• Авторизация


трошки по-білоруському 03-10-2007 23:57 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Андрэй Хадановіч

* * *
Дзьве лыжкі солі на шклянку цёплага мора,
якое цячэ з валасоў і на твары ня стыне.
Ляціш празь мяжу на сустрэчу са сьветлым tomorrow
і ўпадаеш у мора ў раёне Гданьску і Гдыні.

Вільготны вецер зранку мазгі прамывае.
Зьвіліны вашых маршрутаў — на гданьскіх мапах.
Міма цябе пралятаюць аблокі, птушкі, трамваі,
караблі з Вэстэрплятэ і электрычкі на Мальбарк.

Вучыш замежныя мовы па караоке.
Джаз-фэстывалі чаек на молах і пірсах.
Кожная дзеўка — анёл, найчасьцей — каравокі.
На языках без касьцей сустракаецца пірсінг.

У плянэтарыі сьпіш пад коўдрай Вялікай Мядзьведзіцы,
і загараеш пад хмарным небам на злосьць прагнозам;
істота, якая здалёк чырвонаю скураю сьвеціцца,
выкладчык Ліцэю, паэт з абгарэлым носам.

А потым дашлеш па пошце альбо напішаш у посьце
верш-апраўданьне, сам сабе абаронца,
што ты тут паводзіўся, як і належыць госьцю —
не згараў на буйках і не заплываў за сонца.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник трошки по-білоруському | verbava - це не релігія, це поганство | Лента друзей verbava / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»