• Авторизация


Без заголовка 06-07-2014 22:46 к комментариям - к полной версии - понравилось!

Это цитата сообщения baqira-7513 Оригинальное сообщение

БЧС

Новая Ўсходняя Эўропа (Балта-Чарнаморская супольнасьць) – гэта была б сьвежая сіла, якая стымулявала б Адраджэньне ўсёй Эўропы – Эўропы дэмакратычных айчынаў без нямецкага і рускага фашызму, без заходняга лібэралізму і яго антычалавечага, антымаральнага паскудзтва.

Новая Ўсходняя Эўропа абазначала б канец імпэрыялізму фашысцкай Расеі. Нам, фронтаўцам, ад пачатку было зразумела тое, што цяпер мусілі б усьвядоміць усе беларусы і ўкраінцы, і Каўказ. Ніколі ня будзе нам ні міру, ні свабоды, ні вольнага жыцьця, пакуль існуе ў любой форме ўлады такая імпэрская краіна, як Расея. Фашысцкая Расея павінна быць разбурана, як быў разбураны Трэці Райх. Такой імпэрыі не павінна існаваць. Гэтая арда вось ужо скора 800 гадоў ёсьць пастаянны падпальшчык вайны, пагроза чалавецтву і язва на целе народаў. Расейскі імпэрыялізм, і тым больш рускі цяперашні фашызм, павінны быць зьнішчаны гэтак жа, як пасьля 1946 года і Нюрнбэрга быў зьнішчаны нямецкі мілітарызм. Толькі тады настане спакой і мір у Эўропе.

Удакладняю, што размова ідзе аб ліквідацыі агрэсіўнай імпэрыялістычнай дзяржаўнай сістэмы, небясьпечнай для чалавецтва, а не аб рэпрэсіях насельніцтва. Народы Расеі мусілі б атрымаць нацыянальную свабоду на сваёй тэрыторыі (у тым ліку і рускія на сваёй тэрыторыі).
(Зянон Пазьняк)
Крыница:https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-hist...niaszczascie-i-daroha-napierad
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Без заголовка | baqira-7513 - Дневник baqira-7513 | Лента друзей baqira-7513 / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»