• Авторизация


5-я калёна 12-08-2014 13:27 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Без хітрыкаў

Сёньня, як і на працягу ўсяго доўгага часу кіраваньня Беларусьсю “гарантам незалежнасьці”, у нашай краіне праводзіцца адмысловая палітыка выключна жорсткай беларусафобіі, нянавісьці да беларушчыны ва ўсіх галінах жыцьця.

Але ў гэтай размове мы засяродзімся толькі на тых носьбітах непрыняцьця беларушчыны, хто прыехаў на беларускую зямлю з адзінай мэтай – “жить здесь как в России”, бо маўляў – “белоруссы, как и украинцы – те же русские, только с придуманной поляками “мовой”, чтобы расколоть триединый русский народ” і ўтрымлівае ў галовах расейскіх ксэнафобаў-мігрантаў іншае падобнае ідэалягічнае сьмецьце.

Кажучы пра расейскую нацыянальную меншасьць у нашай краіне, падкрэсьлім – беларусы з павагай ставяцца да моўных, нацыянальных, культурных і іншых адрозьненьняў расейцаў ад беларусаў. Зразумела, што ня ўсе расейцы і іншыя прыезжыя ненавідзяць беларускую мову, культуру, гісторыю. Шмат расейцаў, якія ўнесьлі і ўносяць добрае ў беларускую культуру, цэняць і паважаюць беларускую мову, беларускія нацыянальныя асаблівасьці, беларускую дзяржаўнасьць.

Але істотная праблема існуе ў выключна адмоўным стаўленьні да беларускай дзяржаўнасьці, беларускай мовы, беларускай культуры значнай часткі тых расейцаў – дзяржаўных служачых і вайскоўцаў, служачых сьпецслужбаў, расейскіх вайскоўцаў-адстаўнікоў і іх сем’яў, а таксама тых асобаў з Расеі, якія купілі ці купляюць у Беларусі жытло, вядуць тут прадпрыймальніцкую дзейнасьць.

Досьвед нашых украінскіх братоў паказаў усю небясьпеку існаваньня расейскай пятай калёны ў Данбасе і ўвогуле на Паўднёвым Усходзе Ўкраіны, прадстаўнікі гэтай калёны ненавідзяць украінскую мову, украінскую культуру, не прызнаюць права на існаваньне ўкраінскай нацыі і ўкраінскай дзяржавы.

У Беларусі падобныя людзі – прадстаўнікі расейскай пятай калёны – таксама ніколі не прызнаюць існаваньне беларускай нацыі і яе каштоўнасьцяў і, ў тым ліку, існаваньня незалежнай беларускай дзяржавы. Ілюзіяў на гэты конт не павінна быць, бо ілюзіі вядуць да паразы.

Расеяй створаны ў Беларусі шэраг антыбеларускіх арганізацыяў (у выглядзе “русских обществ”, “белорусского казачества”, “кадетских училищ” – “Русского мира” ...), якія скіраваныя на тэрарыстычную, падрыўную дзейнасьць супраць беларускай дзяржавы, яны праводзяць сваю антыбеларускую дзейнасьць пад патранажам сьпецслужбаў і з амбасады Расеі, і праз вядомае “Россотрудничество” пры маўклівай згодзе і падтрымцы антыбеларускага рэжыму.

Падрыўныя паводзіны пэўнай часткі расейцаў, як нацыянальнай меншасьці, што варожа ставяцца да карэннага этнасу і ягоных нацыянальных здабыткаў, у той ці іншай краіне, ня новыя.

У гісторыі былі падобныя прыклады. Узгадаем, напрыклад, Чэхаславаччыну –“...В 1933 году, когда Гитлер пришел к власти, судетских немцев поразил вирус национал-социализма. В том же году образовалась судето-немецкая партия (СНП). Возглавил ее учитель физкультуры по имени Конрад Генлейн. Уже в 1935 году партию тайно финансировало министерство иностранных дел Германии, причем субсидии составляли 15 тысяч марок в месяц. Через пару лет под влияние партии попало почти все население Судетов... К моменту аншлюса партия Генлейна, три года исполнявшая приказы из Берлина, была готова выполнить любой приказ Гитлера.

...Таким образом, положение немецкого меньшинства в Чехословакии послужило для Гитлера только предлогом, чтобы захватить страну, - таким же, как через год Данциг для захвата Польши.

... Всю весну и почти все лето Чемберлен и Даладье - и не только они, а почти весь мир - искренне верили, что Гитлер добивается лишь справедливости для своих соотечественников в Чехословакии...”

Ну, а зараз мы бачым, як Пуцін “добивается справедливости для русскоговорящих” за межамі Расеі, аналёгія дзеяньняў фашыстоўскай Расеі з дзеяньнямі нацыстоўскай Нямеччыны абсалютная! І паводзіны сёняшніх заходніх лідараў, у стаўленьні да дзеяньня Крамля ў моўным пытаньні, практычна не адрозьніваюцца ад разуменьня Чэмберлена і Даладье. Як кажуць у такіх выпадках – “не дабавіць, ня ўбавіць”.

