"Дапамога "Расеі
31-07-2014 12:53
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Як Беларусь утрымлівае Расею
Пачынаючы з кебічаўскіх часоў ў Беларусі пануе думка (якой нязьменна прытрымліваюцца і якая шырока прапагандуецца на працягу апошніх дзясяткаў гадоў шэрагамі “незалежных” эканамістаў, палітолягаў, журналістаў), што маўляў – дзякуючы Расеі, яе шчырай братэрскай дапамозе трымаецца эканоміка нашай краіны, а з вуснаў “лидеров оппозиции” падобнае сьцьвярджэньне трансфармуецца ў словы – “Москва спонсирует режим и необходимо добиваться прекращения спонсирования”.
Гэтая думка лічыцца абавязковай, пры любым узгадваньні “аналітыкамі” узаемаадносінаў паміж Крамлём і “беларускай” уладай. Наўмысна ў падсьвядомасьць беларусаў шмат гадоў заганяецца дэмаралізуючая ўстаноўка – “мы, белоруссы, без России не проживём”.
Адным з прыкладаў такога падыходу ёсьць нядаўнее інтэрвію прафэсара, эканаміста, доктара эканамічных навук С. Багданкевіча (аднаго з заснавальнікаў прарасейскай АГП) – “Главная заслуга Лукашенко в том, что он сохранил советский сектор промышленности. ... Социальный пакет для населения также обеспечен, пусть и на минимальном уровне.И это в условиях огромной помощи со стороны России. Заслуга Лукашенко в том, что он умеет доить Россию. У нас цена на газ – 166 долларов, в то время как Польше Россия продает его по 400 долларов, Украине – 450-500 долларов. То же самое и по нефти”. Вось такое разуменьне расейскай “помошчі” у навукоўца-эканаміста, што ўжо казаць пра іншых.
І хай бы хоць адзін (!) з такіх аналітыкаў паставіў пытаньне: а калі і каму Расея, на працягу усёй сваёй гісторыі, дапамагала ці дапамагае узьняць эканоміку, якой краіне? Няма ў гісторыі такога прыкладу, бо “дапамога” Расеі іншым краінам заўсёды прыводзіла іх то да стану эканомікі Паўночнай Карэі, то да эканомікі кастраўскай Кубы. Мэта расейскай “дапамогі” заўсёды была і ёсьць адна – замацаваць зону свайго ўплыву ў сьвеце (у рэгіёне) дзеля супрацьстаяньня ЗША і Захаду. Беларусь, пад уладай прамаскоўскага рэжыма, ня ёсьць выключэньнем у гэтай выснове.
А зараз давайце паглядзім ці сапраўды Беларусь купляе ў Расеі энэргарэсурсы па заніжаных коштах, ці сапраўды Расея такая некарысьлівая, мае “щедрую душу”. Вось толькі некалькі прыкладаў, але ўжо на гэты раз прыкладаў шчадротаў, за кошт беларускага народа, беларускай дзяржавы. Прэмьер-міністр В.Кебіч, 5 студзеня 1994 года падпісаў кабальнае, здрадніцкае, антыдзяржаўнае "Пагадненьне паміж Урадам Расейскай Фэдэрацыі і Ўрадам Рэспублікі Беларусь аб пастаўцы прыроднага газа ў Рэспубліку Беларусь і стварэньні сістэмы транзітных газаправодаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь". Згодна гэтаму пагадненьню, тэрмін якога заканчваецца ў 2015 г. (але працягваецца на наступныя пяць гадоў, калі Беларусь не папярэдзіць аб скасаваньні пагадненьня, самае малае, за чатыры гады), Беларусь ўзяла, у прыватнасьці, абавязак – "предоставления земель во владение, пользование, распоряжение или собственность Российскому акционерному обществу "Газпром".
Такім чынам Расеі была па сутнасьці дадзена магчымасьць не плаціць аніякай(!) арэнднай платы за зямлю пад газатрубаправодамі, падземнымі газасховішчамі і іншымі аб'ектамі "Газпрома". Толькі пад газаправодам "Ямал-Эўропа" Расеі без арэднай платы, за нішто (за выключэньнем земляў пад газакампрэсарнымі станцыямі) перададзена беларуская зямля 57,5 кв. кіламэтраў (газаправод "Ямал-Эўропа" цягнецца праз нашу краіну на 575 км. Шырыня ахоўнай зоны газаправода (у кожны бок ад яго) 50 м, такім чынам агульная ахоўная зона 100 м). У 1995 годзе Вілейскай і Ганцавічскай расейскім вайсковым базам было перададзена, ужо "гарантам незадежнасьці", беларуская зямля (8,5 кв. кіламэтра) і таксама задарма. Мы ня будзем пералічваць усе газа- і нафтапровады, якія ідуць па беларускай зямлі.
(Для параўнаньня, давайце даведаемся, якія міжнародныя кошты на зямлю ў іншых дзяржавах Эўропы. Напрыклад, ваенная база ЗША "Рамштайн" у Нямеччыне, плошчай 12 кв. кіламэтраў (1200 га) аплочаецца амэрыканцамі ў памеры 1,5 млрд. эўра штогод. А тут, такі падарунак Расеі, ад антыбеларускай улады, падарунак, які шматкроць перавышае сумарныя 66 кв. км., бо казалі мы толькі пра дзьве базы і адзін нафтапровад “Ямал-Эўропа” на беларускай зямлі, а трубапровадаў у нас значна болей...)
Цяжка нават уявіць, якія шчодрыя падарункі, за кошт беларускага народа, рабілі і робяць Расеі ейныя стаўленікі на беларускай зямлі... Прыйдзе час, калі ўсё нарабаванае ў беларускага народа гэтымі здраднікамі, запісанае імі на сваіх дзетак, жонак, палюбоўніц, сяброў будзе праз суд вернута беларускаму народу. Гэта будзе.
У тэме беларускіх трубаправодаў ёсьць яшчэ шмат цікавага. У адрозьненьне ад сістэмы магістральных нафтапровадаў існуе сетка трубапровадаў для транспартыроўкі паліва. Праз беларускую тэрыторыю пракладзены тры магістральных трубапровада, па іх ажыцяўляецца перакачка дызельнага паліва і бензіна. Іх агульны працяг 913 км., а гадавая прапускная здольнасьць – 90 млн.т. Зь іх толькі 1 млн. т. перакачваецца па лініі Наваполацк-Менск, астатнія нафтапрадукты – транзітныя. Але ёсьць адна акалічнасьць, згодна падпісанаму кебічаўскай уладай у кастрычніку 1992 года Бішкекскага пагадненьня краін – удзельніц СНД беларускія ўчасткі трубаправода... сталі расейскай уласнасьцю. Пазьней яны ўвайшлі ў склад "Транснефтепродукт".
Гэтаму расейскаму "Транснефтепродукт" праз прыватнае(!) вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Запад-Транснефтепродукт" належыць уся сістэма магістральных нафтапрадуктапровадаў і два нафтаперапрацоўчых завода на тэрыторыі Беларусі. Транзіт нафтапрадуктаў (сярэднегадавы аб'ём 9 млн. т.) ажыцяўляе гэтае прадпрыемства па магістральнаму трубаправоду, які ёсьць уласнасьцю расейскага боку. (Хочацца вельмі горача "падзякаваць" Кебіча і "гаранта незалежнасьці" за такое іх спрыяньне таму, што тое, што павінна належыць беларускаму народу, належыць "русскому брату" і прыносіць прыбытак не беларусам, а "русским братьям". Ну, мяркуем, што ўсё яшчэ наперадзе...)
Тое, што адшчыкваецца з дапамогай рэжыму рознымі замежнымі бандытамі, махлярамі, прайдзісьветамі ад народнага багацьця Беларусі абсалютна відавочна вымяраецца дзясяткамі мільярдаў даляраў. Ад беларускай грамадскасьці старанна хаваецца ўсё, што зьвязана з тым, каму належаць (дакладней, хто украў) беларускія нафта- і газаправоды, прадуктатрубаправоды, аб'ёмы пракачкі і шмат што іншае. І самае дзіўнае, што беларускія "незалежныя" эканамісты, палітолягі, "дэмСМІ" увогуле, ніколі(!), не вядуць размову пра тарыфы на адпаведныя паслугі (аплата арэнды зямлі пад трубаправодамі, транзітная пракачка нафты, газа, бензіна...) за мяжой – у Польшчы, Летуве, Нямеччыне, Чэхіі...
Адзначым, што з-за продажу "Белтрансгаза" Расеі, расейцы плоцяць за транзіт ... фактычна "Газпраму" бо зараз "Белтрансгаз" належыць "Газпраму".
Тут варта прывесьці словы А.Мілера, главы "Газпрама": "газотранспортная система Беларуси сегодня находится в собственности "Газпрома". ... это будет стопроцентная надежность поставок в Восточную Европу, потому что, если говорить о поставках газа в Польшу, мы будем фактически поставлять из своей газпромовской трубы на границе Польши: фактически это бестранзитный вариант".
І як пасьля гэтага не ўзгадаць словы розных "незалежных" эканамістаў і палітолягаў, у прыватнасьці эканаміста С.Багданкевіча: "И это в условиях огромной помощи со стороны России. Заслуга Лукашенко в том, что он умеет доить Россию". Ну што можна на гэта адказаць?!
