• Авторизация


Эўропа якая ёсьць 14-10-2014 01:14 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Правыя (ультраправыя) Эўропы ... і “Русский мир”

Даўно і ўстойліва, у пэўных беларускіх апазіцыйных асяродках, са спадзевам абмяркоўвалася і абмяркоўваецца тое, што толькі правыя (а то і ўльтраправыя) палітычныя партыі і рухі ў краінах Заходняй Эўропы, там дзе лева-ліберальнымі коламі агрэсіўна навязвалася тамтэйшаму грамадству паліткарэктнасьць да вычварэнстваў і талерантнае стаўленьне да палітыкі завозу, з далёкіх экзатычных краінаў, асобаў з неэўрапейскім менталітэтам, прывядзе да зьмены гэтай палітыкі, разбуральнай для хрысьціянскай эўрапейскай цывілізацыі, а разам з тым зьменіцца на больш прынцыповае, рашучае і стаўленьне палітыкаў Эўропы да сітуацыі ў акупаванай Беларусі.

Марнасьць такіх спадзеваў была відавочнай для дасьведчаных людзей, але лепш за ўсё, самым пераканаўчым, стала тая нядобрая для Эўропы і сьвету сітуацыя, якая склалася на сёньня ў правым (ультраправым) накірунку палітычнага жыцьця шэрагу краінаў Эўропы. І гэтую сітуацыю ўжо не схаваць. Складанасьць палітычнага спектру ў вядучых краінах Заходняй Эўропы выклікана і той размытасьцю пазіцый, якія раней займалі традыцыйныя партыі, але, як вядома, праз палітычныя крызісы перыядычна даводзіцца праходзіць грамадствам розных краінаў.

Перш за ўсё, у якасьці гістарычнага экскурсу ў недалёкае мінулае варта ўзгадаць прыхаваную палітыку агентурнай, фінансавай і прапагандыскай падтрымкі, якую аказваў СССР камуністычным, лева-ліберальным і пацыфіскім колам вядучых краінаў Заходняй Эўропы, ЗША і Канады (гэта стала вядомым грамадскасьці з-за шэрагу апублікаваных дакумантаў У.Букоўскім, сьведчаньняў былых агентаў КГБ СССР якія знайшлі прытулак на Захадзе і ў ЗША).

Вельмі часта, прадстаўнікі КГБ СССР самі ініцыявалі (правакавалі) умовы для зьяўленьня адпаведных арганізацыяў на Захадзе і ў ЗША. Ствараліся ў заходніх краінах антыядзерныя рухі, якія патрабавалі ад Захада аднабаковага ядзернага разбраеньня, актыўна дзейнічалі рухі за спыненьне вайны (напрыклад) якую вялі ЗША ва Віетнаме, практычна няспынна праводзіліся дэманстрацыі за вывад амэрыканскіх войскаў з тых краінаў, дзе яны знаходзіліся. Арганізаваныя сьпецслужбамі СССР у Францыі буйныя студэнцкія хваляваньні ў 60-х, левыя тэрарыстычныя арганізацыі ў Італіі, Заходняй Нямеччыне і г.д., на Бліжнім Усходзе ў Афрыцы і Лацінскай Амэрыцы дзеілі створаныя і фінансаваныя праз КГБ СССР “национально-освободительные движения”, вербавалі заходніх палітыкаў, бізнэсменаў і журналістаў...

Мэтай усяго гэтага было – аслабіць краіны Захаду і найперш ЗША, перахапіць ініцыятыву дамінаваньня ў сьвеце на карысьць СССР (чыт. Расеі). Нягледзячы на ўсе свае намаганьні – “імпэрыя зла” ляснула. У нябыт, разам з СССР, сыйшлі шматлікія камуністычныя партыі і “национально-освободительные движения”, антыядзерныя рухі. Але засталіся пэўныя крыніцы канфліктаў, якія адгукаюцца і па сёньня грамадзянскімі войнамі, іншымі крыніцамі напружаньня.

Усё гэта давялося ўзгадаць, каб адэкватна ацаніць тое, што адбываецца сёньня ва ўзаемадзеяньні Расеі і шэрагу правых партыяў і рухаў Заходняй Эўропы. Як указваюць шматлікія заходнія крыніцы, нягледзячы на амаль поўную адсутнасьць прамых доказаў фінансавай падтрымкі Масквой эўрапейскіх партыяў і арганізацыяў правай скіраванасьці, наіўна меркаваць, што Масква ня плоціць за тыя паслугі, якія ёй аказваюць правыя (ультраправыя) партыі і рухі актыўна лабіруючы ў сваіх краінах і ў ЭЗ патрэбы Крамля.

А зараз давайце прааналізуем тыя вядомыя дзеяньні эўрапейскіх палітычных дзеячоў правага і ўльтраправага толку, якія яны ажыцяўлялі на карысьць фашыстоўскай Расеі. Як вядома, на незаконным рэфэрэндуме ў Крыму, акупаваным Расеяй, былі ў тым ліку такія “назіральнікі” з Эўропы – Аўстрыйская партыя свабоды (FreiheitlichePartei Österreichs), Альянс за будучае Аўстрыі (BündnisZukunft Österreich), бельгійскія “Фламандскі інтарэс” (VlaamsBelang) і (PartiCommunautaireNational-Européen), балгарская “Атака”, французскі “Нацыянальны Фронт” (FrontNational), венгерскі “Йобік” (Jobbik), італьянскія “Ліга Поўначы” (LegaNord) і “Трохкаляровае Полымя” (FiammaTricolore), польская “Самаабарона” (Samoobrona), сербская (Dveri), каталёнская (PlataformaperCatalunya). Усё гэта ажыцяўлялася пад эгідай вядомага бельгійскага неанацыста Люка Мішэля, які ня раз заяўляў пра сваю падтрымку Пуціна...

Варта зрабіць невялікі агляд сувязяў і дзейнасьці эўрапейскіх правых (ультраправых) партыяў і рухаў на карысьць фашыстоўскай Расеі. Пачнем з “Нацыянальнага Фронту” Францыі. Так, адзначым, што некалькі былых сяброў “Нацыянальнага Фронта” уваходзяць у кіраўніцтва тэлеканала ProRussia.TV, які ёсьць структурай такіх вядомых медыяў, як “RussiaToday” і “VoiceofRussia”. “RussiaToday” працаўладкоўвае рэдактараў, якія маюць цесныя сувязі з Нацыянальным Фронтам, праз гэта апошнія выкарыстоўваюць магчымасьці для прапаганды сваёй дзейнасьці і натуральна не забываюць маскоўскіх гаспадароў.

Прэсавы сакратар Марын Ле Пэн, дэ Дан у інтэрвію “Голосу России” адзначыў, што “исторически Крым – это часть России-матушки”. Ён неаднаразова наведваў Крым, наведвала Крым і Марын Ле Пэн, яна таксама наведвала Маскву і сустракалася з высокімі адказнымі асобамі – С.Нарышкіным (сьпікер ДзяржДумы) і віцэ-прэм’ерам Д.Рагозіным. Марын Ле Пэн публічна падтрымала федэралізацыю Ўкраіны. Непрыхаваная мара Марын Ле Пэн – замяніць партнэрства Францыі з NATO і ЭЗ на пабудову хаўрусу Парыж-Берлін-Масква.

Заўважым, што ва Францыі крытыка Расеі вельмі нязначная, шмат хто гэта зьвязвае з эканамічнымі сувязямі паміж дзьвюмя краінамі, але выглядае, што справа ня толькі ў іх. Істотна тое, што ва Францыі шмат жыве расейцаў і французаў расейскага паходжаньня, іх дзейнасьцю кіруе Каардынацыйная рада расейскіх суачыннікаў. Хоць гэтая арганізацыя неафіцыйная, не зарэгістраваная, але дзейнасьць яе надзвычай актыўная. Праэкт яе стварэньня зьявіўся ў 90-х гг., а рэалізаваны ён быў у 2006 г. У межах гэтай расейскай ініцыятывы былі сфармаваныя каардынацыйныя рады расейскіх суачыннікаў у розных краінах.

У французскіх СМІ вельмі актыўна дзейнічае старшыня рады і прэзідэнт Дзм. дэ Кошко. Расейскі Інстытут дэмакратыі і супрацоўніцтва (аналяг “Россотрудничество” у Беларусі) праводзіць шматлікія мерапрыемствы з удзелам французскіх палітычных дзеячоў. Тыя шматлікія нашчадкі збеглых, з-за падзеяў 1917 г., расейскіх мігрантаў ня толькі займаюць прарасейскія пазіцыі, але і ўваходзяць ва ўплывовыя колы палітыкаў і бізнесмэнаў Францыі і іншых краінаў Эўропы, пад іх эгідай часта публікуюцца прарасейскі скіраваныя матарыялы ў СМІ, адбываюцца канфэрэнцыі і ініцыятывы ў абарону Расеі. Так, вышэйзгаданы Расейскі Інстытут дэмакратыі і супрацоўніцтва знаходзіцца ў Парыжы. І быў, напрыклад, адным з арганізатараў канфэрэнцыі “па пытаньнях сем’і” у Ляйпцыгу...

Наступную ўвагу скіруем на існуючую ва Ўгоршчыне ўльтраправую партыя “Йобік” (Jobbik Magyarországért Mozgalom), якая характарызуецца шматлікімі аглядальнікамі, як неафашыская, неанацыская, расіская, антысэміцкая і антыцыганская. Лідар партыі Габар Вона быў запрошаны ў траўні 2013 г. у Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсітэт, каб выступіць там з прамовай, дзе меў сустрэчу з Дугіным. Габар Вона сустракаўся з членамі ДзяржДумы Расеі – І.Грачовым і В.Тарасюком.

У траўні 2014 г. генеральны пракурор Вугоршчыны зьвярнуўся да старшыні Эўрапейскага Парляманту з запытам, каб пазбавіць дэпутата ад “Йобіка” Белу Ковача дэпутатскага імунітэта з-за абвінавачваньня ў шпігунстве на карысьць Расеі. Выявіліся ягоныя шматлікія кантакты з расейскімі дыпляматамі, штомесячныя паездкі ў Маскву, а ягоная жонка (грамадзянка Расеі і Аўстрыі) выявілася што раней працавала на сьпецслужбы. Белу Ковача разглядаюць, як лабіста інтарэсаў Расеі, ён быў адным з тых эўрадэпутатаў, якія былі ў ролі “назіральнікаў” на рэфэрэндуме ў Крыму, якія абвясьцілі рэфэрэндум і галасаваньне легітымнымі.

Старшыня Агульнаўкраінскага аб’яднаньня “Свобода” А.Цягнібок заявіў Старшыні Альянса эўрапейскіх нацыянальных рухаў Бруна Голнішу, што лічыць немагчымым знаходзіцца для партыі “Свобода” у якасьці наглядальніка ў Альянсе эўрапейскіх нацыянальных рухаў. Гэтае рашэньне было прынятае ў сувязі з тым, што кіраўніцтва Альянса эўрапейскіх нацыянальных рухаў падтрымала дзеяньні Расеі ва Ўкраіне, а таксама з-за таго, што адзін з кіраўнікоў Альянса эўрапейскіх нацыянальных рухаў Бела Ковач, які таксама ёсьць намесьнікам старшыні партыі “Йобік” падтрымаў акупацыю Крыма, прыняў удзел у незаконным рэфэрэндуме і на сесіі ПАРЭ выказаўся ў падтрымку анэксіі Крыма, а Ўкраіну назваў “штучным утварэньнем”, вылучыў прэтэнзіі на Закарпацьце...

У сакавіку дэпутат партыі “Йобік” Т.Гаўдзі-Надзь арганізаваўантыўкраінскуюдэманстрацыю перад будынкам вугорскага парляманту. Дэманстранты трымалі плякаты з заклікамі “Самавызначэньне Закарпацьцю!” і “Вугоршчына патрабуе вяртаньня Закарпацьця!” Дэманстранты патрабавалі, каб парлямант прызнаў вынікі рэфэрэндума ў Крыме, а войска Вугоршчыны заклікалі... абараніць нацыянальную вугорскую меншасьць ва Ўкраіне.

Ня быў арыгінальным і лідар правай партыі “Незалежнасьці Вялікай Брытаніі” Найджал Фарадж. Ён, напрыклад, адзначыў, што Эўропа сама правакуе Расею, а Эўрапалямант павінен спыніць ваенныя гульні ва Ўкраіне, калі не жадае вайны з Пуціным і не павінен правакаваць расейскага прэзідэнта. Фарадж назваў Пуціна “найбольш паважаным сусьветным лідарам”. Апрача іншага Фарадж абвінаваціў ЭЗ у тым, што той справакаваў перавароты ў Сірыі, Лівіі і ва Ўкраіне. Ухваляе пуцінскую Расею і член Эўрапарляманта і лідар правай Брытанскай Нацыянальнай партыі (BritishNationalParty) Нік Грыфін за “моцную, празрыстую і сапраўдную дэмакратычную сістэму”. Гэта не павінна зьдзіўляць, бо ў Вялікай Брытаніі, так як і ва Францыі, Нямеччыне (бадай ня меньш, чым дзе ў Зах. Эўропе) і г.д. існуе вялікае кола прарасейскіх мігрантаў, іх нашчадкаў і шэраг прарасейскіх арганізацыяў. Напрыклад у Вялікай Брытаніі – TheWestminsterRussiaForum, Расейска-брытанская гандлёвая палата, TheRussiaFoundation, вядомы "Русский мир" і г.д., усе яны кіруюцца з Масквы і выконваюць агульную задачу.

Варта адзначыць, што ў Чэхіі, Польшчы, як і ў іншых дзяржавах Эўропы, павялічваецца актыўнасьць прарасейскіх арганізацыяў. Гэта ажыцяўляецца безумоўна праз Інтэрнэт, дзе ідзе прапагандысцкая вайна. Пра “крамлёўскую армію троляў” ужо шмат паведамлялася. Існуюць і адпаведныя палітычныя арганізацыі, у Польшчы, напрыклад, існуе Польскі Славянскі Камітэт пад кіраўніцтвам Баласлава Тэйкоўскага, камітэт падтрымлівае дзеяньні Расеі ва Ўкраіне. Такой самай думкі і члены “Общества Дружбы Польско-Российской Федерации”. Прарасейскай пазіцыі прытрымліваюцца і радыё “GlosRosji”, часопіс “ObserwatorPolityczny” і спіс на гэтым не заканчваецца...

Спіс заходніх правых (ультраправых) партыяў, якія ўтрымліваюцца Расеяй, можна працягнуць адносна розных краінаў. Так напрыклад, дзеячка прафашыскай грэчаскай партыі “Залаты сьвітанак” Хрысі Аўгі ніколі не хавала сваіх сувзяў з Расеяй і таго, што атрымлівае з Расеі фінансавую падтрымку. А WikiLeaks праз дакуманты паказаў, што правая партыя Баўгарыі “Атака” фінансуецца з Расеі. Дарэчы, парляманская фракцыя гэтай партыі таксама заклікала прызнаць вынікі рэфэрэндума па Крыму...

Падсумаваўшы вышэй сказанае, узьнікае пытаньне, якія мэты перасьледуе Расея ў сваіх дзеяньнях адносна правага (ультраправага) руху у Эўропе? Мэта гэта нязьменная ва ўсе часы існаваньня Расейскай імпэрыі і яе папярэднікаў – дэстабілізацыя краінаў, якія тым ці іншым чынам (эканамічным, фінансавым, ваенным, палітычным і г.д.) супрацьстаяць інтарэсам Расеі. Мэта – спрыяць прыходу да ўлады тых сілаў, якія былі б ў рэчышчы інтарэсаў Крамля. Падобнае ужо было, яго можна было назіраць хаця б на прыкладзе падзелу Эўропы пасьля Другой сусьветнай вайны і той сітуацыі, якая склалася ў адпаведных краінах Усходняй частцы эўрапейскага кантынэнту. Але няма патрэбы нагадваць, чым усё гэта скончылася для СССР, які быў шматкроць мацнейшы вайскова, эканамічна, фінансава, палітычна за сёняшнюю РФ. Тое, што ўрокі гісторыі шмат кім не засвойваюцца – вядома.

Рост правых (ультраправых) сілаў у Эўропе выкліканы той палітыкай, якую дзясяткамі гадоў праводзілі лева-ліберальныя колы шэрагу заходніх краінаў. Мульцікультуралізм, адмаўленьне ад шэрагу хрысьціянскіх (маральных) нормаў, вера ў тое, што гвалту можна супрацьстаяць выключна толькі пацыфіскім шляхам, прышчэпваньне грамадству, як ідэал існаваньня, неабмяжаванага спажываньня, інфантыльнасьць у стаўленьні да шэрагу праблемаў – усё гэта адгукнулася ў вядучых эўрапейскіх краінах сутыкненьнем інтарэсаў прадстаўнікоў розных цывілізацыяў, для часткіякіх хрысьціянскаяэўрапейскаяцывілізацыя зьяўляецца варожай, непрыймальнай, нягледзячы на тыя яе даброты, якія прыцягнулі на эўрапейскія абшары прадстаўнікоў пэўных народаў.

І як тут не ўзгадаць, што ў свой час менавіта Расея падтрымлівала тыя сілы, якія прывялі краіны Заходняй Эўропы да той сітуацыі, якая склалася ў ёй на сёньня. Зараз мы ўжо не бачым той расейскай падтрымкі левым, ліберальным і пацыфіскім сілам, якія падсілкоўваў і накіроўваў СССР. Зараз у Расеі іншыя інтарэсы, якія адпавядаюць новай сітуацыі ў Эўропе – канфлікт ва Ўкраіне супаў з ростам уплыву правых (ультраправых) партыяў у Эўропе. Гэтыя прадажныя хаўрусьнікі пуцінізма (як некалі ультралевыя, лева-ліберальныя апалягеты СССР) сёньня зьяўляюцца яго натуральнымі памагатымі ў барацьбе супраць усяго таго добрага, што ёсьць у Эўропе і сьвеце, і падтрымкай, прасоўваньнем непрыймальнага для эўрапейскай цывілізацыі.

Беларусам неабходна спадзявацца і разлічваць найперш толькі на ўласныя сілы, верыць у свае магчымасьці. Такая вера нас ніколі не падводзіла. Як правіла, сябры знаходзяцца толькі там, дзе ёсьць агульныя інтарэсы – у супрацьстаяньні агульнаму ворагу, у вырашэньні агульных праблемаў, у выкарыстаньні адпаведнага досьведу.Безумоўна, сьвет не ўспрыймаецца ў нейкіх аднолькавых фарбах, але неабходна бачыць тых, хто ёсьць праціўнікамі тых, хтоспрыяедобраму, таму, што неабходна ў цяжкую гадзіну кожнаму народу.

Што тычыцца сучасных, агрэсіўна-нахрапістых высілкаў “Русского мира” у розных краінах, то варта памятаць тое, чым на працягу стагодьдзяў заўсёды заканчваліся падобныя, звыклыя, антыцывілізацыйныя справы Расейскай імпэрыі, банкруцтвам для яе – калі вольналюбівыя народы давалі годны, зруйнавальна-моцны адпор гэтай нелюдскай расейскай напасьці.

Разьлікі ворагаў беларушчыны на зьнішчэньне беларускай нацыі, беларускай дзяржавы марныя. Красамоўны прыклад паводзінаў беларусаў на стадыёне ў Барысаве паказаў усёй краіне, а таксама нашым ворагам, што Беларусь жыве і мацуецца, і вырашальныя бітвы наперадзе.
Бенедзікт / 13-10-2014
Крыніца:https://pieramoha.org/artykuly/pravyja-ultrapravyja-europy-i-russkij-mir
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Эўропа якая ёсьць | baqira-7513 - Дневник baqira-7513 | Лента друзей baqira-7513 / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»