Нічога не засталося...
Вельмі балюча доўга трываць,
Толькі сэрца тваё не жалезнае
І не можа табе расказаць:
“Не прамарнуй мяне, я карыснае!”
Многія будуць спрабаваць
За апошнюю нітку хапацца,
А табе не неабходна дбаць,
Табе тое, што ёсць, падабаецца.
Але нешта ўсе роўна не так:
Увесь свет наўкол смутны і шэры,
Ўсе неяк заўсёды НІЯК,
І ніякай няма добрай меры…
Не вер ты ўсім гэтым “камусьці”...
Дарэчы, ёсць светлае ў свеце!
Ты гэта не бачыш чамусьці
На чорным сусвета шкілеце.
З-за ўсіх, да абыякавасці здольных,
У паветра вырвецца прызнанне
З вуснаў тваіх амаль безжыццёвых:
“Не памірай хаця б ты, каханне...”