• Авторизация


Я? 19-08-2006 18:11 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Калі хто і вырашыць дапамагчы той дзяўчыне, дык гэта будзе непатрэбным для яе. Справа ў тым, што яна не хоча прымаць ад каго-небудзь дапамогу. Яна звыклася з тым, што заўсёды спраўлялася з усім сама. І калі ўзьнікалі ў яе жыцьці нейкія бытавыя пытаньні, то яна не ўспрымала іх усур’ёз. Галоўным для заставалася пытаньне аб тым, чаму так жорстка з ёй абышоўся лёс? Не хацелася прызнаваць сваю слабасьць, але яна сапраўды сябе адчувала аслабленай, ёй здавалася, што ўсё ў яе жыцьці было б лепей, калі б яна адчувала дапамогу брата, альбо проста ведала пра яго існаваньне, ведала, што калі з ёй нешта здарыцца, то ён ёй дапаможа. А так даводзіцца разлічваць толькі на свае сілы. Можа, гэта проста ёй наканавана на небе так. Але яна ўпэўнена ў тым, што Бога няма, няма аніякай нябеснай сілы. Калі б сапраўды Бог існаваў, то ён бы не дазволіў, каб гэта адбылося менавіта з ёй, менавіта з яе братам. Яны апынуліся адны па абодва бакі розных вымярэнняў. На некаторы час яны страцілі сувязь, але калі-небудзь яна апынецца ў іншым, ягоным вымярэньні. Цяжка было страціць самага дарагога і блізкага чалавека. Яе боль зразумеюць толькі такія ж людзі, якім даводзілася прайсьці праз падобнае.
Чамусьці бацькі сталі далёкімі ёй. Любоў, узаемаразуменне назаўсёды зніклі. Яна сама рабіла так, каб бацькам не даводзілася турбавацца пра яе. Для іх было галоўнае, што яна жывая. Але даць любоў ёй яны ўжо не маглі. Яна не абвінавачвала іх у гэтым, яна абвінавачвала той выпадак, калі ўсё страціла сэнс. Так, яе жыцьцё страціла сэнс, яна зразумела, што павінна жыць за сябе і за брата адначасова. Таму жыцьцё стала адрозным ад іншых. На выгляд, такая ж дзяўчына, як іншыя. Любіць футбол. Чаму? У той год, калі ён пакінуў яе, напярэдадні яны разам глядзелі футбол, ён быў для яе усім, з яго яна брала прыклад. А калі яго не стала, яна больш не хацела ні з каго браць прыклад, яна працягвала браць прыклад з яго. І футбол яна сапраўды любіць.
Канешне, самыя блізкія сябры заўважаюць, што з яе характарам і камунікабельнасьцю яна можа на некаторы час замкнуцца ў сабе, пабыць у адзіноцтве. А пасьля зноў, як не бывала, смяяцца, травіць анекдоты, быць неабходнай для кампаніі. Калі паехала вучыцца ў Менск, там сустрэла новых сяброў. Канешне, яна разумела, што прывыкаць да яе звычак ніхто не будьзе, прыходзілася нават апранаць нейкую маску для таго, каб зусім не быць белай варонай. Галоўнае, што яна ніколі не баялася казаць праўду! Пасля новыя сябры крыху звыкліся з яе асаблівасьцямі характару, а вось старыя насьцярожана пачалі неяк адносіцца да яе. Гэта раздражняла і нервавала яе. Так яна стала для іх замкнутай назаўсёды, яна перастала жыць па іх правілам, пачала неардынарна паводзіць сябе ў кампаніях, сварыцца з самымі “паважанымі” людзьмі. Стала проста пафігісткай. Думаеце, ад яе ўсе адвярнуліся? Ды не, многія зразумелі, што яе проста лепш не чапаць і працягваць з ёй нейкія зносіны. І чамусьці ўсе вырашылі, што ёй трэба дапамагчы.Але яна заўсёда помніла, што калі дапамога была патрэбна яе брату, яго не вырвтавалі. Ёй не патрэбна дапамога. Ніколі ў жыцьці яна не будзе яе прасіць, яна будзе разлічваць толькі на свае сілы. Яна сама па сабе...Яна  гэта я ..
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Я? | SleZaRaZa - Дневник SleZaRaZa | Лента друзей SleZaRaZa / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»