• Авторизация


Без заголовка 03-07-2014 00:37 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Пастка

Дзякуючы двадцаці гадам панаваньня антыбеларускага рэжыма, Беларусь апынулася ў неверагодна цяжкім становішчы – Расеяй (праз навязаны беларусам антыбеларускі рэжым) нанесены больш чым моцны ўдар па грунтоўных каштоўнасьцях беларускай нацыі: беларускай мове, беларускай культуры, беларускай дзяржаве, па тым што ёсьць падмуркам гэтай дзяржавы, у тым ліку – эканоміцы, нацыянальнай бясьпецы.

Зараз назіраюцца вельмі насьцярожваючыя, небясьпечныя, для нашай краіны падзеі, зьвязаныя ня толькі з Украінай, але і з сітуацыяй у самой Расеі (дакладней, з розным стаўленьнем пэўных уладных і каля ўладных груповак да расейскай палітыкі, яе правядзеньня, як у самой Расеі, так і за яе межамі).

Тое, што Расея незваротна ўвайшла ў фазу канчатковага распаду, зразумела частцы тых расейскіх уладных структураў, якія не згубілі сувязь з рэальнай ацэнкай падзеяў, бачаць рэальны стан Расейскай імпэрыі ў галіне маральнага становішча расейскага грамадства, зьнешняй і ўнутранай палітыкі, эканомікі, вайсковага складніка...

Як заўсёды, у расейскім імпэрскім грамадстве і адпаведна ў правячых колах (гісторыя і падзеі пра гэта сьведчаць), выйсьце з сітуацыі плянуецца за кошт іншых народаў, у дадзеным выпадку – беларускага народа, беларускай дзяржавы.

Агульнавядома, што ў беларускіх сілавых установах і ў іншых дзяржаўна важных арганізацыях на ключавых пасадах знаходзяцца асобы бязмежна варожыя беларускай нацыі і беларускай дзяржаве, якія цалкам падкантрольныя пэўным расейскім структурам.

Апрача прысутнасьці ў Беларусі расейскіх ВПС, расейскіх радыёлякацыйных базаў і замаскіраваных расейскіх вайсковых групаў, як у складзе “беларускага” войска, так і асобна, у Беларусь усё часьцей і часьцей завозяцца расейскія вайскоўцы з найноўшай тэхнікай, што лягічна вядзе да пастаяннага іх знаходжаньня ў нашай краіне. Падставы для такіх візітаў выкарыстоўваюцца самыя розныя – парады, манёўры, сумесныя вучэньні і іншае “боевое братство”. Паказальна, што ў шэрагу сумесных акцыяў, з беларускага боку, выкарыстоўваюцца не толькі часткі СПА, але і дэсантныя (мабільныя) войскі, які ёсьць наступальнымі па свайму прызначэньню.

А зараз параўнаем гэтыя два паведамленьні, якія падзелены па часе, прыкладна месяцам.

1. “Командующий ВДВ генерал-полковник Владимир Шаманов провел в Пскове сбор руководящего состава десантников с участием представителей Сил специальных операций Республики Беларусь. Об этом сообщили в пресс-службе Минобороны России. На мероприятие привлекли также командиров десантно-штурмовых соединений всех военных округов и командиров бригад и полков морской пехоты береговых войск ВМФ.”

2. “...в Минск прибыла делегация Российской Федерации во главе с командующим Воздушно-десантными войсками РФ генерал-полковником Владимиром Шамановым, сообщает пресс-служба министерства обороны республики. В течение шести дней делегация во главе с генерал-полковником Шамановым посетит 103 и 38 гвардейские отдельные мобильные бригады, 5 отдельную бригаду специального назначения, где ознакомится с организацией боевой подготовки, условиями службы и быта личного состава”.

Зразумела, што на працягу шасьці дзён будзе адбывацца не знаёмства з арганізацыяй баявой падрыхтоўкай, як дыпляматычна сказана ў паведамленьні, а менавіта будзе адбывацца грунтоўная праверка “беларускіх” частак.

Тое, што акупацыйны рэжым ў Беларусі заўсёды ішоў і будзе ісьці на любыя авантурныя дзеяньні, на расейскі загад – сумненьняў не выклікае. Не выклікае сумненьняў і тое, што беларуская кроў для яго – вада. Нельга выключыць, што беларусаў плянуецца выкарыстоўваць ня толькі ў міжнародных канфліктах разьвязаных Расеяй, але і пры пэўных абставінах, у самой Расеі...

Ва ўмовах панаваньня ў Беларусі расейскай інфармацыйнай прасторы, антыбеларускай палітыкі, якую праводзіць чужы рэжым, цяжка, складана супрацьстаяць плянам фашыстоўскай Расеі, яе кіруючым колам. Але толькі актыўны нацыянальны беларускі супраціў (у спалучэньні розных яго формаў) ёсьць гарантыяй захаваньня беларускай нацыі і беларускай дзяржавы.
Бенедзікт / 01-07-2014
» Больш артыкулаў аўтара
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Без заголовка | baqira-7513 - Дневник baqira-7513 | Лента друзей baqira-7513 / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»