МАЛЫ КАСПІРАТАР
Ад рэдакцыі:
«Малы канспіратар» - зборнік артыкулаў, напісаны людзьмі часова свабоднымі. Калі прачытаеш першы раздзел, магчыма, ты ўжо не будзеш мець патрэбы ў прымяненні парадаў з двух наступных. Калі пазнаёмішся з другім раздзелам, будзеш ведаць, на якой прававой падставе табе нельга прышыць тэрмін за чытанне трэцяга, а калі прачытаеш трэці, будзеш цвёрда ведаць, чаму лепей маўчаць пра тое, што ты наогул браў у рукі гэтую кніжачку.
ЯК ПРАЦАВАЦЬ У ПАДПОЛЛІ
Пачатак
У Польшчы пачатак барацьбы з чырвонымі для адных быў у 1944, для іншых - 1956, для трэціх - 1976. Ёсць тыя, што за пачатак бяруць утварэнне «Салідарнасці», а для некаторых гэта пачалося пасля польска-ярузельскай вайны. Дакладна вядома адно: дата 13 снежня 1981 года дазволіла кожнаму з нас усвядоміць сэнс падпольнай працы. Не трэба было нікога запэўніваць пасля дэманстратыўных дзеянняў мужных людзей, якія дапамаглі пераадолець страх і паказалі, што падпольнае жыццё дае нам шанец развіцця да свабоды. Толькі ў падпольі мы ўпэўненыя, што грамадская арганізацыя, якую мы стварылі, не будзе знічтожаная з дня на дзень.
З чырвонымі нельга вызначыць межы кампрамісу, якія б задавальнялі абодва бакі. Чырвоны ведае толькі прынцып пальца і рукі: дасі яму палец, не паспееш азірнуцца як не стане рукі.
У аснове падпольнай барацьбы ляжыць факт, што нелегальнай з'яўляецца сама ўлада і яе дзеянні. Яна не толькі не прытрымліваецца Хартыі Правоў Чалавека, якія яна ратыфікавала і Канстытуцыі, якую зацвердзіла, але нават выканаўчых падзаконных актаў, абавязковых для яе паліцыі, такіх як забарона выкарыстання дубінак у зачыненых памяшканнях.
Падполле
Усім вядомы ідэал канспірацыі: зачыніцца ў чатырох сценах і нічога не рабіць, каб нас не накрылі. Падпольная праца не заключаецца ў тым, што сядзіш у склепе і пасылаеш сувязных на ўсе чытыры бакі свету. Каспіратар, якога шукае паліцыя, гэта не «чалавек за якім ходзяць», а той, пра якога КДБ не ведае, дзе ён жыве і бывае. Па сутнасці, канспірацыя знаходзіцца на паверхні, але не той па якой ходзяць КДБэшнікі.
Калі ўступаеш з кімсьці ў замову, гэта не можа быць чалавек ніадкуль. Ён павінен мець пэўныя рэкамендацыі. Блізкіх памочнікаў шукай сярод правераных і вядомых табе людзей. Толькі калі ўтворыш сець асноўных кантактаў і справа пачне круціцца, можаш даверыцца пасрэднікам. Калі адразу будзеш гуляць у вялікага канспіратара ўзнікне небяспечнасць таго, што вырасце ланцуг пасрэднікаў. Яны будуць прыхільнікамі справы Радзімы, але нічога рабіць не будуць. Дастаткова аднаго міфамана, рэкамендаванага табе праз трэцція рукі, каб стварыць структуру дзеля самой сябе і якую ты будзеш вымушаны дэмістыфікаваць на працягу месяцаў.
Нягледзячы на тое, што ў народзе жыве памяць Самас'еры, мужных не так шмат. Таму беражы бяспеку сваіх супрацоўнікаў і сваю асабістую. Часта ў пачатку арганізацыйнай працы, імправізуючы, мы парушаем прыведзены я тут правілы бяспекі. Рызыкуем больш з-за страху, што ў дзеяннях згубім хуткасць рэагавання, што запозна адкажам на тое, чаго чакае ад нас грамадскасць.
Нас павінна радаваць кожная праява салідарнасці, мы павінны дзейнічаць так, каб маўклівая большасць атаясамляла сябе з намі, але не трэба спадзявацца, што мы ўцягнем яго ў падпольную працу. Толькі ў патрыятычных кніжках увесь народ можа працаваць у падпольі.
Аднак засцерагайся амбітнасці, яна можа аддзяліць канспіратараў ад тых, для якіх ты працуеш у падпольі. Аднак не суцяшай сябе марнымі спадзяваннямі, не рабі кампліментаў грамадскасці, ведай - на рызыку ідуць нямногія.
Памятай: мы не можам сабе дазволіць падпольную сацыяльную дзяржаву, у якой сотня чалавек бегаюць вакол ста тысяч патрыётаў, праўда гарачых, але іх крэда: «жывіце вы з годнасцю, а мы будзем жыць з камфортам».
Фірма
Падпольная грамадскасць можа ўзгоднена і эфектыўна дзейнічаць, калі знізу ператворыць індывідуальнае прадпрымальніцтва ў незалежныя самакіравальныя грамадскія структуры фірмы. Ваеннае падполле Арміі Краёвай, насуперак супрацьлегламу меркаванню, не ўзнікла ў выглядзе піраміды нішаў з простай залежнасцю. Яно было сукупнасцю «фірм», паміж якімі былі рапрацаваныя функцыянальныя сувязі. Гэта было месніцтва, а не лаяльнасць.
Дэвізам падполля павінна быць правіла: малая група - вялікі бізнэс. Чым больш аўтаномнае аб'яднанне, тым меней арганізацыйных праблем. Парадокс: у падпольі мы ажыццяўляем тыя прынцыпы рацыянальнай арганізацыі працы, якія камунякі імкнуліся вынішчыць. Структура фірмы павінна быць такой, каб максімальна зменшыць колькасць кантактаў. Таму спецыялізаваныя ячэйкі павінны перадаваць адзін аднаму гатовы тавар, які не патрабуе чарговых узгадненняў, выпраўленняў, дапаўненняў.
Калі фірму ліквідуюць, ён аўтаматычна стварае свае чарговыя агенцтвы (напрыклад, выдавецтва арганізуе бібліятэку, якая абслугоўвае сваіх супрацоўнікаў, таварыства навуковых курсаў стварае асабістую паліграфію і г.д.). Думка пра спецыялізацыю зверху згодна рашэнню прынятаму цэнтрам, з'яўляецца праявай бальшавізму. Паколькі менавіта ты, а не ІКС, знайшоў спецыяліста, які можа зрабіць схованкі вашым канспіратарам - няма прычыны, праз якую ты б перадаў кантакт з ім у невядомы канал арганізацыі. Няма такой грамадскай справядлівасці, у імя якой паляпшэнне ўмоваў бяспекі працы ў падпольі не магло б пачацца менавіта з тваёй фірмы.
На пачатку дзейнасці якой-небудзь арганізацыйнай структуры яе цэнтр павінен скараціць да мінімуму новыя кантакты. КДБ у імкненні разбурыць фірму можа зрабіць гэта толькі двума спосабамі: знайсці каго-небудзь з цэнтра (калі гэты чалавек праходзіў па якой-небудзь справе ці паліцыя вышуквала), або змесціць у нашай сетцы правакатара, які паступова будзе рабіць тут кар'еру. Выпадковыя, адзінкавыя правалы не павінны цягнуць за сабой ланцуг масавых правалаў. Менавіта таму наша канспірацыя з'яўляецца выпрабаваннем і з арганізацыйнага боку, паколькі мы як грамадства маем пэўную долю бальшавізацыі. Толькі хворая бальшавізмам арганізацыя не можа працаваць без умяшальніцтва шэфа. Бальшавіцкі цэнтр стала пераходзіць на кіраванне, таму што прамежкавыя звенні не могуць ці не хочуць, а часцей - усё разам, прымаць рашэнні.
Тавар
Поўна тавару, камуністычная хатняя палітыка, ва ўмовах канспірацыі - злачынства. Кожны з супрацоўнікаў фірмы мае дзве магчымасці: пастаўляць ці хлам ці гатовы прадукт. Каб эфектыўна працаваць у падпольі, мы павінны даводзіць да канца асобныя фрагменты канспіратыўнай працы і перадаваць яе адпаведным ячэйкам у патрэбным выглядзе. Гэты прынцып датычны сустрэч, інфармацыі, пошты. Калі мы прызначаем сустрэчу, то неабходна вызначыць час, месца, колькасць удзельнікаў, працягласць. Калі перадаем інфармацыю, трэба звесці яе да пісьмовай формы, інакш ёсць небяспека дэзінфармацыі і плётак. Калі мы перадаем каму-небудзь пакет нелегальнай літаратуры, трэба ведаць дакладную колькасць. Тавар, які варочаецца паміж кааперантамі ў форме жыдзенькіх груповак («мы толькі перадаем, у канспірацыі лепш меней ведаць») у рэшце рэшт трапляе ў якую-небудзь «чорную дзіру», у якой ёсць уваход і ніхто не ведае выхаду і тады большы шанец, што яго знойдзе паліцыя.
У час пасляваеннага беспартыйнага ўзнаўлення краіны мы першае пакаленне, якому пашчасціла бачыць канкрэтныя вынікі нашай працы ў эпоху камунізму.
У падпольнай працы патрэбна эканоміць свой час. Напрыклад, праз пасрэдніцтва «С» дамовіцца пра сустрэчу «А» з «Б», якога ён не ведае. Не перадавай «С»: «Я хацеў бы сустрэцца з «Б», гэта нічога не вырашае, а толькі павялічвае колькасць інфармаваных людзей. «С» павінен сустрэцца з табой яшчэ раз, каб перадаць табе прапановы на сустрэчу, якая сыходзіла ад «Б». Дамоўленасць заўсёды аднабаковая, не патрабуе падцверджання. Зваротны сігнал перадаецца толькі тады, калі партнёру не падыходзіць час ці месца сустрэчы.
Таварам з'яўляецца інфармацыя: «А чакае Б у чацвер, запасная пятніца, у 17.10 з «Советской Белоруссией» у левай руцэ ля кіёску «Белсаюздрук» на плошчы Незалежнасці».
Грошы
Самаахвяраванне і праца на грамадскіх пачатках - гэта жахі камунізму. Незацікаўленасць з'яўляецца найлепшай умовай найгоршай зацікаўленасці: схаваных, а не яўных, амбіцый, схаваных, а не яўных кампенсацый закамплексаванасці, схаванага грэбавання да сістэматычнай працы. Хтосьці не прышоў своечасова, «бо і так ганяе з раніцы да ночы», не надрукаваў акуратна, «бо ён не кадравая машыністка», не зрабіў справу, «бо колькі можна цягнуць на сабе, а жыць на штосьці трэба» - гэта каспіратыўны чыноўнік, які толькі замаруджвае падпольную працу. Хацеў бы штосьці зрабіць для Свабоднай Рэспублікі, але прагне незалежнасці, якая па словах Пілсудскага, павінна каштаваць некалькі капеек і дзве кроплі крыві.
Памятай - патрыятызм заўсёды рызыка, якую ты ўзяў на сябе, але праца ёсць праца. За добра зробленую працу трэба добра плаціць. Камуністы знічтожылі культуру працы шляхам недаплаты, прымушаючы плаціць напалову задарма. Нашыя незалежныя самаўпраўляемыя фірмы не могуць сабе гэтага дазволіць. Патрэбна цвёрда плаціць столькі, каб нашы кааперанты маглі нармальна жыць. Сарамлівыя адносіны да грошаў («не дзеля грошаў працуем у падпольі») з'яўляецца лішняй прытворнай сарамлівасцю. Чырвоныя лічаць, што нам плаціць ЦРУ. А грамадскасць і эміграцыя, якія ахвяруюць на барацьбу за незалежнасць, хочуць толькі адно: каб гэтыя грошы выкарыстоўваліся сумленна і па-гаспадарску. Каб дакладна палічыць грошы грамадскасці, не патрабуецца квітанцыяў, чэкаў, подпісаў і пячатак. Дастаткова сістэмы «мець» і «павінен», а таксама добрасумленнасці.
Сустрэчы
Сустрэчы павінны праходзіць на нейтральнай тэрыторыі, трэба пазбягаць падпольнай працы ў месцы пражывання. Навошта, каб усе ведалі, хто што робіць, нават тады калі людзі выдатна ведаюць адзін аднаго і цалкам давяраюць. Гэта паводле старога правіла, што ніхто не паведаміць толькі пра тое, пра што не ведае. Таму варта абмежаваць колькасць кантактаў і інфармацыі да патрэбаў падпольнай працы.
Калі ты ідзеш па вуліцы з «А» і сустрэнеш «Б», ты не павінен з ім вітацца. Навошта «А», з якім ты ідзеш, ведаць пра тваё знаёмства з «Б». Убачыўшы кагосьці з падпольшчыкаў на вуліцы, падыходзь толькі тады, калі ён дасць табе які-небудзь знак. Бо ты не можаш ведаць, ці мае ён «хвост». Людныя месцы, такія як прыпынкі транспарту, добра падыходзяць для кароткіх сустрэч, аднак толькі для візуальных. Калі ты пабачыш, што партнёр пабачыў цябе, увайдзі ў трамвай (і г.д.) - ён увойдзе за табою - або пакажы, што ты вырашыў ісці пешшу - твой партнёр пойдзе за табой.
Усе больш важныя пытанні, якія патрабуюць спакойнага абмеркавання, якіх-небудзь запісаў, перадачы тавару, павінны вырашацца ў памяшканні. Падслухоўванне, якога ўсе баяцца, вядзецца толькі ў памяшканнях, што даўно знаходзяцца пад назіраннем. Там можна аперыраваць толькі інфармацыяй, запісанай на паперы, або з дапамогаю агульных словаў, напрыклад, вазьмі і аднясі яму гэта, скажы ёй, што ён там будзе і г.д., якія дапаўняюцца запіскамі.
З вопыту апошніх гадоў вынікае, што практычны вынік ад падслухвання вельмі малы. Тут хутчэй размова ідзе пра псіхічны ціск, чым пра магчымасць кантролю нашых намераў у аператыўнам плане. Дастаткова калі тыя, хто дамаўляецца пра сустрэчу, будзе мець папярэдне зарэгістраваны код. Напрыклад, «у кавярне» будзе абазначаць папярэдне выбраную кавярню, а дзень і час будуць наўмысна змененыя на пэўны час. Пры пэўнай колькасці падпольшчыкаў шансы расшыфоўкі такога коду КДБ раўны нулю.
Сувязныя
Сувязныя і кур'еры неабходны кожнаму кіруючыму цэнтру. Яны выконваюць такія справы як разнос пошты, перанос тавару. Сувязны праводзіць разведку, а пасля зацвярджэння шэфам прынцыпаў функцыянавання (канкрэтным вызначэннем задання: што-адкуль-куды) можа сам выконваць гэту справу. Сувязныя па магчымасці павінны чыста, на выпадак правалу, мець пры сабе мінімум рэчаў, якія могуць дэканспіраваць структуру, умець ад іх лёгка пазбавіцца.
Наладжванне ў нашай сістэме сувязі з'яўляецца адным з найбольш эфектыўных спосабаў дэканспірацыі. Напрыклад, пускаецца плётка, што дзіцёнак Ігрэка, які хаваецца, захварэў на рак, калі гэтая плётка будзе перададзена далей, без праверкі на першай ступені, можа стаць прычынаю таго, што Ігрэк вышле напрамую сувязнога, які пры вяртанні з інфармацыяй, забудзе пра правілы бяспекі. Дастаткова не заўважыць хвост - і правал гатовы.
Сувязнымі неабходна карыстацца тады, калі без іх немагчыма абыйсціся, а не дзеля прынцыпа. Варта заўсёды памятаць, што ў палітычнай дзейнасці просты перанос ваенных схем і абязлічванне кантактаў непажаданыя для атмасферы, у якой ідзе падпольная праца. «Больш важнае за справу салідарнасць» - напісаў калісці Куронь. Гэтую салідарнасць не створыш рукамі адных сувязных.
Нататкі
Нельга мець дома ці насіць з сабою нармальны нататнік. Сцвярджэнне: «Гэта мае старыя знаёмыя», «Гэта сяброўка па-пясочніцы» для паліцэйскіх не з'яўляюцца аргументамі. Паліцыя не ведае, хто для нас з'яўляецца проста знаёмым, а хто кааперантам. Яны рупліва правяраюць людзей, адрасы ці тэлефоны, якія знаходзяцца ў нашым нататніку. Вынікі бываюць неверагоднымі. У сяброўкі з пясочніцы, якая паводле нашай адзнакі з'яўляецца баязліўкай, можа - хавацца хтосьці, каго шукаюць, захоўвацца тавар ці штосьці на гэты кшталт. Магчымы і такі факт, што наш уласны адрас трапіў у рукі паліцыі толькі таму, што камусьці было ляніва зашыфраваць асобаў, якія асыцыіруюцца ў яго выключна з пясочніцай, што ёсць па яго паняццям «паўнасцю невінаватай».
Група падпольшчыкаў, хаця і ўключае шмат асобаў, пра дзейнасць каторых мы не маем (і добра) ніякага паняцця, з'яўляецца адносна ўсё ж такі невялікім. Так было заўсёды, дастаткова пачытаць надпісы на магілах апошняй вайны: сем'і маглі з гонарам сказаць: «Гэта мы!». Таму адзін неабдуманы крок, след, адрас можа выклікаць чорны ланцуг правалаў. І таму неабходна шыфраванне самых неабходных нататак. Не хвалюйся пра тое, што «сам такі нататнік падазроны». Заўсёды можаш адказаць паліцэйскаму: «Я не жадаю, каб мае сябры перажывалі за мяне такія самыя непрыемнасці, як я з вамі ў гэты момант». Вуліцы патрэбна запамінаць, натаваць толькі нумары дамоў. Нататкі лепш запісваць алоўкам і закончаныя справы выціраць гумкай. Закрэсліванне ручкай не знічтажае старога запісу.
За выключэннем шыфраванага нататка, які перыядычна патрэбна перапісваць, пазбаўляючыся непатрэбнай інфармацыі, усе натакі патрэбна весці спосабам мініцюрызацыі, што дазваляе лёгка выкінуць ці з'есці. Запісы на чым-небудзь выпадковым жорстка караюцца. Адзін дысідэнт сямідзесятых гадоў запісаў штосьці на плотнай камп'ютарнай паперы і ў момант правалу, калі б неспадзяваны ўдар дубінкай па спіне, ніколі б гэтага не праглынуў.
Тэлефоны
Патрэбна абмежаваць да мінімуму тэлефонныя размовы, паколькі яны з'яўляюцца самым простым спосабам заўважыць нас. Званіць амаль заўсёды выключна з аўтаматаў ці з месца працы. Патрэбна адкінуць дзіцячы этыкет - не прадстаўляючыся пытацца: «Ці ёсць Гена?». І размаўляць без загадкавых фразаў накшталт: «Ты паклаў ужо гэтыя селядцы?» - «Так, я ўжо паклаў іх у шафу» - «Ты што?! Селядзец у шафу?» - «Ннну... у маразільную шафу»... Праўда, бывае, што перапужаныя абывацелі, пры інфармаванні адзін аднаго, напрыклад, пра ліпкія рукі якога-небудзь чыноўніка кажуць: «Ведаеш, гэта не тэлефонная размова, гэта я табе распавяду пры сустрэчы», гэта гарантуе нам інфармацыйны шум, які эфектна маскіруе падпольную дзейнасць. Аднак чорт не спіць. У падпольі павінен дзейнічаць агульны жыццёвы прынцып - тэлефон служыць узаемаразуменню, а не балбатні.
Тое, што мы чуем у тэлефоне шчаўчкі і «размова кантралюецца» не азначае, што мы ўжо дасягнулі ідэалу ўселадарнасці паліцэйскай дзяржавы, апісаны Оруэлам у «1984 годзе». Гэта толькі падцвярджае, што камуністы па -ранейшаму імкнуцца да свайго ідэалу: кантраляваць усё, што магчыма, і за колькі магчыма.
Паштовая скрыня
Паштовая скрыня - гэта шлюз, які прыпыняе ланцуг у выпадку правалу. Гэта памяшканне праз якое кантактуюць асобныя арганізацыйныя ячэйкі: служыць для заброскі матарыялаў, перадачы інфармацыі і г.д. Паштовую скрыню нельга выкарыстоўваць зачаста ці зрэдку. Калі выкарыстоўваецца занадта часта, рух каля яго выклікае непатрэбную ўвагу суседзяў (у выпадку з кватэрай), або працаўнікоў (у выпадку з магазінам). Калі паштовая скрыня выкарыстоўваецца занадта рэдка, сувязь паміж людзьмі паслабляецца. Ніхто не будзе сядзець двойчы ў тыдзень па некалькі гадзінаў, каб раз на месяц адчыніць камусьці дзверы. Утрыманне паштовай скрыні, якая мае добрую схованку або суседняе памяшканне, што служыць для захоўвання матарыялаў, звязана з адносна невялікай рызыкай. Калі хтосьці, хто пагадзіўся функцыянаваць у якасці кантактнай скрыні і прад'яўляе шмат умоваў і перасцярогаў - лепш адмовіцца ад яго дапамогі. Гэта патрабуе ад цябе менш намаганняў, чым сістэматычная тэрапія, якую патрабуе твой кааперант.
У летапіс польска-ярузельскай вайны ўвойдзе канспіратар, які ва ўтрыманую ім скрыню ўпусціў першага чалавека з таварам, і нікога больш. Хаця наступныя давалі сігнал пра свой прыход спосабам раней дамоўленым, ён толькі затрымліваў дыханне. Бо не мог ён адчыніць дзверы, калі мае настолькі каштоўны тавар.
Кантора
Калі ты хочаш пазбегнуць доўгіх тэлефонных размоваў і сустрэч у горадзе, патрэбна адчыніць кантору, у якой ты будзеш прымаць сувязных і сталых супрацоўнікаў. Калі кіруеш працай 7-10 чалавек, без канторы заканспіруешся да смерці. Будзеш бегаць толькі дзеля таго, каб падтрымліваць канспіратыўныя кантакты, якія пры першай выпадковай аварыі выклікаюць перашкоды ў працы арганізацыі. Натуральна, кантору і паштовую скрыню, як месца сыходжання розных ніцяў, трэба захоўваць.
Схованкі
Захоўвай правіла: схаванае найгоршым чынам усё ж такі лепей, чым навідавоку. Візіты паліцыі, умоўна кажучы, бываюць трох відаў.
Першы - гэта прыход людзей, якія бегла аглядваюць кватэру. А раптам якая матрыца павелічыцеля ўманціравана ў друкаваную машынку, або рамку для афсетнага друку хтосьці выкінуў у сметніцу?
Другі від візіту - гэта сістэматычны вобыск, які, хочаш не хочаш, патрабуе прагляду ўсіх кніжак, скрыняў, папераў. Гэта нудная руплівая шматгадзінная праца.
Трэці від агляду - калі паліцыя мае ўпэўненасць, што ў памяшканні знаходзіцца склад ці друкарня: пошукі да пераможнага канца. Тэарытычна цудаў не бывае: што чалавек схаваў, тое чалавек знойдзе.
Практычна «візіты трэццяй ступені» здараюцца выключна рэдка, другога - рэдка, а 90% правалаў пры вобысках з'яўляюцца вынікам нядбайнасці ў падпольнай працы: усё ляжыць навідавоку. Часам дастаткова, што загляне да нас суседка, нават не абавязкова даношчыца, проста пляткарка. Замест таго, каб верыць у «што-небудзь», падлічваем рызыку. У момант любога правалу ёсць шанец штосьці ўратаваць. Важна, каб схованкі ці патаемныя ўваходы-выхады адпавядалі функцыі памяшкання. Той, хто сваю працу разглядае сур'ёзна, павінен мець дома схованку для дробязей, куды за некалькі секундаў можна б было схаваць якую-небудзь невялікую рэч і іншую схованку на невялікую колькасць падпольнай літаратуры. Тут ёсць абавязковае правіла: не заканспірыравацца насмерць. Адзін экзэмпляр якой-небудзь кнігі ці часопіса не стварае ніякай пагрозы. Такую рызыку мы мусім дзяліць з мільёнамі салідарных грамадзян.
Падпольная літаратура
Падпольная літаратура гэта мэта і сродак дзеяння. Яна з'яўляецца спосабам грамадскай сувязі. Забяспечвае сувязь паміж паміж падзеленымі канспірацыяй групай кааперантаў. Фірмачы могуць праз свой падпольны друк атаясамляць сябе з пэўным інтэлектуальным узроўнем асяродку і палітычнымі выбарамі фірмы.
Падпольная літаратура з'яўляецца для пачаткоўцаў школай падпольнай працы. Страх і яго пераадоленне можна вымяраць стосамі схаванай і пперанесенай падпольнай літаратуры. Сець распаўсюджання літаратуры ў пачатку - галоўная крыніца інфармацыі, грошай, матэрыялаў.
Вытворчасць і распаўсюджанне падпольнай літаратуры ўводзіць нас у элементарныя правілы падпольнай працы: ізаліраванне розных функцыяў (напрыклад, паліграфіі, г.зв. тэхнікай распаўсюджання), стварэнне скрыняў - шлюзаў (напрыклад, паміж рэлакцыяй і тыпаграфіяй), строга абавязковае аддзяленне опта ад розніцы (у распаўсюджванні і забяспечванні).
Варта звярнуць увагу на факт, што з часам нашы кааперанты выходзяць між сабою на прамыя сувязі без дазволу цэнтра. Напрыклад, цэнтр выключае якуюсьці оптавую базу з выкарыстання па прычыне пагрозы правалу, але старыя сувязі яе кіраўніка з кліентам, што не падазравае небяспекі прыводзяць да таго, што ён трапляе ў кацёл з намерам выканаць джэнтэльменскае пагадненне: «пакінь мне 50 асобнікаў «Малага канспіратара», бо далёка ехаць да новай паштовай скрыні».
Паліцыя
Адносіны падпольшчыкаў з паліцыяй павінны мець салідную дыстанцыю. Паліцыя неўсемагутная і неўсюдыісная, але таксама не з'яўляецца бандай дурняў з садысцкімі нахільнасцямі. Гэта адзін з найстарых у свеце інстытутаў, і яе досвед патрэбна ацаніць перш, чым рытуальным рухам, аддаючы ёй рэмень і шнуркі як арыштант.
Паліцыя падобна да іншых установаў рэспублікі, і тайныя агенты з другой змены нярэдка за некалькі хвілінаў да канца працы змываюцца, аднак трапляюць і ў паліцыі людзі, што маюць прыроджаны інстынкт паляўнічага. У адным гарадку быў, напрыклад, паведамляльнік, які вырашыў выявіць дысыдэнтаў і прагульваўся па вуліцах падчас сканчэння ТВ-праграмаў. Тыя, у каго пасля сканчэння праграмы было запаленае святло, траплялі пад падазрэнне. Зараз было дастаткова праслухаць пару размоваў, каб вызначыць крыніцу заразы.
На шчасце, паліцэйскія па прызванні сустракаюцца нячаста. Слава паліцыі заключаецца ў руціннасці і агромністым бюджэце. Нават калі 90% магутнасці фабрыкі МУС вырабляе брак, нават калі на фальшывы выклік з'яўляецца туды адначасова некалькі дзесяткаў калабарантаў - паліцыя застаецца больш дзейсным інстытутам камуністаў, чым партыя або армія.
Факт, што пасля выкрадання «Салідарнасцю» падстрэленага Яна Нарожыяка паліцыя, не маючы ніякага следу, пайшла па ніці тэлефонаў з нататніка, канфіскаванага падчас першай «справы Наражыяка», у 1980г., даказвае, што нічога ў яе дасье не губляецца нават праз некалькі годоў. Таму ўвесь час рызыку трэба пралічваць: не патрэбна падымаць гвалт пасля кожнага сігналу, які сведчыць пра небяспеку, але «апёк» павінен выклікаць хаця б каранцін. Тут парэбна лічыцца з сур'ёзным запозненнем дзеянняў праціўніка. Паліцыя - не швайцаскі гадзінічак, а савецкая бюракратычная машына.
Хвост
Сачэнне КДБ бывае розным. Часам мэтанакіраваная («клоп», прымацаваны да аўтамабіля, што дазваляе пільнаваць на даўжыні, стварэнне «пастоў» у прыватных кватэрах, што служаць для падслухоўвання і назірання), у іншы раз нахабная, надакучлівая. Яна заўсёды ставіць за мэту пазбавіць нас ад спакою падчас падпольнай працы. Дакладны хвост дазваляе напасці на сляды тваіх кантактаў. Нахабны - разлічаны на псіхалагічнае дзеянне - напужаць цябе.
Канспіратыўная група дапамагае і пазбаўляе адначасова. Палягчае цяжкасць сталай рызыкі, выпрацоўвае прывыканне, памягчае стрэсы, аднак таксама прытупляе пільнасць. Памылковая ўпэўненасць, што каспіратары больш высокага ўзроўню больш падвергнутыя небяспечнасці назірання, а табою, маленькім вінцікам, ніхто не цікавіцца. Калі памятаеш пра тое, што заўсёды ў цябе можа з'явіцца хвост, твае шанцы пазбегнуць слежкі павялічваюцца. Дакладны хвост гэта цэлая брыгада з 10-12 чалавек, што перасоўваецца на трох-чатырох аўтамабілях. Калі ты едзеш аўтобусам ці ідзеш пешшу, ён страхуе цябе спераду і ззаду.
Калі ты заўважыў сачэнне, першы твой абавязак - пазбавіцца ад хваста, схавацца з вачэй. Лепш - натуральным і спакойным чынам, каб паліцыя не заарыентавалася, што ты ведаеш пра сачэнне. Горш - выкарыстоўваць хітрасці, выходзячы праз прахадныя двары, дамы з мноствам выхадаў і складанай планіроўкі, меняць накірунак руху.
Тваёй першай думкай павінна быць: я пагарэў (наколькі і як надоўга гэтага ты яшчэ не ведаеш) і гэта павінна скончыцца на мне. Я не маю права навесці паліцыю яшчэ на каго-небудзь, не магу нічога выпраўляць пры спешцы. Калі ты пакінуў аўтамабіль, не вяртайся да яго (у іх застанецца твой здымак, адзін на 10 мільёнаў здымкаў тваіх грамадзянаў, але не іх адрас).
Кацёл
Калі паліцыя нападзе на след канспіратыўнай кватэры, яна робіць у ёй кацёл (засаду), гэта значыць пачынае напрацягу некалькі дзён ці нават тыдня дзяжурыць у ёй тры змены, хапаючы тых, хто ўваходзіць ў гэтае памяшканне. Таму, кожнае памяшканне павінна мець някідкую, але ўсё ж бачную сігналізацыю, што перасцерагала б пра «кацёл». (Лепш за ўсё ўсталяваць сігналізацыю перад памяшканнем і непасрэдна перад уваходам). Працуючы ў падпольі, памятай, што адкрыты дом адкрыты і для паліцыі.
Правал
Патрэбна чакаць правалу, нават у самы нечаканы момант. Добра, калі са здзіўленнем, расчараваннем ці палёгкаю задаеш сабе пытанне Салжаніцына: Гэта ўжо? - памятаць, што ён з'яўляецца толькі адным з доўгага, вельмі доўгага шэрага.
Пры падключэнні кааперанта да працы патрэбна абмеркаваць з ім алібі на выпадак правалу. У вочнай стаўцы з паліцыяй ідэалам становіцца маўчанне, але не так ужо і блага - перш чым рашуча адмовішся ад паказанняў - даць кароткае (хаця б непраўдападобнае) алібі, што тлумачыць сітуацыю. Асабліва таму, што паліцыя наогул часта не ведае, з кім мае справу і не варта ствараць вобраз парафесіянальнага канспіратара.
Пры арышце трэба памятаць, што чым болей хтосьці рашучы, тым карацейшым будзе для яго фізічнае і псіхічнае ўздзеянне КДБ. Чым хутчэй яны запэўняцца, што нічога ад нас не даб'юцца, тым хутчэй перастануць мучыць. Ведаючы вопыт мінулага можна прывесці мноства прыкладаў людзей, якія рашуча адмаўляюцца ад паказанняў і вызваленыя з-пад арышту РАНЕЙ за тых, якія іх сыпалі.
Пры пераходзе праз браму следчага ізалятару, неабходна на час забыць пра ўсё, што страціў і магчыма надоўга. Пачнецца другі этап барацьбы, які з'яўляецца найцяжкім выпрабаваннем нашай годнасці, веры ў чалавека і чалавечую салідарнасць.
Адсідка
Нават адзінокія, ізаляваныя, пакараныя карцарам за кантакт з таварышамі, «рэсацыалізаваныя» службай турэмнай аховы, мы можам быць моцнымі ўспамінамі, верай у тых, хто нам паверыў, застаўся з намі і зараз змагаецца за нашу свабоду. Праходзячы праз браму турмы, неабходна падумаць, што ўсё пачынаецца зноў, а не тое, што канец.
Сядзець у турме трэба вучыцца. Ёсць людзі - выдатныя таварышы ў барацьбе, працы і забаве, але пакутлівыя ў якасці сукамернікаў. Закрыты свет камеры патрабуе ў штодзённым жыцці паніжэння рэгістра, глушэння легка ўспыхваючай агрэсіі, не надзяляць увагі сваёй асаблівасці ці тэмпераменту. Патрабуе больш такту, ураўнаважанасці, кантролю эмоцый, чым утрымліваецца ў любым кодэксе свабодных людзей. Патрэбна ўмець сядзець, каб не парушыць спакойнаю атмасферу сукамернікаў. Патрэбна складаць сабе план на дзень, навязваць дысцыпліну заняткаў, падпарадкаваць сябе ўнутраным абмежаванням, каб знешнія абмежаванні (турэмныя правілы, ціск сумеснага жыцця з людзьмі, якім нельга верыць да канца і г.д.) не зламілі нас. У лістах да родных нельга занадта раскрывацца, пісаць пра што і пра каго хвалюемся - іх чытае наш следчы, а не толькі турэмная цэнзура.
Боль
Больш за ўсё людзі баяцца болі і адзіноты. І тое, і другое асацыіруецца з найгоршым, з тым, што ліквідуе сувязь паміж людзьмі. Аднак фізічны боль можна ўявіць. Кожны з нас час ад часу яе адчувае - ламае руку, ідзе да зубнога, кладзецца на аперацыі. Адзінае, што ты не павінен даваць згоду на гэты боль, гэта не боль па асабістаму выбару, чалавека проста зміраецца са сваім лёсам.
Арышт, турма, катаванне, біццё - гэта боль і адзінота, на якія чалавек павінен рашыцца сам. Спачуванне зламаным і пакутнікам, спачуванне чалавечаму падзенню і слабасці не можа быць дазволам, дадзеным звыш «у імя даравання, бо невядома, што кожны з нас раскажа. калі яму пачнуць вырываць пазногці». Аднак ніхто пазногцяў не вырываў, а адмовіўся ён ад сябе ў выніку адной размовы перад сталом КДБэшніка, «таму што мае жонку і дзяцей». Так вось, наша салідарнасць, гэта салідарнасць адносна іншых людзей, якія таксама маюць жонак і дзяцей.
Культура
Барацьба з чырвонымі зводзіцца да сутыкнення ў сферы, якую шырока разумеем як культура. Кінуты ў наш бок выклік гучыць: хто хутчэй, мы ці апарат прымусу і гвалту паддадзімся саветызацыі? Не ўспрымай прымітывізм і хамства як глупства. Не недаацэньвай праціўніка, памятай, што наша КДБ з'яўляецца малодшым братам усесаюзнага (расейскага) КДБ. Гэтая традыцыя ніколі не памірае зусім: сілаю і слабасцю чырвоных з'яўляецца іх бюракратычная руціна. Мы абавязаны іх перамагчы ў сферы культуры: хутчэй уводзіць іннавацыі, вынаходзіць новыя патэнты падпольнай працы, прыводзіць да разгубленасці камуністаў праз стварэнне ім чарговых палёў барацьбы. Хтосьці, хто напачатку польска-ярузельскай вайны разаслаў ліст з вайсковым штампам, які заклікаў часова ўстрымацца ад рэпрэсіяў у адносінах да дзеячаў «Салідарнасці», перамог чырвоных інтэлектам. Савецкую машыну нярэдка заклінівае ад адной пясчынкі.
Страх
Апошняяя вайна паказала, што адна справа насіць значку «Салідарнасць», але зусім іншае падтрымаць яе справай. Калі хтосьці прапануе свае памяшканне ў якасці паштовай скрыні і пры гэтым пытаецца: «Гэта надоўга?», можаш быць упэўнены, што праз пару тыдняў ён пачне даваць трэшчыну і, пераконваючы ў «правале» распавядзе табе нейкую гісторыю пра падазроных тыпаў, што круцяцца вакол.
Страх амаль ніколі не праяўляецца ў форме заявы: «не хачу гэтага рабіць, таму што баюся». Чалавек, што баіцца працаваць у падпольі, наогул рацыёналізуе свой страх і рэагуе агрэсіяй на тых, хто паставіў яго перад неабходнасцю драматычнага выбару. Падпольшчыкі абвінавачваюцца ў «піянерскіх гульнях», у адсутнасці ці ізлішку ветлівасці, у тым, што не маюць часу пагаварыць на трывіяльныя тэмы, або наадварот - сядзяць і сядзяць, нібыта толькі і чакаюць КДБ...
Людзі з заячым сэрцам агульнымі фразамі кажуць пра неабходнасць захавання народнай сутнасці, і нецяжка здагадацца, што менавіта сябе лічаць гэтымі найлепшымі, без якіх Радзіма не абыйдзецца ў будучым, пра маральны супраціў, лепш за ўсё бачным для праціўніка, пра тое, што ўсялякая хітрасць ураўноўвае нас з хітрым праціўнікам... Пры гэтым трэба быць гатовым да таго, што гэтыя рацыяналізацыі асабістага страху нараджаюцца ў пакутах, і напаткаюць нас паступова. Нейкі чалавек тыднямі сцвярджаў сабе, што збіраецца данесці на суайчынніка, які займаўся прастытуцыяй, хоць насамрэч рыхтаваўся выдаць... Царква асуджае гвалт, і тыя, хто насамрэч працуюць у падпольі. таксама баяцца, але замест таго, каб апранаць на свой страх годныя маскі, спрабуюць перамагчы яго салідарнасцю і братэрствам. Людзі, якія абсалютна не ведаюць страха - самыя небяспечныя супрацоўнікі, на шчасце яны рэдкія.
Містыфікацыя
Па магчымасці спрабую вызначыць сферу сваёй кампетэнцыі і тое, што канкрэтна ты выконваеш у яе рамках. Калі «А», «Б» і «С» перад размовай не вызначаць, хто што павінен рабіць і пад чыім кіраўніцтвам, то прынцып «лепш меней ведаць» можа прывесці да таго, што несвядома прыкладзеш руку да ўзнікнення якой-небудзь містыфікацыі, для кагосьці станеш кімсьці з «яго людзей», хтосьці павышэй будзе дабудоўваць твае замкі на пяску, магчыма таксама, што не не кажучы да канца што-небудзь у імя канспірацыі. павялічыш колькасць інфармацыйных шумоў. Калі з'яўляешся пасрэднікам у якім-небудзь кантакце, які служыць бяспецы больш высокага арганізацыйнага звяна, імкніся канкрэтызаваць інфармацыю, якую перадаеш з тым, каб не ўзнікала неабходнасць удакладняць яе праз кантакт зацікаўленых бакоў. Напрыклад сігнал тыпу: «КДБ усё ведае аб ІКСе» можа толькі перашкодзіць працы ІКСа.
Маніі
Дэманстратыўная сочка КДБ, а таксама страх перад усюдыіснай паліцыяй можа прывесці да навязлівай ідэі акружэння з усіх бакоў. Акрамя маніі пераследу, якая лёгка ўзнікае ва ўмовах палявання на людзей, варта абараняцца ад людской мудрасці, якая зводзіцца да сцвярджэння, што ўсё з'яўляецца правакацыяй: той, каго яшчэ не схапілі, толькі таму «ходзіць на свабодзе», таму што ўладам гэта выгадна.
Адмаўляючы рэальнасць таго, што мы робім, мы самі сябе кастрыруем. Гэта прыём да якога звяртаецца грамадства без усялякіх дзеянняў з боку паліцыі. Ацэнка рэчаіснасці ў катэгорыях вялікай змовы (імперыялістаў, Камінтэрна ці жыдамасонаў) ці вялікай правакацыі (маскалі, што прагнуць, каб мы зарэзалі сябе ўласнымі рукамі, КДБ, якое пусціла партыю ў лібералізацыю, каб яе скампраментаваць ці войскі, якія... і г.д.) мае характар маніякальны.
Балбатлівасць
Старая прымаўка кажа: балбатун горш за даносчыка. Бо балбатуна цяжэй выявіць, пляткар не бярэ на сябе ніякай адказнасці. Таму калі робіш заўвагі пра падпольную працу, пазбавіць іх ад дэканспіруючых каго-небудзь дэталяў, а тым болей не даваць з разбегу якіх-небудзь прозвішчаў і адрэсаў. А перш за ўсё па-за колам бліжэйшых супрацоўнікаў не весці так званых вольных размоваў. Іншая прымаўка часу апошняй вайны кажа: «Нават найлепшы канспіратар на нейкі час, як халадзільнік павінен размарозіцца». Аднак істотна, каб пры размарожванні, ён ведаў, на якой кухні гэта адбываецца, ці прысутнічаюць пры гэтым свае. Тайна, якую перш за ўсё трэба захоўваць у падпольнай працы, гэта структура арганізацыі і ананімнасць падпольшчыкаў. Асобныя людзі, пайманыя з якім-небудзь таварам, пакуль не прагаворацца пра сваё становішча ў арганізацыі маюць адносна высокія шанцы выйсці сухімі з вады, што значыць з невялікім прысудам. І, перш за ўсё, сваёй рашучасцю выратоўваюць дзесяткі таварышаў.
Свабода
У 1944 годзе палякі і іншыя народы Ўсходняй Эўропы былі пазбаўлены правоў. Ступень бяспраўя ў розныя перыяды розная, бо няма нічога больш эластычнага, чым «сацыялістычны правапарадак». 13 лютага 1981 года з'яўляецца толькі асаблівым выпадкам гэтай агульнай праўды камунізму: бяспраўе было афіцыяльна прызнана ў якасці закону ваеннага становішча. Як заўсёды пры камунізме, адно дакладна: межы нашай савбоды з пачатку і да канца залежаць ад ступені нашага супраціву. Гэта павінен памятаць кожны, хто стаў на шлях апазіцыйнай дзейнасці. Згодна тлумачэнню марксістаў, свабода гэта свядомая неабходнасць нашай няволі. Мы лічам, што свабоды маюць не столькі, сколькі даюць, а столькі, сколькі мы самі яе возьмем. Калі не пачнём будаўніцтва свабоднага грамадства з асобы, якая вучыцца здабываць сабе савбоду, то пасля перамогі над камунякамі мы зноў вернемся на першыя старонкі гэтай кніжачкі. Таму змагаемся не толькі за перамогу над камунай, але і з камунаю ў нас саміх.
Напачатку кожнаму цяжка працаваць у падпольі. Усе баяцца, калі ўпершыню бяруць пачак такіх кніжак як гэтая і павінны аднесці іх да незнаёмага чалавека, які напэўна баіцца не менш за першага. Аднак калі абодва пераадолеюць гэты страх, гэта будзе адпавядаць таму, быццам яны самі выламалі дзверы сваёй турмы, у якую іх замкнулі. Пасля выламваюць наступныя і наступныя. Усміхаюцца адзін аднаму. Таму што свабода не тое, у ва што дастаткова верыць. Неабходна яе практыкаваць.
ГРАМАДЗЯНІН І СЛУЖБА БЯСЬПЕКІ
Позва
Згодна працэсуальнаму кодэксу (арт. 114) орган, які выклікае ў суд, аддзел МУС, КДБ, пракуратура, павінен на адпаведным бланку запоўніць усе, што на ім ёсць рубрыкі. Часцей за ўсё на павестках «№ справы» і «у якасці» не запоўненыя або запоўненыя з парушэннем правілаў. Адсутнасць адпаведнай адзнакі вызваляе выклікаемага ад абавязку з'явіцца. Часта замест нумара справы ўпісваецца «па службовай справе», «пашпартнаму», «асабістаму», «па справе складання пратакола» і г.д. Аднак працэсуальны кодэкс канкрэтна абумоўлівае, што там павінен знаходзіцца нумар справы. Рубрыка «у якасці» можа ўтрымоўваць толькі адно з ніжэйпрыведзеных вызначэнняў: сведка, эксперт, перакладчык, падазроны, абвінавачаны, асуджаны.
Таму адсутнасць у позве якой-небудзь пазіцыі ў згаданых рубрыках вызваляе нас ад абавязку прыходзіць па ёй, бо яна з'яўляецца нефармальнай і адсутнасць вашай рэакцыі на яе не будзе мець якіх-небудзь юрыдычных наступстваў для вас. Нягледзячы на гэта, разумеючы неправамоцнасць позвы, шмат людзей з'яўляюцца ў аддзяленні МУС, з тлумачэннем жадання «не звяртаць на сябе лішнюю ўвагу», або «каб не раздражняць органы».
Гэтыя тлумачэнні падаюцца нелагічнымі. Яны толькі палягчаюць неправавыя дзеянні рэпрэсіўных органаў. Калі на наш адрас прыйшла позва, то тлумачэнне пра «нежаданне звярнуць на сябе ўвагу» губляе сэнс. Затое той, хто падпарадкоўваецца нефармальнай позве ў імя «святога спакою» і добрых адносінаў з МУС і КДБ, з'яўляецца тым, каму раней ці пазна прапануюць супрацоўніцтва.
Паколькі, як правіла, нефармальная позва з'яўляецца першым этапам, на якім КДБ устаноўлівае кантакт з грамадзянінам. Пазней такі чалавек атрымае запрашэнне ў кавярню на «размову, якая не да чаго не абавязвае» і яе канец лёгка прадугледзіць. Або размову давядзецца перапыніць так ці інакш «абвастраючы» адносіны з МУС і КДБ, або прыняць прапанову. Служба бяспекі не размаўляе з тымі, якія незалежна ад прычыны не жадаюць размаўляць з КДБ, гэта для іх трата часу. КДБ шукае людзей мягкіх, бо толькі з іх ёсць шанец штосьці выцягнуць, іх пазней можна шантажыраваць і прымусіць да супрацоўніцтва.
(Тут і далей: курсівам прыведзены палажэнні адпаведнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь).
У адрозненні ад Польшчы, заканадаўства Рэспублікі Беларусь не прадугледжвае ў якасці абавязковага рэквізіту павесткі нумар крымінальнай справы. У залежнасці ад мэты позвы, яна мусіць быць аформлена і ўручана наступным чынам:
Выклік на допыт. У адпаведнасці з арт. 216 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, што ўступіў у сілу з 1 студзеня 2001 года (далей - КПК), сведка, а таксама абвінавачаны, які знаходзіцца на свабодзе выклікаюцца на допыт позвай, дзе павінна быць указана, хто і ў якой якасці выклікаецца, да каго і па якім адрасе, час яўкі на допыт, а таксама наступствы неяўкі без уважлівых прычын. Позва павінна быць уручана выклікаемай асобе пад распіску. Пры адсутнасці выклікаемай асобы позва ўручаецца пад распіску каму-небудзь з паўналетніх членаў яго сям'і або адміністрацыі па месцу яго працы, якія абавязаны перадаць павестку выклікаемаму на допыт. Аднак КПК прадугледжвае, што дапытваемы можа быць выкліканы з выкарыстаннем і іншых сродкаў сувязі. Выклік на допыт у якасці сведкі асобы, што не дасягнула 16 гадоў, праводзіцца праз яго бацькоў ці іншых законных прадстаўнікоў. Калі дадзеная асоба выклікаецца ў якасці абвінавачанага і падазронага, выклік праводзіцца ў агульным парадку.
Выклік для прад'яўлення абвінавачання. У адпаведнасці з арт. 242 КПК абвінавачаны, які не ўтрымоўваецца пад вартай, выклікаецца для прад'яўлення абвінавачання на допыт з позвай, змест якой можа быць перададзены таксама тэлефонаграмай ці тэлеграмай. Закон прадугледжвае магчымасць прымянення і іншых сродкаў сувязі для выкліку абвінавачанага. У позве павінна быць указана, хто выклікаецца ў якасці абвінавачанага, куды, дзень і час яўкі, а таксама наступствы неяўкі. Позва павінна быць уручана ў парадку, аналагічным уручэнні позвы пра выклік на допыт.
Выклік у суд. КПК наогул не ўрэгуляваў пытанне пра парадак афармлення і ўручэння павесткі пра выклік у суд. На практыцы выклік ажыццяўляецца накірункам павесткі, якая ўручаецца па аналогіі з павесткамі на стадыі следства.
Няўка на допыт, для прадастаўлення абвінавачвання, у суд без уважлівых прычын цягне за сабой прымусовае прывядзенне і/або адказнасць за ўхіленне ад дачы паказанняў. Аднак, выклікаемы, незалежна ад яго працэсуальнага статусу, мае права не прыйсці па выкліку пры наяўнасці ўважлівых прычын, якія пазбаўляюць магчымасці з'явіцца ў прызначаны тэрмін. Пра прычыны неяўкі неабходна папярэдзіць орган і асобу, якая накіравала позву.
Акрамя нефармальных павестак, якія для невыпрабованых людзей могуць скласці ўражанне поўнай адпаведнасці прававым нормам, існуе цэлая гама разнастайных павестак, запрашэнняў, прапановаў сустрэцца з работнікамі службы бяспекі ці то ў службовых, ці то ў гастранамічных установах. Гэтыя павесткі нават не спрабуюць стварыць ўражанне адпаведнасці патрабаванням заканадаўства.
Калі пры першай размове ад вас не пачалі рашучага «не», пачынаюць вам тэлефанаваць, наведваць на працы, прапаноўваць сустрэчы, а калі мы будзем больш настойлівымі - нефармальныя павесткі па справе выканання дарэмных фармальнасцяў (на самой справе дзеля правядзення размовы з намі). Праз некаторы час мы спакутаваныя, адчуваем сочку (часта нам гэта ўнушаюць работнікі органаў). Дзеля «святога спакою» падпісваем якое-небудзь абавязацельства, якім часцей за ўсё бывае абяцанне маўчаць.
Пасля падпісання намі якіх-небудзь абавязацельстваў КДБ імкнецца нагадваць пра наступствы незахавання абавязацельстваў, што фігуруюць у падпісаным тэксце. А такое абавязацельства, калі яно нават датычыцца найважнай справы, мае такую самую прававую сілу, як, напрыклад, подпіс пад «дэкларацыя лаяльнасці», што не мае ніякай прававой сілы, хаця яно было падпісана ў прысутнасці самога міністра ўнутраных справаў.
Парадай людзям, якія заблыталіся ў адносінах з КДБ, а таксама для тых, каго пад той ці іншай прычынай будуць да гэтага прымушаць (шантажом, абяцаннямі і г.д.) з'яўляецца адказ «не» і «не». Нічога не падпісваць, патрабаваць пратакаліравання ўсіх размоваў, даводзіць іх да агульнага ведама, пісаць у пракуратуру. Гэта пакуль адзіны спосаб, дзякуючы якому кожны з нас індывідуальна можа вызваліцца ад уціску, шантажу, сачэння, дзеянняў супраць сябе, а таксама можа захаваць унутраны спакой. Выцягванне на божы свет брудных метадаў службы бяспекі з'яўляецца адным са шляхоў барацьбы за законнасць у краіне.
Затрыманне (арышт)
Артыкул (206, пар. 1) крымінальна-працэсуальнага кодэксу кажа: «Міліцыя мае права затрымаць падазроную асобу, калі ёсць абаснаванае меркаванне, што яна ўчыніла злачынства, але ўзнікае небяспека знікнення гэтай асобы ці знічтажэнне слядоў злачынства. Час затрымання трэба зафіксаваць пісьмова». Гэта азначае, што затрымліваць можна толькі тых, адносна якіх існуе абаснаванае меркаванне, што яны ўчынілі злачынства.
Гэта тэорыя. Сучасная практыка паказвае, што следчыя органы занадта часта разумеюць змест гэтага артыкула ў выгадны для сябе бок. У выніку кожны грамадзянін краіны можа ў любы момант быць затрыманы на 48 гадзін без указання прычыны. Вядома, што той, хто пасядзіць пад арыштам, становіцца больш падатлівым і яго лягчэй будзе зламіць. Арыштаванаму супрацоўнікі службы бяспекі даюць зразумець, што ён знаходзіцца за крок ад месца пазбаўлення свабоды на больш працяглы тэрмін і што ад яго пазіцыі і волі залежыць, ці атрымае ён санкцыю пракукуратуры. Як правіла, кожнае праяўленне нашай слабасці, нашай падатлівасці сустракаецца з рэакцыя следчых. Калі пачнем гаварыць, можам быць вызваленыя з-пад арышту раней за сканчэнне 48 гадзін.
Бо асоба затрыманая ад МУС і КДБ, што азначае, што пытанне пра вызваленне можа вырашаць следчы, які карыстаецца тым, што ўсё знаходзіцца ў яго руках. Аднак гэта цягнецца толькі 48 гадзін.
Зараз, з моманту ўвядзення ваеннага становішча, гэты перыяд працягнуты для кожнага з нас на нявызначаны час (да сёння - на некалькі месяцаў) і названы «інтэрніраваннем». Гэта значыць у любы момант мы можам аказацца пленнымі ў сваёй краіне, калі наш стыль жыцця ці нашы погляды не падабаюцца паліцэйскаму апарату.
Згодна заканадаўству, работнік, які ўчыняе затрымку, абавязаны прывесці прычыны затрымання. Часам знешняе падабенства з небяспечным злачынцам, часам «мне загадана» (звычайны міліцыянер у мундзіры), часам «не будзь такім цікаўным, а то дам па мордзе» і г.д. Пасля выхаду з-пад арышту патрэбна як мага хутчэй напісаць скаргу ў пракуратуру, якая, як на большасць нашых лістоў, нічога не адкажа. Але важна, каб застаўся след неправавых дзеянняў.
Хто можа быць затрыманы. У адпаведнасці з арт. 107 КПК затрыманне - дастаўленне ў орган крымінальнага пераследу і кораткачасовае ўтрыманне пад вартай, можа быць прыменена толькі:
- да асобы, падазронай ва ўчыненні злычынства, за якое можа быць прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, накіравання ў дысцыплінарную воінскую частку ці арышту;
- да абвінавачанага, які парушыў умовы прымянення да яго меры стрымання;
- да асуджанага, адносна якога ёсць прадстаўленне ўпаўнаважанага на тое органа аб адмене прысуду, вызначэння, пастановы суда аб умоўным непрымяненні пакарання; адтэрміноўкі выканання пакарання ці ўмоўна-датэрміновым вызваленні ад адбывання пакарання.
У якіх выпадках магчыма затрыманне. У адпаведнасці з арт. 107-108 КПК, затрыманне праводзіцца выключна:
І. па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злычынства, а менавіта:
1. калі асоба заспета падчас злачынства ці непасрэдна пасля яго здзяйснення;
2. калі відавочцы, у тым ліку, і пацярпелы, укажуць на дадзеную асобу, як на ўчыніўшую злачынства;
3. калі на гэтай асобе, пры ім, на яго адзенні ці іншых рэчах, якімі ён карыстаецца, у яго жыллі, іншых выкарыстоўваемых памяшканнях, на рабочым месцы ці транспартным сродку знойдзены яўныя сляды, якія ўказваюць на яго датычнасць да здзяснення злачынства;
4. калі ёсць іншыя дастатковыя падставы падазраваць ў злачынстве асобу пры ўмове, што яна спрабавала збегчы з месца злачынства ці ад органа крымінальнага пераследу, ці не мае сталага месца жыхарства ці пражывае ў іншай мясцовасці, ці не ўстаноўлена яго асоба.
ІІ. на падставе пастановы органа крымінальнага пераследу;
ІІІ. на падставе пастановы (вызначэння) суда аб затрыманні асуджанага да высвятлення пытання аб адмене крымінальнага непрымянення пакарання, адтэрміноўкі выканання пакарання ці крымінальна-датэрміновага вызвалення ад адбывання пакарання.
Ніякія іншыя абставіны, акрамя пералічаных вышэй,