Дадзім такі надзвычай красамоўны прыклад адносна тарыфаў на транзіт, які дасьць пэўнае ўяўленьне пра падыход да тарыфнай палітыкі антыбеларускага рэжыма і урадаў прыбалтыйскіх постсавецкіх краінаў – "При транспортировке бензина от станции Сургут до станции Калининград по территории Литвы проходит 6 процентов пути. При этом доля Литовских железных дорог в сквозном тарифе перевозки достигает 54 процентов, - На Белоруссию приходится 11 процентов пути, а доля Белорусской железной дороги в тарифе составляет 13 процентов".
Безумоўна, трубаправодны транспарт самы істотны складнік транзіта, але ёсьць і іншыя шляхі для транзіта грузаў праз Беларусь – чыгуначны, аўтадарожны, паветраны, ЛЭП.
Трэба адзначыць, што праз тэрыторыю Беларусі выконваецца тразітам 95% палётаў. Праз Беларускую чыгунку праходзіць частка транзітных расейскіх зьнешнегандлёвых грузаў, якія складаюць ад агульнага аб'ёма больш за 90%. Што тычыцца аўтадарожнага транзіта, які пастаянна ўзрастае, то прыкладна 80% расейскіх зьнешнегандлёвых перавозак (20 млн. т.) аўтамабільным транспартам ажыцяўляецца праз Беларусь. Агульны зьнешнегандлёвы абарот расейскіх грузаў (транзіт) праз Беларусь істотна перавышае 100 млн. тон.
У нашых прыбалтыйскіх суседзяў пануе наступны пункт погляду – у часы незалежнасьці транзіт грузавых плыняў стаў адной зь вядучых галінаў эканомікі, частка якіх ва Ўнутраным Валавым Прадукце (ВВП) дасягнула 15%, разам са спадарожнымі галінамі – нават 20%, а па некаторых ацэнках і да 30% Ўнутранага Валавага Прадукта. А транспартны сэктар Беларусі дае ўдзельную вагу ва Ўнутраным Валавым Прадукце (ВВП) ... 6,6 %, пры гэтым транспартныя магчымасьці Беларусі, адносна транзіта, непараўнальна перавышаюць сукупныя магчымасьці нашых прыбалтыйскіх суседзяў.
Беларускія адмыслоўцы-эканамісты, тым ня меньш, з захапленьнем кажуць: "У нас цена на газ – 166 долларов, в то время как Польше Россия продает его по 400 долларов, Украине – 450-500 долларов." Сапраўды, гэта ж такі альтруізм, Расея з сябе, дзеля "младшего брата" апошнюю кашулю здыме...
Можна было б у гэта паверыць, калі б мы не бачылі відавочнае – непрыхаванае рабіўніцтва Беларусі расейскімі акупантамі і калябарантамі. Ды і не толькі праз транзіт рабуецца Беларусь... І тое, што час ад часу Расея дае "гаранту незалежнасьці" 2-3 мільярды даляраў у год на ягоную падтрымку, не павінна ўводзіць беларусаў у зман, бо крадзе Расея, з дапамогай свайго рэжыму ў Беларусі, дзясяткі і дзясяткі мільярдаў даляраў штогод. Ну дык чаму б і ня кінуць на ўтрыманьне прарасейскага рэжыму нейкія дробязі?
Украіна знайшла ў сабе сілы, каб паўстаць супраць айчынных і расейскіх рабаўнікоў, якія рабавалі ўкраінскі народ. Мы бачым да чаго гэта прывяло - адбываецца ўзброеная расейская агрэсія супраць украінскага народа, украінскай дзяржаўнасьці. Але нягледзячы ні нашто Ўкраіна пераможа.
У Беларусі сітуацыя іншая, чым ва Ўкраіне, але і беларусы ментальна іншыя чым украінцы. Беларусы, якія былі пад значна большым прэсам русіфікацыі, знаходзілі ў сабе сілы для паўстаньняў (18-19 ст.ст.) і для партызанскай барацьбы (20 ст.). Адметна тое, што беларускі нацыянальны супраціў паўставаў у самых неверагодных умовах, калі трэба было змагацца супраць і аднаго, і другога акупантаў. Зараз акупант адзін – фашыстоўская Расія. Хада падзеяў сьведчыць, што імкненьне беларусаў да волі не зьнішчана, гэта бачна ўсё больш і больш... Хай не адразу, але сьвет заўсёды прыходзіць на дапамогу таму народу, які змагаецца, які не здаецца, які верыць найперш у свае сілы і ў сваю перамогу.
Бенедзікт / 30-07-2014
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote