• Авторизация


Без заголовка 02-05-2009 15:26


Тошнота
тошнота притаилась за этим заулком
она ждёт прохожих, проезжих, усталых,
убитых жизнью людей.
она подползает неслышно, невидно, негулко
и ты ведь не знаешь о ней.

когда видишь грубость, ненависть, хамство,
когда в каждом взгляде и слове - безумие
случайно заметишь - в улыбках больше
нет детства
а в головах растущее с каждым днем
слабоумие

нельзя не заметить этого ощущения
каждый день оно заползает в души
не хочу ни молока, ни печенья
уж лучше пойду отмываться в душе

вижу стены обшарпаные и решетки на окнах
содрать бы ногтями с потолка краску
может если я это сделаю, посмотрю и - ах!
небо увижу синее, и кто-то расскажет сказку

может есть еще запахи свежие
а не обычно -привычные приторно сладкие
и если он не очнется от поцелуя нежности
может стоит подсунуть ему с нашатырём
комок ватный?
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Што такое свабода?.. 02-05-2009 15:01


Самастойна прымаць рашэнні аб сваім лёсе, думаць і вырашаць, як зрабіць кожны крок - невымерна цяжка. Лягчэй, калі нехта іншы, моцны, разумны ўсё вырашыць сам. Тады і памылкі, жыццёвыя няўзгоды можна лічыць не вынікам свайго асабістага выбару, а перакласці адказнасць на гэтага іншага: на дзяржаву, Бога, бацькоў, каго-небудзь яшчэ...
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии

Без заголовка 24-08-2008 17:21


Засынае Менск у начных агнях
Сон хаваецца ў гуле машын
У кавярнях людзі п’юць гарбаты жар
Але не сагрэць цемрадзі сардэц
Ліхтары ізноў падміргнуць у вакне
Нібы клічуць нас на начны шпацыр
Паблукаць-шукаць цішыню двароў
Заблукаць-знайсці адзіноты шлях
Я хачу пачуць глыбіню цішы
Я хачу адчуць цеплыню вакон
я хачу забыць-заўтра новы дзень
Засынаю зноў- добрай ночы Менск


Сяджу ў ваконцы, як котка-мурлыка
Лакаю паветра, нібы малако.
Усе добра, мне цепла, мне смачна
Гляджу на ліхтараў мірглівых сьвятло.
Матылі начныя садзяцца ў машыны,
Злавіла бы лапкаў дурненькіх дзяўчат
А горад заманьвае йх ў павуцінне
Дарог, тратуараў, агеньцаў-ліхтараў
Зялёны,чырвоны, блакітны-
За штучным сьвятлом і зор не відаць
Прыжмурыла вочкі – ўзіраюся пільна
Далёка-далёка – Халодная зорка
Ляціць яна зьнічкай – згарае жыццё
Мне млосна, сцюдзёна й горка
Забыцца, заснуць бы хутчэй.
Схавацца ў цішы, загарнуцца
Ўтульней ў коўдру ад шорсткіх вачэй
І кубак з напоем, духмяным й цёплым
Кавалачак сонца – празрыстага мёду
Я котка - таму я люблю малако.





У прасціну бялюткую захінуся старанна
Зноўку час ужо за поўнач, зноў не хочацца спаць
Я шукаю адказы на начныя пытанні
Але зноў рэчаіснасць уцячэ ад мяне
Нешта неба начное не такое, як ўчора
Нешта месяц са мною гуляе ў хаванкі
Сябра ветрык уздыхнуў, запаволіў свой бег
Робіць уздых ён глыбокі, цёплым ротам хапае паветра
І працягла, ледзь чутна, каб крый Бог напалохаць, абдувае мяне
А з апошнім уздыхам мякка-мякка, ціхутка
Ўпархнуў у пакой мой начны матылёк
Сеў на белу прасціну, загарнуліся стомлена крылцы
Пурпуровы, з кроплямі белымі, ты якую навіну прынёс
І здаецца сьпяшаўся, а зараз заціх ужо
Быццам проста чакаеш – зразумею ці не
Я гляджу невідуча ў начную цямнечу
Я шукаю адказ і знайсці не магу
Па пакою шыбую, аглядаючы позіркам сьцены
Каляндар і гадзіннік, дзьве хвіліны, як лета
Ўсьміхаецца млосна чэрвень-матыль



Каханне чакае адказу,
Адразу рыхтуе пытанне,
Абразу хавае каханне…
Каханне часам ад часу,
Чужымі глядзіць вачамі,
Прымусу не церпіць каханне…
Каханне ўначы я мушу
Шукаць у цішы ўсляпую
Й слухаць сэрца груканне…
Няма мне адказу адразу
А словы зусім як абраза
І толькі адно паўтараю:
Кахаю, кахаю, кахаю…



…Цёмна. І ў свеце і на душы.
Толькі далёка плача ў цішы
Птушка, згубіўшы гнязда свайго свет,
Жаліцца небу ўжо колькі-то лет.

