Партыя праводзіць навукова-палітычныя канфэрэнцыі, культурна-асьветніцкія і мэмарыяльныя мерапрыемствы, ажыцьцяўляе назіраньне за галасаваньнем (з мэтай фіксаваньня фальсіфікацыяў) на рэжымных фальшывых выбарах, якое заўсёды, фактычна, блакуецца рэжымнымі ўладамі.

У накірунку мэмарыяльна-асьветніцкай дзейнасьці найбольшым дасягненьнем КХП — БНФ ёсьць стварэньне Народнага Мэмарыяла Курапаты ("Лес крыжоў"). Гэта найвялікшы магільнік маскоўска-савецкага генацыду ў свеце. Тут савецкія акупанты расстралялі і закапалі каля чвэрці мільёна чалавек. Згодна канцэпцыі вечнай памяці Мэмарыяла кожны чалавек зь Беларусі і з усяго сьвету можа зрабіць ахвяру памяці і паставіць тут свой крыж ў памяць рвсстраляных. Парадак працы, догляд, рабленьне крыжоў, збор сродкаў на крыжы, на памятныя знакі, мэмарыяльныя камяні ажыцьцяўляе адмысловая партыйная Камісія па Курапатах (старшыня А. Чахольскі). Тэрыторыя Народнага Мемарыяла Курапаты (згодна з канцэпцыяй Народнага Мэмарыяла) вечна разьвіваецца ў часе і прасторы (бо кожнае пакаленьне людзей можа ставіць тут свае знакі памяці). Плошча Народнага Мэмарыяла азнакавана вуглавамі валунамі з надпісамі і высокімі (7 мэтраў) мэталёвымі крыжамі. На 2016 год на месцы расстрэлаў і пахаваньняў расстраляных пастаўлена больш тысячы вялікіх драўляных крыжоў. Ёсьць таксама памятныя камень ад габрэяў, знакі ад мусульманаў, крыж ад палякаў, памятны знак
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии

Папы Гапоны 16-02-2016 08:18


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "ДА ПЫТАНЬНЯ ПРА РЭЖЫМНУЮ "АПАЗЫЦЫЮ"

У так званым "дэмакратычным" друку (а гэта ўсяго некалькі асяродкаў у Інтэрнэце плюс пару газэт) пастаянна пішуць і на поўным сур'ёзе абмяркоўваюць усялякія словы і выказваньні, якія даносяцца з грантавых груповак так званай "апазыцыі". Мушу сказаць пра гэта некалькі слоў.

У жніўні мінулага года выпусьцілі з турмы Мікалая Статкевіча -- аднаго з галоўных правакатараў пабіцьця людзей і разгрому грамадзянскай супольнасьці Беларусі 19-га сьнежня 2010 года. Пасьля выхаду з турмы ён адразу заняўся дэманстратыўным выцягваньнем людзей на вуліцы на пратэстныя дэманстрацыі (у пэрыяд, калі трэба накапліваць сілы і не "сьвяціцца"). ДэмСМІ дружна апісваюць ягоную дзейнасьць. Добра відаць, як пэўныя варожыя Беларусі сілы імкнуцца рабіць зь Міколы новага правадыра "апазыцыі" і што яму тое падабаецца.

Некаторыя маладыя беларусы ў Варшаве яшчэ ў мінулым годзе, успрыняўшы ўсур'ёз мітынговую дэмагогію Статкевіча, прасілі мяне распавесьці публічна для ўсіх людзей, што гэта ёсьць за асоба, і што ад яе можна чакаць.

Асоба Статкевіча вядомая даўно, зразумела, на што ён здольны, але некаторыя заўвагі зрабіць варта, бо ўсё, што ён голасна пачынае дэкляраваць, абавязкова скончыцца правакацыяй і паразай. Іншага не было. І гэтаксама ня будзе і далей.

У Фронце стаўленьне да яго было скептычнае з прычыны ягоных асабістых неабдуманых дзеяньняў, якія выклікалі выдаленьне шэрагу беларускіх афіцэраў з Савецкай арміі і пазьней -- развал БЗВ. Загнаўшы ў тупік БЗВ (Беларускае Згуртаваньне Вайскоўцаў, да якога Статкевіч меў найбольшае арганізацыйнае дачыненьне), ён кідае арганізацыю і пераходзіць у "палітыку" -- у партыю Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Грамада. Першае, што ён там зрабіў, гэта ціхі закалот, у выніку якога Статкевіч стаў старшынём БСДГ. Другім яго крокам стала аб'яднаньне БСДГ з Партыяй Народнай Згоды, што супрацоўнічала ўжо тады Лукашэнкам. Аб'яднаная партыя Статкевіча назвалася Сацыял-Дэмакратычная Народная Грамада. Прэзэнтаваць яе ўтварэньне і рэгістрацыю новы палітык павёў сваіх паплечнікаў у дом-музэй Першага зьезду РСДРП. Пра гэта напісалі ў друку. Скажу без перабольшаньня, што такая навіна выклікала ва ўсіх беларускіх палітыкаў (у мяне таксама) сапраўдны шок. Гэтакага не чакаў ніхто. БСДГ грунтуецца на пераемнасьці ад БСГ -- партыі Луцкевічаў, Бурбіса, Каганца, Алаізы Пашкевіч (Цёткі). А тут пайшлі прымаць прысягу да ворагаў чалавецтва, у зародак расейскай партыі, якая спарадзіла бальшавікоў, Леніна і забіла мільёны беларусаў.

Такія дзеяньні наўрад ці вынікаюць з палітычнай бязглуздасьці. Гэта была прадуманая акцыя.

Вясной-летам 1994 года па сцэнары савецкай намэнклятуры адбываліся выбары прэзыдэнта ў Беларусі. У інтарэсах Беларусі выбары прэзыдэнта былі непатрэбныя. Краіне лепш было б, каб яна разьвівалася ў незалежнасьці як парляманцкая рэспубліка. Гэта прадухіліла б дыктатуру і зьменшыла б уплыў Расеі. Але пазыцыя каланіяльнай намэнклятуры (якая дамінавала ў Вярхоўным Савеце), падтрыманая Масквой, стала вырашальнай. Намэнклятурныя дэпутаты правялі прынцып прэзыдэнцкай улады ў Канстытуцыю.

У 1994 годзе, фактычна, вырашаўся лёс будучыні Беларусі. Змагаліся дзьве сілы: дэмакратычны Беларускі Народны Фронт з аднаго боку і стаўленьнікі ўлады каланіяльных сіл, падтрыманыя Масквой, -- з другога. Рэальна яно выяўлялася ў супроцьстаяньні паміж прадстаўніком БНФ, з аднаго боку, і Кебічам-Лукашэнкам -- з другога. Гэта тады было зразумела ўсім, хто меў хоць якое дачыненьне да палітыкі. (Вячаслаў Кебіч напіша пазьней, што галоўная задача яго і Лукашэнкі была ў тым, каб не дапусьціць да ўлады прадстаўніка БНФ.)

У гэты час Мікалай Статкевіч выступае з ідэяй і прапановай выставіць Станіслава Шушкевіча ў якасьці кандыдата на прэзыдэнта ад партыі БСДГ (пра гэта потым напіша Алег Трусаў). Статкевічу удалося пераканаць у тым бальшыню кіраўніцтва БСДГ, і неўзабаве Шушкевіча ўключылі ў выбарчае спаборніцтва. Ён забраў у кандыдата ад БНФ 9 адсоткаў галасоў. (Заўважу, што кандыдат БНФ рэальна ўсяроўна выйшаў у другі тур, але вынік быў сфальсіфікаваны ў карысьць Кебіча.) Пытаньне, аднак, у іншым: навошта Статкевіч усё тое праварочваў з Шушкевічам? Ён наіўны? Не разумеў, што робіць? Тым часам гэтае ягонае дзеяньне адпаведна карэлюецца з паходам у прытон РСДРП.

У канцы 1990-х -- пачатку 2000-х гадоў, калі БНФ перажываў крызіс і быў расколаты, а Ганс Вік ужо сфармаваў сваю "дэмакратычную" псэўдаапазыцыю, у гэты час Мікола Статкевіч зноў выйшаў на паверхню і актыўна імкнуўся ўзначальваць вулічныя акцыі таго часу, дэманстрацыі, маршы, шэсьці і паходы. Істотна, што якраз ў гэты час усе вулічныя акцыі вікаўскай "апазыцыі" сталі заканчвацца паразамі. А гэтага катэгарычна нельга дапускаць у вулічнай барацьбе.

У 1999 годзе, напрыклад, бяздумна і абы як падрыхтаваны "Марш свабоды", Статкевіч раптам павёў на вуліцу Першамайскую (за парк Горкага). Там, у нязручнай сітуацыі для масаў людзей, была ўжо падрыхтавана пастка. Сілы "АМОНУ" і "спэцназу" лёгка расчлянілі натоўп
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 13-01-2016 09:16


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "ПЕРАМАГЧЫ МОЖНА ТОЛЬКІ З ІДЭЯЙ"

У канцы мінулага году і напачатку новага 2016 года ў міжнародных падзеях і ва ўнутраных справах Беларусі працягваліся ўсе тыя працэсы, што вызначыліся раней. У міжнародным плане адбываецца татальная акупацыя Эўропы арабскім сьветам. Гэтая акупацыя выклікана палітыкайлева-лібэральных колаў Эўропы.

Ідэя, якая ўжо стагоддзі рухае лібэралістамі і ўвогуле людзьмі левага кшталту -- гэта зьнішчэньне Хрысьціянства. Дзеля ажыцьцяўленьня гэтай іхняй галоўнай ідэі нянавісьці яны гатовыя ахвяраваць і культурай, і народам, і дзяржавай, і нацыяй, і ўсёй Эўропай. Заснавалі гэтую бязбожную ідэалёгію французскія рацыяналісты, але ў цяперашняй актыўнай сацыяльнай фазе яна разьвіваецца ўжо цалкам ірацыянальна на мяжы абсурду. Арабскі сьвет, дакладней, яго адкіды, выкарыстоўваюцца лева-лібэраламі як прылада ліквідацыі Хрысьціянства ў Эўропе. Гэта галоўны імпэратыў той суіцыднай палітыкі, якую мы назіраем цяпер на Захадзе Эўропы.

Акупацыя Эўропы адбываецца шляхам перасяленьня народаў і мэтадам эфэктыўнай партызанскай вайны (Захад называе тое "тэрарызмам"), супрацьстаяць якой ня ў стане ніякая армія, ні тым больш бесхрыбетнае і дэмаралізаванае заходняе грамадзтва. Арабскія гуны адчуваюць гэта і, нягледзячы на сваю яшчэ абсалютную меншасьць, паводзяць сябе як гаспадары на акупаванай тэрыторыі. На Новы год яны ўчынілі акцыю згвалтаваньня эўрапейскіх жанчын у некалькіх гарадах Эўропы. Найбольш масаваздарылася ў Кёльне (каля 200 пацярпелых за адну навагоднюю ноч і 535 нападаў).

Эўраграмадзтва паказала сваю поўную бездапаможнасьць перад гвалтаўнікамі. Адзін зь іх, якога арыштавалі, нават груба абарваў функцыянера эўраўлады, маўляў, вы кіньце тут парушаць мае правы, мяне ў Нямеччыну запрасіла сама спадарыня Мэркель. І, дарэчы, што да ролі Мэркель у гэтай справе, то тут, фактычна, так яно і ёсьць.

На Новы год і Нараджэньне Хрыстова зноў выступіў з бруднымі правакацыямі супраць рэлігіі маргінальны французскі лісток "Шарлі Эбдо", які здаўна фінансуецца расейскім "Газпромам". Нагадаю, што ў мінулым годзе ісламісты расстралялі ўсю рэдакцыю гэтагагазпромаўскагаопуса. Магчыма тут не абышлося без Лубянкі. Цяпер ужо набрана новая рэдакцыя.

Сымптаматычная рэакцыя заходнеэўрапейцаў на тэрор ісламістаў. Пасьля нападу на "Шарлі Эбдо" яны выйшлі ў Парыжы і іншых гарадах на дэманстрацыі супраць тэрору і тэрарыстаў. У першых радах пратэсту крочалі прэзыдэнт Францыі і іншыя кіраўнікі ўлады. У гэта цяжка было паверыць. Яны, кіраўнікі Францыі, пратэстуюць супраць тэрарыстаў. Дык хто гаспадар у краіне? Тут нейкі фрэйдзізм, падсьведамае прызнаньне з боку ўлады гаспадарамі Францыі арабскіх эмігрантаў. І якбы не выглядала тое абсурдам псіхалагічна так яно і ёсьць. Гэты фэнамэн некалі будуць вывучаць псіхолагі (калі ад такой Эўропы што-небудзь застанецца). Цяпер мы назіраем тое самае. Пратэстуюць супраць гвалту над жанчынамі, хочуць каб ісламісты іх пачулі і зразумелі. А адна эўрадама распранулася дагала ў знак пратэсту і стала з плякацікам ў цэнтры Кёлна, дзе быў напісаны зварот да арабскіх гвалтаўнікоў: «Паважайце нас! Мы не аб'екты для нападу, нават калі голыя». Вось што робіцца з мазгамі ў людзей, апрацаванымі лібэральнай прапагандай. Гэтае грамадзтва такое ж ненармальнае і неадэкватнае, далёкае ад рэальнасьці як і руская «вата», апрацаваная пуцінскім гёбельс-тэлебачаньнем. Два збочаныя бакі аднаго фальшывага бязбожнага мэдаля.

Сеціва напічкана відэазапісамі з краінаў Захаду. Вось сядзяць недзе ў скверы група заходніх людзей сталага веку (10-12 асобаў). Да іх падыходзяць два паўночна-афрыканцы і пачынаюць зьдзеквацца. Патым адзін зь іх б'е па галаве жанчыну жанчына падае без прытомнасьці. Паўночна-афрыканец весела рагоча проста ў камэру. Усе астатнія белыя маўчаць як ні ў чым не бывала.

Вось на вуліцы днём 5-6 эмігрантаў з Усходу хапаюць дзяўчыну, пачынаюць біць, хапаць за інтымныя месцы, цягаць па тратуары. Вакол па вуліцы ідуць заходнія людзі кожны па сваіх справах, ніхто не зьвяртае ўвагі на гвалт.

Усё гэта нагадвае мне жывёльны сьвет, савану, пасецца табун зебраў, вакол ляніва ляжаць львы. Калі адзін зь іх захоча есьці, то бяжыць да стада зебраў, адганяе адну і задзірае. Астатняя чарада пасецца сабе.

З сацыяльнай гісторыі вядома, напрыклад, як ў неспрыяльных варунках дэградуе этнас. Спачатку перастаюць паважаць і клапаціцца пра старых, потым перастаюць выхоўваць і клапаціцца пра дзяцей. І трэці этап – мужчына перастае змагацца за жанчыну. Глядзіш на тое, што адбываецца цяпер на Захадзе і ўзьнікаюць вельмі сумныя паралелі. Цывілізаваныя людзі ўжо ні на што ня здольныя.

Гэтыя некалькі фактаў я прыводжу, каб нагадаць пра той цывілізацыйны крызіс, які адбываецца на Захадзе на фоне агрэсіўнага варварства пуцінскай Расеі і фашызацыі "русского міра". Для нас гэта істотна ведаць, бо шмат беларусаў, якія слаба усьведамляюць жыватворнасьць беларускай нацыянальнай ідэі і якія напалоханы агрэсіяй Расеі супраць Украіны, спадзяюцца, што "Захад ім дапаможа".

Не дапаможа.
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Што трэба ведаць 13-01-2016 08:58


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ БЕЛАРУСУ"

№ 1

25 гадоў таму векавое змаганьне за дзяржаўную незалежнасьць і волю Беларусі завяршылася перамогай Беларускага "Адраджэньня". 25 Жніўня 1991 года Беларусь стала незалежнай дзяржавай, паўнапраўным сябрам міжнароднай супольнасьці.

У выніку векавой расейскай акупацыі ворагі зьнішчылі (забілі, расстралялі, павешалі, згнаілі ў турмах і лагерах) мільёны беларусаў, вынішчылі маёмныя класы, рэлігію і набілітэт, спалілі беларускія кнігі, сфальсіфікавалі Беларускую гісторыю і галоўнае -- увесь час нішчылі Беларускую мову, імкнуліся зрусіфікаваць нашу краіну і сьцерці Белароускую нацыю з твару зямлі.

Нягледзячы на вялікія маскоўскія злачынствы, забойствы і вынішчэньні, нягледзячы на вялікія страты з боку беларусаў, ворагам не ўдалося зьнішчыць Беларускі народ. Але ў нашай краіне акупанты пакінулі шмат дрэннага ў выніку доўгай акупацыйнай антыбеларускай палітыкі, якая працягваецца цяпер антынацыянальным рэжымам Лукашэнкі пры падтрымцы Масквы.

Гэтае дрэннае ня толькі ў кепскіх, накінутых акупантамі звычках (п'янстве, брыдкай лаянцы, хамстве, непавазе да жанчыны і старых людзей ды безгаспадарнасьці), але і ў збочаных, перакручаных уяўленьнях пра нашу гісторыю, Айчыну, культуру, міжнародныя дачыненьні і палітыку, і ўрэшце -- у няведаньні таго, што ворагі ўвесь час хавалі ад беларусаў, нішчылі і фальсіфікавалі, зьневажалі і хлусілі.

Ёсьць каштоўнасьці, падзеі, рэчы і зьявы, якія абавязкова павінен ведаць беларус, каб добра сябе адчуваць у роднай сваёй краіне.

* * *

1. Беларусь -- гэта наша зямля, наша Радзіма, наша Айчына,дзе мы, беларусы, зьяўляемся яе гаспадарамі спрадвеку. Гэта наша агульная Бацькаўшчына, за якую кожны беларус мусіць мець клопат, адказнасьць і гонар.

2. Найвялікшымі каштоўнасьцямі Беларусі ёсьць яе народ, дзяржаўная незалежнасьць, беларуская культура і Беларуская мова. Гэтыя каштоўнасьці трэба заўсёды падтрымліваць і абараняць.

3. Старажытным правобразам нашай дзяржавы была Полацкая дзяржава. Грунтам беларускай дзяржаўнасьці стала Вялікае Княства Літоўскае, якое рэалізавалася як беларуская культурная, рэлігійная і геапалітычная сіла са сталіцай у Вільні.

4. Беларуская нацыя існуе ў гісторыі і ў геапалітычных абставінах. Пастаянным гістарычным і геапалітычным ворагам беларусаў, Беларусі і старажытнага Вялікага Княства Літоўскага зьяўляецца Расея, Расейская імпэрыя. Расейская імпэрыя стварылася пасьля распаду Вялікай Мангольскай імпэрыі на тэрыторыі яе паўночнага улусу Залатая Арда, пераняла палітыку, мэнтальнасьць і геапалітычны сьветапогляд Арды.

5. Пастаянная вайна паміж беларускім Вялікім Княствам Літоўскім і ардынскай Масквой была з боку Масквы фармальна захопніцкай, але па сутнасьці -- гэта была вайна, накіраваная на поўнае вынішчэньне Беларусі і сьціраньне беларусаў з твару зямлі. Гэтая вайна мае экзыстэнцыяльны характар і працягваецца па сёньняшні дзень, і ня спыніцца, пакуль будзе існаваць Расейская імпэрыя.

6. Наша старажытная Беларуская дзяржава -- Вялікае Княства Літоўскае -- была краінай вольных людзей. Шляхта складала 20 адсоткаў насельніцтва. Сяляне не былі рабамі.

7. Масковія, Расея, Расейская імпэрыя, пачынаючы ад мангольскай Арды, была жортскай дэспотыяй з узаконеным рабствам, якое праіснавала да 1861 года.

"Прыгоннае права" для найменьня расейскага рабства было фальшывым тэрмінам. "Прыгонны" раб у Расеі ня меў ніякіх правоў, нават права на жыцьцё. Рабаўладальнік мог яго прадаць, купіць, прайграць у карты, вымяняць на сабаку і нават забіць.

Дваране ў Маскоўшчыне -- гэта не беларуская вольная шляхта, а прыслужнікі цара, якія самы сябе называлі "холопы государевы". Такіх дваран у Расеі было каля аднаго адсотка.

Асоба, стагоддзямі выхаваная ў рабскім грамадзтве, існуе ў Расеі па сёньняшні дзень і па-рабску разумее свабоду як агрэсію, беспакаранасьць і зьдзек над людзьмі.

8. Хрысьціянства было перанята продкамі беларусаў ад грэкаў і заходніх місіянэраў больш як тысячу гадоў таму. Цэнтрам старажытнага хрысьціянства ў Беларусі быў Полацак. Галоўны храм -- Полацкая Сафія (1040 - 1060 гг.).

9. Вольны характар Вялікага Княства Літоўскага спрыяў шматканфэсійнасьці беларускай рэлігійнай культуры. Яшчэ ў старажытнасьці беларускае грамадзтва сфармавалася як шматканфэсійная супольнасьць. Асноўным здабыткам гэтай супольнасьці былі рэлігійная свабода і канфэсійны грамадзкі мір.

10. У вольным Вялікім Княстве Літоўскім былі вольныя магдэбурскія гарады і гарадзкое самакіраваньне.

11. Дзяржаўнай мовай Вялікага Княства Літоўскага, на якой пісаліся дакуманты і мэтрыкі, была Беларуская мова.

Дзяржаўным гэрбам Вялікага Княства Літоўскага быў гэрб Пагоня.

12. Бел-Чырвона-Белы Сьцяг бярэ пачатак у глыбокай старажытнасьці як мадэфікацыя розных сьцягоў у Вялікім Княстве Літоўскім, ён быў сінтэзаваны ў пачатку ХХ-га стагоддзя як дзяржаўны сьцяг Беларусі пасьля аб'яўленьня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі (1918 год).

13. Беларусь мае дзясяткі сакральных
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Бацькаўшчына 17-11-2015 08:51


Зноў пачаўся пэрыяд, калі ў нашым прыдушаным апатычным грамадзтве стала адчувацца неўсьвядомленае чаканьне пераменаў. Гэта зусім не азначае, што такія палітычныя перамены пачнуцца, бо ў краіне няма моцнай арганізаванай сілы, здольнай на салідарнае рушэньне. Але аб’ектыўна мусіла б зьявіцца запатрабаваньне. Гэтая магчымасьць павінна таксама ўлічвацца. Як на мой погляд, яна ўлічваецца найперш тымі, хто працягвае нашае нацыянальнае зьнішчэньне.

Ганебна, але ў палітычным балоце, якое стварыў акупацыйны рэжым разам з сваёй агентурнай апазыцыяй, зноў відаць імкненьне Масквы сфармаваць тут у нас сваю новую кіруемую квазіапазыцыю і выпрабоўваць свае падстаўныя альтэрнатывы.

Пакуль ідуць экспэрымэнты з правакатарамі і падсаднымі качкамі, мы павінны ведаць найперш тое – чыя гэта праца і для чаго яна робіцца. Дэкарацыі пацешныя, але Масква ніколі не гнушалася выкарыстоўваць такое ў сваіх авантурах. Іншая справа наколькі цяпер тое можа быць сур’ёзна? Мяркую, што гэта варыянт на непрадбачаныя абставіны, якія могуць узьнікнуць у выніку пагаршэньня эканамічнага стану грамадзтва.

Такое заўважыў не адзін я, але і іншыя людзі, і яны нават выказаліся публічна. Цікава тут тое, што калі б “непрадбачаныя абставіны” ўзьніклі, то Масква (згодна яе прыроды) захоча ўплываць на працэсы ў сваіх інтарэсах і магла б падтрымаць ужо не свайго “сукінага сына”, а свайго новага часовага стаўленьніка, каб рукамі беларусаў на хвалі пратэсту самым расправіцца з “сукіным сынам” і ўзьнесьці наверх новага прамаскоўскага дзеяча пад выглядам нібыта беларускай альтэрнатывы рэжыму (якога да таго ж падтрымае Захад). Такіх асобаў мы ўжо ад нядаўна бачым. Яны ўпарта сьвецяцца.

Таму я ўвесь час паўтараю, што гэтую агентурную псэўдаапазыцыю трэба будзе зносіць разам з рэжымам.

І цяпер чаго чакаць ад Захаду. Уся наша гісторыя і сучаснасьць паказваюць: акрамя падлянкі – нічога чакаць ня трэба. Дзейнічае жорсткае правіла – як толькі Захад ідзе на супрацоўніцтва з антыбеларускім рэжымам і сьведчыць сваю гатовасьць заплюшчыць вочы, рэжым адразу выкарыстоўвае момант і ўзмацняе ціск і разбурэньне беларускай культуры і каштоўнасьцяў нацыі. (Нядаўна нават зьнішчылі ўвесь наклад пасьмяротнай кнігі беларускага аўтара). Заходнія палітчыноўнікі тое ведаюць нават з заплюшчанымі вачыма. Але ўсё што робіцца творчым геніем беларускай нацыі, усё што зьяўляецца базавай каштоўнасьцю нашай нацыі – усё гэта ня ёсьць каштоўным для эўралібэралаў. Мы гэта ведаем. Таму яны будуць казаць пра дэмакратыю і пра некаторыя правы некаторых чалавекаў і адначасна гладзіць па шэрсьці Лукашэнку, азіраючыся на Маскву.

Тэракты ў Парыжы, якія адбыліся ў гэтую пятніцу (13 лістапада), нічога ня зьменяць, бо каб нешта зьмянілася, ім трэба прызнаць памылкай сваю палітыку адносна мігрантаў з Азіі і Афрыкі, а таксама двухаблічнасьць у дачыненьні да Украіны, што церпіць ад расейскай агрэсіі. Гэтага яны ня зробяць. Таму пуцінізм у націску на Эўропу пакуль што будзе выйграваць. Глядзіш, Масква яшчэ прылучыцца да «барацьбы з тэрарызмам» разам з Захадам, як некалі, зьнішчаючы вольную Чаченію. А Захад можа тады з Расеі і санкцыі зьняць і пра Ўкраіну забыцца.

У сувязі з паваротам Эўразьвязу да Лукашэнкі ўзмацнілася ня толькі пазыцыя разбурэньня беларускіх каштоўнасьцяў нацыі і культуры, але і тэндэнцыя фальсіфікацыяў зьяваў, гісторыі і фактаў, устаноўка на татальнае замоўчваньне праўды.

Улічваючы абставіны, я хачу парушыць вельмі важную тэму выжываньня беларусаў. Акупацыйны рэжым абстаўляе вынішчэньне нашай нацыі так, каб беларус не выжываў, каб ня змог бы выжыць у сваёй краіне і ўцякаў бы зь яе ратавацца ў іншыя краіны. Сродкі выжываньня зводзяцца да мінімуму. Пару гадоў таму (я пра гэта пісаў) была праведзена рэжымная апэрацыя з “афрыканскай сьвіной чумой”. Мэта апэрацыі – падрыў прыватнай сьвінагадоўлі і прыватнай гаспадаркі ў Беларусі. Беларус пры гэтым рэжыме не мае права на прыватнае валоданьне зямлёй. Зямля ва ўласнасьці рэжыма. І тым ня менш селянін выжываў, у значнай ступені дзякуючы сьвінагадоўлі. Пры савецкай акупацыі беларус яшчэ мог трымаць і адну карову. Цяпер пагалоўе кароў у вёсцы зьведзена да мінімуму. Моладзь зьязджае ўвесь час у гарады, пакідаючы на самоту хату бацькоў, альбо прадаючы яе за бясцэн каму-небудзь (найперш расейцам з РФ).

У апошні час у асяроддзі новапрыбылай гарадзкой эміграцыі зь вёсак, што аселі ў гарадах, зьявіліся сантымэнтальныя ноткі і настальгія па роднай пакінутай, запрададзенай альбо зглумленай бацькоўскай хаце. Гэта вельмі шчымлівае і моцнае пачуцьцё, здольнае апанаваць усю істоту. Але справа не ў сантымэнтах. Ня ўсе перад перасяленьнем у горад прадалі бацькаўшчыну іншым людзям, маскалям ды прыблудам. Шмат хто проста кінулі бацькавыя дамы стаяць без дагляду, не аформіўшы дакуманты аб уласнасьці. Рэжымныя ўлады (асабліва, па маіх зьвестках, на Палесьсі) разглядаюць іх як “пакінутыя”, падганяюць экскаватар, капаюць яму, зсоўваюць булдоэерам дом у яму і засыпаюць. Дзялянку выкарыстоўваюць дзеля сваёй забудовы альбо прадаюць на цёмным рынку
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Сойм 16-11-2015 09:16


Лістападаўскі Сойм 2015 г. КХП–БНФ і БНФ “Адраджэньне”

15 лістапада ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту, – “Актывізацыя рэакцыі”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту. Ён спыніўся на пытаньні сістэмнага крызісу эканомікі Беларусі. Нават у вядомай нам з савецкага часу “эканоміцы сацыялізма” такое называлася “крызісам вытворчых адносінаў”. Масква паставіла мэту канчаткова дабіць рукамі васальнага рэжыму нашу народную гаспадарку, абваліць банкаўскую сістэму і абрабаваць беларусаў. У выніку нашым людзям будзе запрапанавана новая рэдакцыя “сталыпіншчыны” (праз сто гадоў пасьля яе правалу). Абрабаваным беларусам скажуць, каб ехалі ў Расею, дзе паабяцаюць участкі зямлі і працу. У нашай краіне атабарыцца чужое насельніцтва. Такім чынам усходняя імпэрыя плануе завершыць ліквідацыю нашай дзяржавы, культуры і самога народа. Масква сьпяшаецца, у яе сапраўды мала часу. Яна сама калоціцца ў сістэмным крызісе і хоча ўцягнуць з сабой на дно як мага больш людзей і народаў. Супраціўляцца гэтаму зьнішчальнаму праекту можна толькі ўсім народам, пад нашай сьвятой сымволікай, з беларускай праўдай у сэрцы. Беларусы павінны абараніцца ад імпэрска-расейскага кашмара.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра рост цэн і адчай людзей, якія губляюць працу або ня могуць пражыць з сваімі сем’ямі на мізэрныя заробкі. Людзі стаміліся ад лукашэнкаўскай балбатні, рэжымнай хлусьні і пустых абяцанак. Усе сьмяюцца з апублікаваных рэжымных малюнкаў з выявамі “новых грошай”. Нават сельскія настаўнікі разумеюць, што такую грашовую рэформу (з выпускам мэталічных манэт) можна праводзіць толькі тады, калі эканоміка ідзе на ўздым, калі ў краіне здаровая фінансава-банкаўская сістэма. У нашай акупаванай краіне, аднак, назіраецца зусім адваротная сытуацыя. Усе заўважылі, на што накіраваны апошнія рэжымныя дэкрэты датычныя банкаўскай сістэмы.

Сябры Сойму абмеркавалі таксама тэму апошніх трагічных падзей у Францыі. Гэтыя падзеі паказалі, што нават у краіне, дзе ёсьць высокі жыцьцёвы ўзровень і дэмакратыя, існуе небясьпека рэзкай дэстабілізацыі і пагроза жыцьцю многіх людзей. Замазаспакаеньне ў матар’яльным камфорце, абыякавасьць да нацыянальных і культурных каштоўнасьцяў, бездухоўнасьць, канфармізм аслабляюць грамадзтва, не даюць людзям убачыць небясьпекі і сімптомы набліжэньня бяды. Нацыя ў сваёй дзяржаве павінна злучацца вакол сваёй мовы, культуры, рэлігійнай традыцыі і ўставаць на змаганьне за сваю цывілізацыю супраць тых, хто хоча разбурыць краіну і хрысьціянскую Эўропу. Бачна, што цяперашняя палітычная каста брусэльскай лібэральнай бюракратыі проста няздольная на такія дзеяньні. Яны завялі Заходнюю Эўропу ў тупік, ратаваць народы павінны патрыятычныя сілы і новыя сапраўды народныя лідэры.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 14-11-2015 12:44

Это цитата сообщения baqira-7513 Оригинальное сообщение

Без заголовка

Але ня бойцеся шалёных сабак, ганіце іх прэч, не давайце кусаць. Перамога будзе за намі, бо, ведайма, шалёны зьвер, нават калі яго ня зьнішчыць, здыхае сам ад свайго шаленства.

Абараняйма, шануйма сваё, памнажайма ўсё беларускае, добрае, чыстае, сьветлае, не кідайма сьвятое пад ногі сьвіньням, а хавайма ў душы.

Будзьма салідарныя ўсе беларусы, каб ніколі маскаль не пляваў нам у твар.

Ніколі ня боймася, што нас мала, што мала ваярскіх людзей. Наш беларускі лёс – гэта бітва пад Воршай. Наша планіда – малой колькасьцю перамагаць арду.

Ніхто не запалохае нашу моладзь, ніхто шалёны ня зьнішчыць нашу Беларусь!
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 14-11-2015 12:42

Это цитата сообщения baqira-7513 Оригинальное сообщение

Без заголовка

Велічная мэта адраджае магутны дух. Сёньня за Беларусь ахвярна змагаюцца тыя, што валодаюць гэтым народным духам. Такіх людзей робіцца ўсё больш, і прыйдзе час, калі ў сваю абарону і за сваю нацыянальную будучыню стане ўвесь Беларускі народ. Гэта будзе.

Нішто ня спыніць Беларусі. Толькі памятайма – наша сіла, магутнасьць і веліч у нашым мінулым. Каб асягнуць веліч будучыні, мы мусім узьняць нашу мінуласьць. Ніколі не павінна забывацца наша слава. Ніколі не павінны магілы продкаў зарастаць травой беспамяцтва. Народ – гэта мэтафізічны арганізм, што жыве ў вечнасьці. Мы – жывое пакаленьне – толькі яго авангард.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 14-11-2015 12:41

Это цитата сообщения baqira-7513 Оригинальное сообщение

Без заголовка

Заходне-эўрапейская цывілізацыя на парозе глыбокага сістэмнага і ідэйна-сацыяльнага крызісу, які вядзе да распаду, і выхаду зь якога на сёньняшні дзень ніхто ня бачыць. Не ўлічваць гэтую цывілізацыйную дынаміку і перамены – нельга. Ідэя лучнасьці Цэнтральнай і Усходняй Эўропы вакол Беларусі, Украіны і Польшчы будзе рабіцца што раз больш актуальнай як спосаб пазьбегнуць эўрапейскага крызісу і катастрофы. Але засьцерагаючыся з Захаду, мы мусім цяпер уратаваць Беларусь з Усходу. І ніхто, акрамя нас, беларусаў, ня здольны гэта зрабіць.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 13-11-2015 23:25


Але ня бойцеся шалёных сабак, ганіце іх прэч, не давайце кусаць. Перамога будзе за намі, бо, ведайма, шалёны зьвер, нават калі яго ня зьнішчыць, здыхае сам ад свайго шаленства.

Абараняйма, шануйма сваё, памнажайма ўсё беларускае, добрае, чыстае, сьветлае, не кідайма сьвятое пад ногі сьвіньням, а хавайма ў душы.

Будзьма салідарныя ўсе беларусы, каб ніколі маскаль не пляваў нам у твар.

Ніколі ня боймася, што нас мала, што мала ваярскіх людзей. Наш беларускі лёс – гэта бітва пад Воршай. Наша планіда – малой колькасьцю перамагаць арду.

Ніхто не запалохае нашу моладзь, ніхто шалёны ня зьнішчыць нашу Беларусь!
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 13-11-2015 23:14


Заходне-эўрапейская цывілізацыя на парозе глыбокага сістэмнага і ідэйна-сацыяльнага крызісу, які вядзе да распаду, і выхаду зь якога на сёньняшні дзень ніхто ня бачыць. Не ўлічваць гэтую цывілізацыйную дынаміку і перамены – нельга. Ідэя лучнасьці Цэнтральнай і Усходняй Эўропы вакол Беларусі, Украіны і Польшчы будзе рабіцца што раз больш актуальнай як спосаб пазьбегнуць эўрапейскага крызісу і катастрофы. Але засьцерагаючыся з Захаду, мы мусім цяпер уратаваць Беларусь з Усходу. І ніхто, акрамя нас, беларусаў, ня здольны гэта зрабіць.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 13-11-2015 23:01


Велічная мэта адраджае магутны дух. Сёньня за Беларусь ахвярна змагаюцца тыя, што валодаюць гэтым народным духам. Такіх людзей робіцца ўсё больш, і прыйдзе час, калі ў сваю абарону і за сваю нацыянальную будучыню стане ўвесь Беларускі народ. Гэта будзе.

Нішто ня спыніць Беларусі. Толькі памятайма – наша сіла, магутнасьць і веліч у нашым мінулым. Каб асягнуць веліч будучыні, мы мусім узьняць нашу мінуласьць. Ніколі не павінна забывацца наша слава. Ніколі не павінны магілы продкаў зарастаць травой беспамяцтва. Народ – гэта мэтафізічны арганізм, што жыве ў вечнасьці. Мы – жывое пакаленьне – толькі яго авангард.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Нішто ня спыніць. 13-11-2015 22:56


Велічная мэта адраджае магутны дух. Сёньня за Беларусь ахвярна змагаюцца тыя, што валодаюць гэтым народным духам. Такіх людзей робіцца ўсё больш, і прыйдзе час, калі ў сваю абарону і за сваю нацыянальную будучыню стане ўвесь Беларускі народ. Гэта будзе.

Нішто ня спыніць Беларусі. Толькі памятайма – наша сіла, магутнасьць і веліч у нашым мінулым. Каб асягнуць веліч будучыні, мы мусім узьняць нашу мінуласьць. Ніколі не павінна забывацца наша слава. Ніколі не павінны магілы продкаў зарастаць травой беспамяцтва. Народ – гэта мэтафізічны арганізм, што жыве ў вечнасьці. Мы – жывое пакаленьне – толькі яго авангард.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Куропаты 07-11-2015 23:07


Беларуськие Куропаты - одно из величайших преступлений кацапской Орды. 2 ноября - большой и светлый белорусский праздник Дзяды. Но вот уже много лет он наполнен тоской и скорбью. Особенно здесь, в Куропатах. Это оттого, что наша история попала в зону смерти - в зону русского коммуно-фашизма. И мы прежде всего помним про миллионы жертв, которых выродки человечества убили только за то, что они были белорусами. Здесь, в Куропатах, расстреляны и засыпаны в ямах четверть миллиона жертв. Это величайшее кладбище массового уничтожения людей в мире. Московские варвары не понесли до сих пор никакой кары и продолжают убивать людей в Сирии, Украине, продолжают врать. Теперь они оплёвывают и истребляют народ Украины, агрессию против которого готовили десять лет.То же самое они готовят против нас, белорусов, уже двадцать лет, разрушая нашу культуру, школу и язык, подавляя наш народ, грабя наш труд, народное богатство и способ жизни. Мы должны это видеть и знать, чтобы дать отпор. Мы должны готовиться к битве за свободу и независимость. Хотя может кому кажется, что нас московский фашизм минует. Дай Бог, чтобы миновал. Но не было такого. Поэтому - будьте готовы! Они убивали всегда лучших людей. Они уничтожали генофонд нации, нашу интеллигенцию, специалистов, священников, трудолюбивых и образованных людей, поэтов и художников, музыкантов и писателей, мудрецов и умных. Во все времена и всегда так делала московская чернь. В ночь на 29-е октября 1937 года они расстреляли и закопали здесь более ста белорусских писателей, литераторов, великих людей нации. Археологов, искусствоведов, ученых языковедов, историков - убили до последнего человека. Расстреляли две трети всех белорусских писателей. Московские коммуно-фашисты и путиноиды тридцатых годов расстреливали здесь нас каждый день и каждую ночь. Одна банда бандитов с наганом сменяла другую. И так по конвейеру с 1937 по 23 июня 1941-го. Немцы уже сбросили бомбы на Минск, а московиты в Куропатах еще расстреливали белорусов.А потом НКВД-шные выродки получили задание поджечь наш город. Не немцы сожгли Минск, а московские НКВД-шники в июне 1941-го. Не немцы разбомбили Минск, а московская авиация бросала бомбы на жилые кварталы в 1942-1943 годах и разрушила нашу столицу вдребезги в июле 1944-го, когда уже немцев в городе не было.Московские выродки Сталина использовали войну, чтобы уничтожить Беларусь и побольше белорусов. Многие из тех, кто убивал в Куропатах, оказались в советских партизанах и убивали белорусов там. А, например, весь состав Смоленского НКВД перешел на сторону немцев и сформировался в немецкую фашистскую СД (Sicherheitsdienst), которая была переведена в Минск и свирепствовала здесь над белорусами страшнее немцев. Немецкие фашисты убивали тех, кто против фашистов. Русские коммуно-фашисты убивали тех, кто белорусы. И в первую очередь лучших людей. Вот здесь, в этом страшном лесу, и лежит убитый цвет нашей нации.Можем ли мы это забыть?Закон войны требует мести. Закон жизни требует памяти и возрождения. Наша память... Вот она в этих крестах. Наше возрождение... В нас самих. В наших душах. Только надо его нести в мир. Ведь надо хотя бы сравняться с Дзядами. Нас здесь тысячи живых людей. А их расстрелянных перед нами - 250 тысяч убитых.
Если бы эти люди встали из могил и двинулись в город - на следующий день мы бы жили уже в другой стране. Вот что такое Дзяды, братья. Имеющий уши пусть слышит. Кто имеет ум, пусть понимает. Они не встанут. Встать могут только живые.Празднуйте наш светлый праздник ДЗЯДЫ! В нем затаилась, есть, существует большая сила. Пусть же она проявится, возникнет, реализуется и поможет нашим людям обрести свое общее народное счастье.
Слава Отечеству!
Живе Беларусь!
Зенон Позняк
Куропа́ты (белор. Курапаты) - лесное урочище на северо-восточной границе Минска, где были обнаружены массовые захоронения расстрелянных в конце 1930 - начале 1940-х годов. По данным белорусской прокуратуры, урочище являлось местом расстрелов и захоронений репрессированных органами НКВД в 1937- 1940 годах.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Прэч зь Беларусі! 15-09-2015 10:03


ПРЭЧ ЧУЖЫЯ ВАЕННЫЯ БАЗЫ ЗЬ БЕЛАРУСІ!

У 2009 годзе Лукашэнка таемна ад Беларускага народа і ў абход Канстытуцыі дамовіўся ў Маскве з Пуціным аб стварэньні і разьмяшчэньні ў Беларусі пад Баранавічамі рускай ваеннай авіябазы са стратэгічнай авіяцыяй, якая можа выкарыстоўваць атамную зброю.

Для Беларускага народу тады прыдумалі хлусьлівую вэрсію быццам бы аб запрашэньні размясьціць некалькі рускіх ваенных самалётаў на беларускім аэрадроме пад Баранавічамі дзеля ўмацаваньня бясьпекі краіны і мяжы.

Цяпер гэтая хлусьня выявілася ў Маскве, дзе ўжо падрыхтавалі дакуманты аб стварэньні рускай ваеннай авіябазы ў Беларусі і перадалі на подпіс Пуціну. Пры гэтым Масква цынічна прыадкрыла закулісьсе антыбеларускай зьдзелкі і заявіла аб узмацненьні рускай ваеннай прысутнасьці ў Беларусі і аб упэўненасьці, што дакуманты падпіша Лукашэнка ў "камфортнай абстаноўцы" (а ён ўсё падпіша).

Выявілася, што ўвесь гэты час схавана ад беларускай грамадзкасьці (і незаконна) пад Баранавічамі будавалі жылыя дамы для расейскага ваеннага пэрсаналу базы, іхных сем'яў, жонак і дзяцей. Гэтыя аб'екты ўжо амаль гатовыя. І ў гэты момант Масква зноў выйшла з пытаньнем аб авіябазе пад Баранавічамі, якое яны быццам бы яшчэ будуць вырашаць з Лукашэнкам.

Такім чынам адкрыта на вачах усяго Беларускага народа і за яго плячыма зроблена злачынная незаконная зьдзелка, паведамляецца аб уводзе чужой ваеннай сілы ў нашу суверэнную краіну. Масква пагражае Захаду і нашай Незалежнасьці, а таксама жыцьцю нашых людзей, бо калі Расея справакуе вайну з цывілізаваным сьветам, то ваенныя дзеяньні будуць разгорнуты на нашай тэрыторыі. Па рускіх ваенных абектах у Беларусі будзе нанесены ўдар у адказ (магчыма ядзерны). У выніку пацерпіць наш народ. Такое ня раз было ў жыцьці мінулых пакаленьняў.

У палітычным сэнсе план стварэньня рускай ваеннай авіябазы ў Беларусі абазначае падрыхтоўку расейскай ваеннай акупацыі нашай краіны па ўзору акупацыі Прыбалтыкі ў 1940 годзе.

Мы зьвяртаемся да ўсіх беларусаў, да ўсяго беларускага грамадзтва ўзьняць свой голас супраць здрадніцкай зьдзелкі антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі з Масквой аб рускай ваеннай авіябазе ў Беларусі. На тэрыторыі незалежнай Рэспублікі Беларусь ня можа быць ніякіх чужых ваенных базаў.

Прэч з планамі рускай ваеннай авіябазы пад Баранавічамі! Беларусы, падымайцеся ў абарону сваёй Айчыны і Незалежнасьці!

13 верасьня 2015 г.

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ і Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" (кіраўнік Зянон Пазьняк)

Ініцыятыва "Беларуская Салідарнасьць"
/ 15-09-2015
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Параза расейшчыны 15-09-2015 09:23


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "ГЭТА СЛОВА САКРАЛЬНАЕ. АБ НЕКАТОРЫХ АСПЭКТАХ БЕЛАРУСКАГА АДРАДЖЭНЬНЯ І ПАРАЗЫ РУСКАЙ ПАЛІТЫКІ"

Даўно заўважана, што нашы адвечныя ворагі на ўсходзе вельмі нэрвова ўспрымаюць усялякае ўспамінаньне пра нашу гістарычную дзяржаўную спадчыну – Вялікае Княства Літоўскае. Некаторыя маскоўцы ведаюць, што рэальна яны нічога ня могуць супрацьпаставіць усяму таму, што зьвязана з ВКЛ і Беларусяй.

Гісторыя Расеі пабудавана на міфалогіі, сьведама прыдуманай яшчэ рускім гісторыкам татарынам Карамзіным па заказу цара. Істотны аспэкт гэтай міфалогіі – адсяканьне Масквы ад гісторыі мангольскай Арды. Створаны міф, які гістарычна мусіў бы набліжаць Маскоўшчыну да Эўропы і падмацоўваць экспансію на Вільню, Кіеў, Полацак ды Смаленск. Міфалогія служыла расейцам дзеля апраўданьня агрэсіі. Але цяпер (калі адрадзіліся незалежныя Беларусь і Украіна) пачаўся крызіс рускай гістарычнай міфалогіі. У пэрспэктыве яе чакае поўны крах. Рэальная гісторыя Масквы-Арды будзе напісана беларусамі і ўкраінцамі, будучымі ўплывовымі краінамі Эўропы, новым цэнтрам усходне-эўрапейскай геапалітычнай сілы. Імпэрыі на ўсходзе ня будзе.

У пачатку 90-х гадоў, працуючы ў Канстытуцыйнай камісіі Вярхоўнага Савета над новай беларускай Канстытуцыяй парляманцкай рэспублікі, мы, дэпутаты Народнага Фронту, прапанавалі адлюстраваць ў прэамбуле дзяржаўна-гістарычную пераемнасьць Беларусі ад Вялікага Княства Літоўскага. Гэтае сцьверджаньне мусіла б быць у Канстытуцыі Беларусі як падстава для гістарычных дасьледваньняў, асьветы і адукацыі пакаленьняў, а ў пэрспэктыве – дзеля дапаўненьня поўнага назову краіны і сувязі з гісторыяй ВКЛ. Гэта ўсё было рэальна і магчыма, як і геапалітычнае адраджэньне Ўсходняй Эўропы ад Балтыкі да Чорнага мора (БЧС – Балта-Чарнаморская Супольнасьць).

Ворагі Беларусі першыя зразумелі, наколькі гэта моцная і небясьпечная для іх ідэя. У пачатку 90-х камуністы і каланіяльная намэнклатура ў Вярхоўным Савеце дружна завалілі нашу прэамбулу Канстытуцыі, а Заходняя Эўропа потым, як і ў XVIII стагоддзі, здрадзіла Беларусі і Украіне і падтрымала Расею. Цяпер Эўропа пажынае плады сваёй эгаістычнай палітыкі і, дарэчы, нават у гэтых абставінах, перад абліччам адкрытай агрэсіі Расеі супраць Украіны і пагрозы вялікай вайны, ня ў стане зрабіць адэкватныя высновы. Палітыка эгаістычнага прагматызму не мяняецца

Дэзінфармацыйная руская гёбельсаўшчына, што ваюе супраць Украіны і Беларусі, ніколі не прапускае геапалітычна-гістарычны аспэкт нашай краіны. Прапаганда, аднак, тут у расейцаў не на вышыні, адбываецца на нізкім узроўні. Спрабуюць выкарыстаць некаторых беларускіх маргіналаў, што па-юнацку мараць пра адраджэньне Вялікай Літвы. Тролінг заўсёды пазнаецца элемэнтарна: ён замешаны на нянавісьці да Беларусі. Маўляў, назву “Беларусь” накінула руская царыца, трэба ад яе адмовіцца, бо Беларусь – гэта Літва, а беларусаў не існуе, гэта выдумка і фантом, беларусы – гэта ліцьвіны. Усё трэба мяняць, адкінуць, каб адчапіцца ад рускіх, ад граматычнага кораня “рус” і г. д. Пра беларусаў выказваюцца непаважліва. Такія разважаньні, вядома, невялікая знаходка для рускай прапагады, але Лубянка не гнушаецца нічым. (Пры нацыянальным перапісе насельніцтва двох асобаў запісалася «ліцьвінамі». Яны, відаць, і троляць)

Некалі ў 90-х, ужо ў незалежнай Беларусі, Масква пачала раскручваць такога Шэляговіча, які заяўляў, што палешукі – гэта асобны народ “яцьвягі”, якія некалі непадалёк жылі, што Палесьсе гэта “Етвызь” (і слова прыдумалі), якое павінна мець дзяржаўную аўтаномію. Пачалі нават шукаць яцьвяжскую мову, нават нейкі масковец-вучоны тады аб’явіўся (праўда, потым недзе зьнік), спэц па “яцьвягах” і палешуках. У Шэляговіча зьявіліся маскоўскія грошы, часопіс заснаваў. Потым грошы скончыліся, і Етвызь зьнікла. Шэляговіч перасяліўся ў Расею. Але галоўная прычына ў тым, што Масква знайшла тады Лукашэнку, і патрэба ў яцьвягах адпала.

Гэты, па нацыянальнасьці быў «калгасьнікам» і сказаў Маскве так, як ёй было трэба: “Мы русские со знаком качества”. Да слова сказаць, ён пабываў ужо і напалову ўкраінцам, і беларусам, і крыху габрэем, і “братам” азэрбайджанцаў (і невядома яшчэ, што ён казаў кітайцам). А тут на падходзе “крывічы”, “радзімічы”, “драўляне”, “дрыгвічы”, “паляне”, “дулебы” і ўсялякая «дзяволтва».

Разумнаму чалавеку над гэтакай іроніяй можна пасьмяяцца, але ня надта. Руская лубянская гёбельсаўшчына здольная на ўсё, ня толькі на “ліцьвінаў” ды “яцьвягаў”, але і на “гудасаў”, і на “пэркунасаў”, і на “Магілёўскую рэспубліку”. (Тут дадам, гэта не анэкдот, што некалькі гадоў таму Шэляговіч аб'явіўся ў Калінінградзе і там таксама знайшоў «Етвызь». Цяпер ён называе зьніклых яцьвягаў непасрэднымі прадстаўнікамі «русского мира» і заснавальнікамі старажытнай Русі. Разгортваецца «дзейнасьць». Скора Крэмль пакажа гэтым немцам дзе быў «русскій мир» ў Прусіі. Мала не здасца. Такія кадры працуюць. Маргінальнае, цёмнае царства гэбоўскага прафанства і абсурду.)

Адзін з прыёмаў цяперашняй рускай фашыстоўскай прапаганды і дэзінфармацыйнай вайны –
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Так будзе. 30-05-2015 22:52


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: "ШТО АДБЫВАЕЦЦА І ШТО МОЖА БЫЦЬ"

Лічу, што разуменьне таго, што стаіць за гэтымі пытаньнямі, вельмі важным. Яно дае магчымасьць ставіць задачы дзеля будучыні.



СЬВЕТ

Сьвет уступае ў новы сістэмны крызіс фінансавы, эканамічны, энэргетычны. Называюць розныя лакальныя прычыны крызісу (які пачаўся ў 2008 годзе) ад правалу амэрыканскай іпатэкі да выемкі даляравай масы з банкаў ЗША і канцэнтрацыя яе ў іншым месцы (пра што кіраўнік фэдэральнай фінансавай сістэмы ЗША некалі сказаў, што "яны памыліліся").

Але агульная прычына крызісу (на мой погляд) -- перанасычэньне сусьветнага рынку таварамі, стагнацыя таварных дачыненьняў і адсутнасьць новых віду тавараў (як гэта адбылося, напрыклад, у 1930-40-х гг.). І толькі сусьветная вайна, а потым (галоўнае) зьяўленьне і разьвіцьцё новай хімічнай вытворчасьці (і адпаведна -- новых відаў тавараў) вывела чалавецтва зь вялікай дэпрэсіі і эканамічнага крызісу.

На сёньняшні дзень такога новага віду тавараў яшчэ няма, але, відаць, людзі ўжо на падыходзе, бо вельмі вялікую ролю ў эканоміцы сталі адыгрываць інавацыі і тэхналёгіі. Гэта відавочны шлях да прадухіленьня будучага глабальнага энэргетычнага крызісу і новы мэтад вырашэньня энэргетычных праблем, якія цесна павязаныя з палітыкай і падзеламі ў сьвеце.

Асноўнымі крыніцамі сусьветнай энэргіі зьяўляюцца нафта і газ. Знаходжаньне новых крыніц энэргіі і новых тэхналёгіяў здабычы нафты і газу прывядзе, напэўна, да рэзкага зьніжэньня цаны на прыродную нафту, і можа мець катастрафічныя вынікі для краінаў, якія пабудавалі сваю эканоміку на здабычы нафты і газу. Гэта найперш -- краіны Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі і арабскага сьвету, а таксама Расея, Іран, Туркменістан і інш.

Вынікам рэзкай перамены можа стаць зьбядненьне краінаў экспарцёраў нафты і магчыма нават разбурэньне гэтых дзяржаў, што можа выклікаць лакальныя войны (нават з ужываньнем ядзернай зброі).

Цалкам магчымым стане, напрыклад, ваенны канфлікт паміж шыіцкім Іранам і суніцкай Саудаўскаў Арабіяй, альбо вайна Ірана з Ізраілем (пры інсьпірацыі Расеі), а таксама новыя ваенныя агрэсіі Расеі.

Ніводная з краін, што маюць рэсурсна прывязаныя эканомікі і існуюць з прадажы нафты і газу ня здолее хутка перабудавацца на прадуктыўнае стварэньне інавацыяў і тэхналёгіяў, бо гэта вымагае часу, высокага разьвіцьця фундамэнтальнай навукі, наяўнасьці інтэлектуальнай і тэхнічнай эліты і карэннай перабудовы вытворчасьці.

Для гэтых краін час працуе супраць іх, бо няўхільна разьвіваецца здабыча нафты і газу са сланцавых радовішчаў. Новыя тэхналёгіі ўжо дазваляюць прамысловую здабычу нафты са сланцаў, і яна ўжо пачалася ў Амэрыцы, нягледзячы на экалагічную шкоднасьць для людзей і прыроды. Запасы сланцаў нямераныя ў ЗША, у Польшчы і іншых краінах. Ізраіль увесь разьмешчаны на залежах сланцаў.

Вядома, справа тут ня простая. Пакуль што на гэтым полі мэтанакіравана (хоць і з пабочнымі выдаткамі) працуюць толькі Злучаныя Штаты. На сёньня сэнс сланцавай здабычы нафты ў ЗША ёсьць толькі тады калі сусьветная цана яе будзе вышэй за 60-65 даляраў. З другога боку нізкая цана на імпартуемую нафту выгадная амэрыканскай эканоміцы -- яна тады ажывае (што мы зараз і бачым).

У гэтай сытуацыі краіны-экспарцёры нафты ўжо нясуць страты, але баяцца зьмяншаць здабычу і павялічваць цану нафты, каб ня страціць рынкі. Тым больш, што пасьля адмены санкцыяў на рынак зноў выходзіць Іран (другая краіна пасьля Саудаўскай Арабіі па здабычы нафты ў сьвеце). Скептыкі (і канкурэнты) нэгатыўна адносяцца да сланцавай пэрспэктывы на рынку нафты (занадта дорага і экалагічна шкодна). Але навука і тэхналёгіі не стаяць на месцы і праца тут робіцца. Спакуса вялікая

Новая энэргетычнаярэвалюцыя, калі яна завершыцца посьпехам, будзе выгадная, найперш, Ізраілю і ЗША, бо навука, эканоміка і вытворчасьць гэтых краін разьвіваюццана ўзроўні 21-га стагоддзя, і пастаўлены на галоўны рэсурс -- на інтэлект чалавека (адпаведна, на інавацыі і тэхналёгіі). Гэтага няма ў арабскіх краінах, разбагацелых на нафтадалярах. Зьбядненьне арабскіх краін паспрыяе дамінацыі Ізраілю ў рэгіёне.

Энэргетычная рэвалюцыя будзе адбывацца балесна для людзей і народаў таксама з прычыны агульнага ідэйна-палітычнага крызісулібэральнай дэмакратыі. «Эміграцыйнае нашэсьце» на Эўропу павялічыцца. Тым часам у Эўропена грунце некантралюемага індывідуалізму, гіпертрафіраваных паняцьцяў прасвабодуі ўсеагульнай выбарнай сістэмыадбываецца падмена высокіх каштоўнасьцяў існаваньня фальшывымі і прымітыўнымі патрэбнасьцямі (выхад на паверхню жыцьця нізкіх сацыяльных і амаральных асоб), назіраецца карпаратыўнае зрошчваньне бізнэсу з палітыкай і пераасэнсаваньне палітычнай дзейначсьці, якая разглядаецца як прыватная ўласнасьць. Заўважаныпаўсюдны рост карупцыі, цывілізацыйных супярэчнасьцяўі перакосаў у сацыяльных ацэнках людзей.

У выніку лібэральнай заідэалагізацыіі арыентацыі на прымітыўныя і нізкіяінтарэсы дэмакратычнае грамадзтва траціць адчуваньне здаровага сэнсу, губляе маральны, гуманітарны, а ўрэшце і прававы
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Наканаванасць 12-05-2015 20:19


Зянон ПАЗЬНЯК: "Імпэрыя зла павінна быць разбурана"

Выступ на травеньскім 2015 г. Сойме КХП – БНФ і БНФ «Адраджэньне»

Падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі цягам апошняга году, паказваюць у каторы раз, як важна ствараць і рыхтаваць асяроддзе аднадумцаў у грамадзтве, на якіх можна было б абаперціся разумным і актыўным людзям і змагарам у час перамен.

Наша зьнешне нябачная асьветніцкая праца трывае і дае пэўныя вынікі перш за ўсё таму, што пагрунтавная на нацыянальнай праўдзе і на здаровым сэнсе людзей. Трэба яе разумна працягваць, зьвяртаючы вялікую ўвагу на больш эфэктыўную цяпер інфармацыю на папяровых носьбітах.

Зараз варожая антыбеларуская прапаганда імкнецца заблытаць галовы людзям у разуменьні асноўных пытаньняў беларускага жыцьця, культуры і палітыкі. Зноў выцягваюць у сеціва і эфір розную антыбеларускую гразь (тыпу Алексіевіч) і яны гадзяць на мову, на беларусаў, нацыю і культуру, сьведама скажаюць элемэнтарныя паняцьці, каб пасеяць сумненьні ў галовах слаба адукаваных людзей.

Ў апошні час я мэтанакіравана напісаў каля дзясятка матэр'ялаў па простых і важных пытаньнях палітыкі і агульнавядомых каштоўнасьцях. У цяперашнім сьвеце трэба тое рабіць і распаўсюджваць, каб у беларусаў захаваўся розум, які імкнецца ім адбіць цэлая зграя дурняў, агентуры і так званых СМІ (асабліва расейскіх і прарасейскіх).

Прыярытэтная тэма цяпер – крытыка рускага фашызму, разьвенчваньне міфалогіі і палітыкі імпэрскай Расеі. Час зараз такі, які абавязвае кляпаць жалеза пакуль яно гарачае. Самы расейцы, дзякуючы агрэсіўнай дзейнасьці Пуціна, дапамаглі у гэтай справе. Яна стала міжнароднай. Зьявіўся шанс, нарэшце, цывілізацыйна закапаць імпэрыю зла, перш чым яна рэальна здохне сама і разваліцца. Але трэба каб найперш яна здохла ў галовах беларускіх людзей (як гэта сталася ва Ўкраіне сярод украінцаў) і тады за будучыню Беларусі можна быць больш пэўнымі. Пра Расею-імпэрыю і імпэрскую супольнасьць мне прыходзілася пісаць даўно, яшчэ ў 70-х гадах у «Самвыдаце». Сёньня я вяртаюся да гэтай актуальнай тэмы, паўтараю аргумэнты і разважаньні.

10 траўня 2015 г.



Імпэрыя зла павінна быць разбурана

Чалавечая супольнасьць «імпэрыя» ў адрозьненьне ад нацыянальнай супольнасьці арыентавана не на ўнутраннае разьвіцьцё а на зьнешняе, на экстэнсіўнае зьнешняе пашырэньне, не на абарону і стабільнасьць, а на агрэсію і захоп. Адсюль дэградацыя культурных традыцый і выраджэньне ўласнага імпэрскага этнаса, разбурэньне іншых этнасаў. Існаваньне імпэрыі заўсёды паразітнае за кошт чужых культур, здабыткаў, прыродных і каляніяльных рэсурсаў, працы рабоў, акупаванага насельніцтва і г. д.

Супольнасьць імпэрыя – гэта ня вынік разьвіцьця формаў чалавечага грамадзтва (напррыклад, племя-народ-нацыя), гэта апэндыкс, збочанае адгалінаваньне, якое тармозіць ўнутраннае (іманентнае) стваральнае разьвіцьцё супольнасьці і жыве пакуль існуе дзяржаўная (імпэрская) улада.

Імпэрыя як дзяржава можа існаваць доўга, але гэта не стабільная сістэма і распад яе структурна наканаваны. З распадам імпэрыі-дзяржавы зьнікае і імпэрыя-супольнасьць. Яна ня можа функцыянаваць без імпэрскай дзяржавы, але мэнтальныя якасьці імпэрскай супольнасьці не зьнікаюць імгненна (прыклад, імпэрскі «савок», які застаўся пасьля паўраспаду СССР). Гісторыя пацьвярджае, што разбурэньне этнаса імпэрыяй звычайна прыводзіць да таго, што пасьля зьнікненьня такой дзяржавы-імпэрыі імпэрская мова, у выніку разьвіцьця іншых вызваленых зтнасаў у суверэнныя нацыянальныя супольнасьці, паступова робіцца мёртвай мовай (бо здэградаваў імпэрскі этнас – носьбіт імпэрскай мовы). Тыповыя прыклады – Атаманская імпэрыя, Рымская імпэрыя (лаціна).

Але ў гэтую тыпалогію рэліктавай імпэрыі не ўкладваюцца новыя імпэрыі, скажам, Аўстрыйская, ці каланіяльная Брытанская, бо там з прычыны іншых цывілізацыйных абставін не была створана імпэрская супольнасьць і захаваліся карэнныя этнасы, якія ствырылі нацыі.

Расейская імпэрыя – гэта зьява выразна рэліктавая, нягледзячы на ўсе спробы адысьці ад мангольскай асновы -- Арды. Спробы (у асноўным варварскія) абкультурыць, эўрапэізаваць Расею-Масковію-Арду прывялі да таго, што мы назіраем цяпер мэнтальнага варвара (мангола), апранутага па-эўрапейску, з інтэрнэтам і атамнай бомбай.

Распад імпэрыі наканаваны па вызначэньні. Мы ня ведаем якім кшталтам адбудзецца распад Расеі, але найбольш верагодны – не з-за ўнутраных прычынаў (бо ў Расеі няма пакуль што ніякіх унутраных ідэяў свабоды, ды і не было). Пры такім (зьнешнім) разьвіцьці падзей (зьнешнім – калі дамінуюць зьнешнія сілы) самы прагназуемы вынік – зьнікненьне імпэрцаў-рускіх з карты сьвету і мёртвая руская мова (кшталту часовай лакальнай латыні).

Гэты працэс (як ўзьнікненьне грамадзкіх перадумоў для амярцьвеньня рускай мовы) пачаўся неўзабаве пасьля распаду Савецкага Саюзу і разьвіваецца хуткімі тэмпамі. Зьмены выяўляюцца ў адчувальнай лексічнай дэградацыі і сьціраньні стылістычных характкрыстык рускай мовы на ўсіх узроўнях.

Руская так званая «эліта» ў навуцы, мастацтве, палітыцы на
Читать далее...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Віншаваньне 08-05-2015 08:35


Беларускім дабраахвотнікам

ваярам за вольную Украіну

супраць расейскай агрэсіі

Дарагія сябры, вітаю Вас на фронце барацьбы за волю і незалежнасьць Украіны! Ваша справа ганаровая, справядлівая і шляхетная. Шляхетная, бо трэба дапамагаць братам у бядзе, і калі вайна, то не шкадуючы жыцьця свайго.

Украінцы ёсьць нашы першыя сябры. Нас лучыць барацьба за незалежнасьць і свабоду супраць агульнага ворага -- імпэрскай Масквы, насьледніцы Арды, якая пагражае нашаму нацыянальнаму існаваньню.

Нас лучыць гісторыя Вялікага Княства Літоўскага і агульныя інтарэсы ад Балтыйскага да Чорнага мора.

Нас лучыць наша моўнае і культурнае ўзаемаразуменьне і ўзаемная павага. Мы разумеем адзін аднаго, размаўляючы кожны на сваёй мове. Гэта ёсьць наша вялікая брацкая каштоўнасьць.

Наша краіна Беларусь ужо дваццаць гадоў выжывае пад унутраннай акупацыяй прамаскоўскіх стаўленьнікаў. Захоп Беларусі маскоўскай агентурай адбыўся яшчэ ў 90-я гады. І ўвесь гэты час рэжым антынацыянальнай улады начале са здраднікам нацыі нішчыў нашу культуру, мову, гісторыю, уклад жыцьця і зьневажаў народ, не даючы яму нармальна жыць, працаваць і карыстацца вынікамі сваёй працы.

Пакуль будзе існаваць гэты антыбеларускі рэжым, пакуль на вяршыні ўлады будзе сядзець прадажны хам і пакуль масковец будзе беспакарана арудаваць у нашых межах, датуль ня будзе шчасьця Беларусі. Пасьля агрэсіі Расеі супраць Украіны мірных спадзяваньняў на выжываньне не засталося.

Толькі зброя і супраціў спыняць агрэсара.

Беларусы, што ваююць ва Украіне, памятайма, што перамога Украіны -- гэта будзе і наша перамога. Гартуйма нашу збройную сілу! Ваш ваярскі досьвед спатрэбіцца Беларусі, калі настане час яе абараняць. Вы на правільным шляху, па якім ішлі нашы героі Андрэй Касьцюшка, Кастусь Каліноўскі Станіслаў Булак-Балаховіч, Міхась Жызьнеўскі.

Шануйма наш ваярскі гонар і абавязкі. Шануйма наш Бел-Чырвона-Белы сьцяг і гэрб Пагоню. Шануйма наш ваярскі гімн "Мы выйдзем шчыльнымі радамі". Сьпявайма яго разам з украінскім гімнам.

Хай ніхто і нішто, і ніколі ня спыніць наш Беларускі вольны дух!

Жыве Беларусь! Слава Украіне!

8 траўня 2015 года.
Зянон Пазьняк / 07-05-2015
Крыніца:https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-nasz-bielaruski-volny-duch
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии