• Авторизация


Сёньня 17-08-2006 12:33 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Незвычайна рана прачнулася. Пайшла да бацькоў у школу. першы раз за лета. Хе, трэба ж калі-небудзь пачынаць.. Тата прыбіраўся ў сваім кабінеце, выносіў розныя непатрэбныя, а некалі вельмі важныя, паперкі, перакладаў даселя важныя з месца на месца. Я падыйшла да шкафа, паглядзела..а там фотка..з 3-га з'езду усебеларускага. Кажу, тата, а чаму ўсе цёткі тут такія страшэнныя? Ён адказаў: " Што ты хочаш, перадавіцы ўсё-такі" М-да...а за сабой глядзець дык няма часу ў гэтых перадавіц.. А яшчэ ў яго ляжаў на самым відным месцы часопіс.."Герб і сцяг"..Вы думаеце, сучасны? Не, наш, родны, гістарычна прызнаны, бел-чырвона-белы!Часопіс 1993-га года выдання, я як раз тады ўжо добра чытаць навучылася. Я яго пад бок і кажу: Як ты яшчэ трымаешся тут дырэктарам? цяпе пры сучаснай уладзе пара таго...Хамелеон, кажу, сам па сходам розным, а часопісы вунь якія чытаеш..Пасмяяўся толькі...А што яму мне адказаць..
Дарэчы, на фотке мая школа, у якой я правучылася 10 год..Дакладней, якой падаравала 10 год свайго жыцця. Калі-небудзь яна яшчэ будзе ганарыцца мною.
[700x525]
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Сёньня | SleZaRaZa - Дневник SleZaRaZa | Лента друзей SleZaRaZa / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»