Вецер… Сіні цягнік набірае хаду.
Думкі аблокаў нясуць чараду.
Дрэвы згубілі ў паўзмроку свой колер і пах,
Ціха ў голле хаваюць свой страх.

…Сонца. Далёка яго цеплыня.
Ноч. Адзінота. Кава-гарбата. Вагона труна.
Колы злуюцца напрапалую.Хачу
Крыкнуць у адказ йм. Маўчу…

…Дождж. Чыі гэта слёзы ў шыбе – мае ці яго?
Я не шукаю чужога, досыць свайго.
Змрочная постаць у вочы глядзіць,
Аб ратаванні не буду маліць.

…Горад. Людзі – здані, здаўшыя крылы ў ламбард.
Кожнага ранку – клавіша Enter – новы фальштарт.
Твары заклеіць шпалерамі, у фортку душу пагуляць,
З даху на дах паміж зорак скакаць.

Пачвара жалезная – сіні цягнік.
У пустыя абшары імчаў – раптам знік.
Птушка душа падалася на свет –
Кралы набыла і паляцела ўслед.
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 24-08-2008 17:20


Мае вершы. Хвалююся.



Каханне не мае сэрца,
таму няўмольна спрабуе разьбіць вашыя,
або зьліць йх у адно, прымусіўшы біцца разам.
Каханне не мае сумлення,
таму не ведае, што значыць кампраміс у каханні.
Каханне не паўтараецца,
таму расстаўшыся. вы ўжо ніколі не будзеце разам,
і наўрад ці застанецеся сябрамі.
Каханне не ведае сьмерці,
таму напаўжывое, яно застаецца апошнім лістком на каштане,
хмаркай у небе, сьлязінкай на халоднай шчацэ…
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 27-04-2007 00:16


Як гэта цяжка, калі ўвесь час палохаюць - не хадзі туды, гэтага не рабі, нічога лішняга не кажы, і ўвогуле лепш сядзі ціхенка і не дыхай уголас, таму што і гэта забаронена!І здаецца, што ты не чалавек ужо, а нейкае быдла, якое рада рабіць, тое што трэба. І ўжо вочы, якія павінны глядзець мужна на свет, хаваюць позік ў натоўп такіх жа аднолькава ніякаватых, нібыта заклапочаных, а насамрэч ўбольшасці абыякавых да ўсяго вачэй. Хаваюць пад вейкамі эмоцыі:і гора і няўдачы, і радась і каханне. Жудасна.
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 04-03-2007 00:43


Я паціху звыкаюся з тым,што трэба капацца ў мерцвяке так,нібыта ты там згубіў сумленне або гідлівасць або яшчэ нешта. напэўна мы губляем гэта, калі мярцвяка пачынаем называць "препоратом".А можа так і трэба, бо інакш нельга,бо інакш можна з глузду з'ехаць, калі думаць кім быў гэты чалавек. І ўвогуле,што гэта было чалавекам.
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Культурныя мерапрыемствы 15-10-2006 00:54


Два разы схадзіла ў тэатр аднаго актора "Зніч", які знаходзіцца ў Чырвоным касцёле(прывітанні Андрусю). Гэта так незвычайна, калі адна акторка выконвае ўсе ролі спэктакля.Асабліва ўразіў спэктакаль аб Рагнедзе. Увогуле я даволі падрыхтаваная глядачка, не раз была на выходзячых за рамкі зьвычайнага пастаноўках, але мне было цяжкавата ўспрымаць, многае зразумела толькі апасьля, добра такі абдумаў. Калі будзе час і жаданне - прапаную абявязкова схадзіць.
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Цяжкая справа 15-10-2006 00:38


Ну й цяжкая справа - вучыцца ў медуніверсітэце! Нават не думала, што мяне ТАК будзе хваляваць выгляд, а галоўнае - запах чвэрці(!) мерцвяка. Запах прасьледваў мяне на працягу ўсяго наступнага дня й ночы. Не ведаю чаму мяне не так уразіў чорны колер яго падногцяў і мармурова-белы зь фіялетавымі пражылачкамі колер скуры. А запах! Гэта нават не пах сьмерці. Фармалін зь пахам жывой плоці - гэта жудасна. Да касцей мы ўжо прызвычаліся. Яны, такія жоўценькія і гладзенькія, ужо не вызываюць ніякіх пачуццяў. Нічога,чалавек прызвычаецца да ўсяго.
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 21-08-2006 00:50


З першага класа ціха ненавідзела дзённікі. Таму што, яны непрыгожыя, таму што я ніколі не запісвала туды дамашняе заданне,а асабліва мне не падабаўся надпіс пра прэзідынта. А зараз паступіла ва ўнівер і думаю, што трэба купляць кожнадзеннік (як гэта перакласці?).А гэта той самы дзённік толькі без прэзідэнта.
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
Дзень добры! 17-08-2006 20:40


Ну і цяжкая гэта справа пачынаць весці дзённік, асабліва калі ў жыцці ніколі такога не рабіў.Я нават лічыла, што дзённік - гэта нейкая лухта для тых, хто не мае сяброў.
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
Усім прывітанне 17-08-2006 20:14


Я люблю Беларусь
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии