• Авторизация


Усё ўсім зразумела 17-10-2006 12:22 к комментариям - к полной версии - понравилось!


В колонках играет - МАРА

Я вельмі змянілася. Стала зусім звычайнай, што незвычайна для мяне.
Заўважыла за гэты час, што зусім кінула думаць пра Сашу. Увогуле, гэта, мабыць, з-за таго, што на свята горада мы апынуліся ў адной кампаніі, дзе ён быў з дзяўчынай. Ні каплі зайздрасьці, ні болю, ні перажываньняў. Месяц прайшоў... За гэты час я змянілася знешне, таму што ўнутры ўсё перавярнулася, апынулася ў нейкім хаосе. Пачала заганяцца на капейку, а ён такі скаціна...Зноў не веру ў любоў. Але ўсё-такі нешта засталося пасля Сашы, нешта не давала спакою.
А ўчора ён прыйшоў з сябрамі да нас. Усё-такі я вытрымала, каб не пайсьці да яго ў госьці першая!!! Але ён, напэўна, заўважыў, што няма каханьня і ніякага здзіўленьня ў маіх вачах. Ён ,нават, увагі маёй так і недачакаўся. А вось яго сябры строілі вочкі мне, спрабуючы неяк наблізіцца да мяне....
Я ...я зразумела...Хай і праходзіць час, але, як кажуць, першае каханьне не праходзіць, пакідае свой след назаўжды. Сапраўды, маё каханьне да Сашы было самым сапраўдным першым. Моцным, неўміручым. Яно такім і засталося. Ніхто не зможа замяніць мне Сашу, нават ён сам. Таму што зараз я не веру ў яго. Я веру ў яго ранейшага, былога, патрэбнага мне. Але я не веру ў каханьне. Таму....
Таму мне застаецца толькі помсьціць Сашы,усім астатнім ...за тое, што маё каханьне памерла...
Гэтага я нікаму ніколі не дарую.

[500x500]
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Усё ўсім зразумела | SleZaRaZa - Дневник SleZaRaZa | Лента друзей SleZaRaZa / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»