Спрэчка-Жарт (з фальклёру)
24-12-2007 15:56
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Спрачаліся Пярун зь нячысьцікам.
- Я цябе, - Пярун кажа, забью!
- А як ты мяне забьеш: я схаваюся.
- Куды?
- Пад чалавека.
- Я чалавека забью, грахі яму адпушчу, а цябе забью.
- А я пад каня.
- Я й каня забью. Чалавека на гэтае месца награджу, а цябе забью.
- А я пад карову схаваюся.
- А я карову забью. Гаспадара на гэтае месца награджу, а цябе забью.
- А я пад будынак.
- Будынак спалю, чалавека награджу, а цябе забью.
- А я пад дрэва схаваюся. Там ты мяне ня знойдзеш.
- А я дрэва расшчаплю й цябе забью.
- Ну, а я пад камень скочу.
- Я й камень разабью й цябе дастану.
- Ну, дык я, - кажа нячысьцік, - схаваюся ў ваду пад корч, пад калоду.
- Ну, там і месца тваё , там сабе будзь!
Дык гэта калі ўдарыць дзе Пярун, дык гэта бог нячысьціка бье. Ён, як надыходзіць хмара, здаецца ці сабакам, ці сьвіньнёю, ці кошкаю, ці дрэвам, ці камянём – абы чым, хаваецца пад каго-небудзь. Тады там і бье Пярун .
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote