Сёння збег з апошніх 2 урокаў і паехаў рэгіцца на тэставанне ў БДУІР. Ну не мог я запаўняць дакументы гэтыя па-руску! Пісаў усё па-беларуску. Але там ёсць выбар мовы, на якой будуць заданні. Фізіку ж я па-руску вывучаю, падумаў, раптам нейкі тэрмін не зразумею, абраў рускую. А матэматыка - там жа адны лічбы - абраў беларускую. Здаю дакументы на матэматыку, усё нармальна. Іду да фізікі (там асобна прымаюць на рускай і беларускай мовах), на мяне ўжо паглядаюць са здзіўленнем - па-беларуску размаўляю. Але хутчэй з зацікаўленасцю, чым з нечым адмоўным. Праглядае. "А что это ты бланк па-беларуску заполнил, а язык выбрал русский? Раз по-русски, то и заполняй по-русски!" - "Маю права", - спакойна адказваю я. Тут цётка і прамаўляе сваё прароцтва, звяртаючыся да той, што матэматыку ў мяне прымала: "Он наверно станет новым президентом Беларуси". 
Таму чакайце на 2026 год :)   
В колонках играет: 
End of Green - Drink my self to sleep
LI 5.09.15