Ну і цяжкая гэта справа пачынаць весці дзённік, асабліва калі ў жыцці ніколі такога не рабіў.Я нават лічыла, што дзённік - гэта нейкая лухта для тых, хто не мае сяброў.
Хутка разумееш, што гэта цікава, і гэтае зацягвае, як наркотык... Таму мала хто выдаляе дзённікі, а хто гэта робіць - гаворыць, цяжэй чым нават кінуць паліць
Ой, не ведаю. Пакуль гэта ,як кара нейкая. Напісаць што-небудзь цяжка, а вельмі хочацца. У цябе вось вопыт ужо які, то і не цяжка. А мне хоць памры, а думкі, пра якія можна было б напісаць, толькі позна ўначы прыходзяць. Калі ў дзённік заходжу, як мову адымае.