Учора вярнулася з Масквы. Нічога такі сабе горад, крыху большы за Менск. Але ў Менску ўсё-такі лепш. Канешне, усюды галоўнае- гэта грошы, але здаецца, што наша нацыя не так засяроджвае на гэтым увагу, моладзь вучаць атрымліваць адукацыю, у сваю чаргу у Рассі моладзь вучаць зарабляць грошы. Брыдка ад гэтага крыху. Дзядзька( мент, але не разумею, чаму такі багаты), дык ён так сказаў: “крадуць усе, пакуль ёсьць магчымасьць і сілы”. Казаў гэта з такім выглядам, быццам бы яго гэта не кранаецца. Такі ж самы “вор”, як і астатнія, а можа нават і горш, бо працуе ва ўстановвве, якая павінна наадварот, не красьці, а сачыць за тым, каб не ўкралі.
Ланна, уся гэта так названая лірыка рэальнага жыцця не павінна мяне ў мае 18 год турбаваць.
Галоўнае, чамусьці, для мяне аказалася тэлебашня. Але уваход і аглядная пляцоўка былі зачынены. Прыйшлося назіраць за ёй з вышыні маскоўскага паветранага метро. Нокшталт метро, дык у Маскве яно надта дарагое. У менску ў мяне нават ні разу не было жадання прайсьці “зайцам”. А тут было шкада 15 рублёў. На нашы гэта выходзіць 1200. Тым больш вельмі крыўдна, што студэнты не маюць аніякіх ільгот. А яшчэ гэты доўбаны кантроль на ўваход у Крэмль. Мы, беларусы, лічымся для іх як жыхары краін СНД. І уваход для нас 350 р(здаецца так), для іншаземцаў тым больш даражэй, але мы з сястрой прайшлі як жыхары Расіі і гэта дзякуючы таму, што на абгортке майго студэнцкага білета красаваўся двуглавы, іх герб. Проста ў свой час абгортку для студака купляла ў Оршы, а там усе тавары амаль з Расіі. У гэты раз пашанцавала!
Толькі вось цётка з мяне ўвесь час дзівілася, чакала ад мяне такіх бурных эмоцый, што гэта нават надакучыла ўканцы. Чамусьці яна чакала ад мяне, што мне захочацца паўтарыць яе лёс: дзяўчына з беларускай глушы,прыехаўшы ў Маскву, закахалася ў яе і паставіла сабе мэту тут жыць і працаваць А калі мне не спадабалася Масква, калі я лічу, што мая родная сталіца для мяне ў 1000 разоў лепей і я зусім не хачу ехаць ў Маскву працаваць. Лепш нешта карыснае зрабіць для сваёй краіны, чым вучыцца красьці ў “краіне дурняў”. Яшчэ вельмі зачапілі мяне яе словы наконт праграмістаў. Кажа, у нас працуюць праграмісты, асобна ад нас у офісе, дык мы іх называем інкубатарамі, мы іх праграмы прадаём потым. Ведаеце, так крыўдна, што хтосьці працуе, нешта стварае, а той, хто прадае гэта створанае зарабляе больш. Словы цёткі мяне так балюча закранулі, што я павярнулася да яе і сказала з тварам пераможцы:” Таргуеце чужой працай, а самі што?”. Дарэчы, дачка ў цёткі, зусім негасьцінная, у дзяцінстве яна мне здавалася больш-менш зноснай, а тут такая пава, з Англіі тока прыехала, трэба акліматызавацца зноў, таму нікуды гуляць не пойдзе ... Вучыцца ў МДУ імя Ламаносава на піар-мэнэджара. Нічога талковага. Ніякай карысьці. Але для іх дзяржавы гэта важней, чым радавы праграміст. Ану іх...
Але было нешта і прыемнае...Вось, зараз раскажу. За апошні час мне падабаўся хтосьці іншы, а не Саша і Андрэй. Упершыню. І я зразумела, што яшчэ не зусім прапала. Шкада, што таму хлопцу тока....14 гадоў...Але ён такі класны, прыкольны і высокі. Прыгожы нават, але яшчэ падлетак. Гэта траюрадны брат маёй сястры па мацярынскай лініі. Мы з сястрой дваюрадныя па бацькоўскай, таму ён мне нікем не даводзіцца, ён і я нават і не ведалі адзін пра аднаго. Антон, гэты падлетак, думаў, што я сяброўка сястры. Аб гэтым я даведалася, калі мы былі ў іх у гасьцях, калі ён выйшаў з свайго пакоя і я засталася там адна, то падашла к камп’ютэру. Разгарнула акенца і там па сетцы ён з кімсьці перапісваўся, што да іх прыехала сястра з падругай. Ён яшчэ абяцаў сфатаграваць нас і паказаць свайму сябру па сетцы фоткі. Можа, я яму таксама спадабалася... каця, блін, што за думкі, яму тока 14 год, ён малодшы за цябе на 4 гады...
Так, зараз дома адна вось сяджу. Сёньня нешта са мной здарылася і я зварыла кампот з яблыкаў і зпаякла пячэнне. А яшчэ ўчора зварыла суп. Гэта, навернае, арганізм сам прадчувае, што скора ў інтэрнат, скаора прыйдзецца самой гатаваць. Хутчэй бы! Я ўжо сумую па Менску. Але нічога, хутка прыеду!!!
[700x525]