У Беларусі існуе нашмат меньшы адсотак расейскай нацыянальнай меншасьці, чым ва Ўкраіне. У Беларусі, 8,3% расейцаў ад агульнай колькасьці насельніцтва, і больш за 100 тыс. расейскіх асобаў, якія маюць від на жыхарства. Трэба яшчэ не раз сказаць, што ніхто ніколі не прымушаў і не будзе прымушаць карыстацца беларускай мовай тых ці іншых грамадзянаў Беларусі. Кожны чалавек вольны карыстацца той мовай, якой жадае – гэта яго права. Але палітыка любой цывілізаванай монаэтнічнай дзяржавы (Польшчы, Нямеччыны, Даніі і г.д.) палягае ў тым, што ў монаэтнічнай краіне дзяржаўнай мовай зьяўляецца мова карэннага этнасу, гэта мова абавязковая(!) для адукацыі, дзяржаўнага апарату, войска...

Правы нацыянальных меншасьцяў у цавілізаваных монаэтнічных краінах заўсёды ўлічваюцца і паважаюцца. Напрыклад, у Нямеччыне, у зямлі Шлезвіг-Гольштайн жыве нацыянальная меншасьць – паўночныя фрызы. Паўночныя фрызы маюць шэраг культурных установаў і навукова-дасьледчы інстытут, якія карыстаюцца дзяржаўнай падтрымкай. У некаторых сярэдніх школах, апрача іншага, факультатыўна вывучаецца фрызкая мова.

(Неабходна заўважыць, што ў кожнай зямлі Нямеччыны існуюць свае асаблівасьці ў заканадаўстве, адносна аўтахтонных(!) нацыянальных меньшасьцяў–паўночных фрызаў, лужыцкіх сербаў, цыганоў, датчанаў, палякаў). Туркі, сербы, харваты, македонцы, альбанцы, украінцы, румыны, расейцы, габрэі і г.д. афіцыйна нацыянальнымі меншасьцямі ня лічацца, хаця ім даецца пэўная дзяржаўная падтрымка з улікам іх нацыянальных асаблівасьцяў.

Вяртаючыся да асноўнай тэмы трэба сказаць, што варожае стаўленьне да нацыянальных асаблівасьцяў карэннага этнасу, з боку той ці іншай нацыянальнай меншасьці, зьява вельмі і вельмі небясьпечная. Сьвет памятае да якіх трагедыяў гэта прыводзіць. Дастаткова ўзгадаць жахлівую дэпартацыю нямецкай нацыянальнай меншасьці (14-15 млн. чалавек), напрыканцы Другой сусьветнай вайны, з Чэхаславаччыны, Польшчы... якая была выклікана антыдзяржаўнымі паводзінамі нямецкай нацыянальнай меншасьці ў краінах знаходжаньня.

Так не павінна быць, менавіта таму неабходна сур’ёзна папярэджваць тыя неабачлівыя, безадказныя, нахабныя галовы з расейскай пятай калёны, якія зьневажаюць нацыянальныя здабыткі беларускай нацыі: калі вамі са зьдзекам, з нянавісьцю, варожа ўспрыймаюцца – беларуская мова, беларуская культура, беларуская гісторыя, беларуская незалежная дзяржава, калі гэта прыніжаецца і адрынаецца вамі на карысьць усяго вашага расейскага, то выйсьце вельмі простае – дабраахвотнае вяртаньне ў любую вамі Расею. Ня варта даводзіць сітуацыю да трагічнага заканчэньня, як не раз было ў падобных выпадках, якія мы ўзгадвалі вышэй. Гісторыю трэба памятаць, каб не паўтараць яе трагічныя памылкі. Беларускі народ вельмі і вельмі цярпялівы, дабразычлівы, але гэта не значыць, што беларусы не маюць нацыянальнага гонару і годнасьці і будуць бясконца цярпець абразы і прыніжэньне ў сваёй уласнай хаце.

Што тычыцца айчынных нішчыцеляў беларушчыны, калябарантаў і іншых прыкарытнікаў, а таксама розных рэжымных служак, то зь імі будуць разьбірацца беларускія ўлады ў адпаведнасьці з Законам аб люстрацыі, а пры неабходнасьці – згодна Крымінальнаму Кодэксу. Трэба пастарацца ўцяміць, нават таму, хто лічыць, што неяк пазьбегне пакараньня – злачынства супраць беларускага народу, яго нацыянальных каштоўнасьцяў і беларускай дзяржавы ня будзе мець тэрміну даўніны. Антыбеларускі рэжым, як і ягоныя гаспадары ў Крамлі, далёка ня вечныя. Як паказвае адпаведны досьвед іншых краінаў, якія былі пад акупацыяй, – раней ці пазьней акупацыя заканчваецца і за ўсё даводзіцца плаціць асабіста, па поўнаму рахунку...
Бенедзікт / 11-08-2014
Крыніца:https://pieramoha.org/artykuly/biez-chitrykau
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник 5-я калёна | baqira-7513 - Дневник baqira-7513 | Лента друзей baqira-7513 / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»