• Авторизация


будучыня 04-08-2006 15:57 к комментариям - к полной версии - понравилось!


В колонках играет - не грае нiчога
Настроение сейчас - абыякавае

Размаўляла з сястрой аб будучыні. Не, нічога не загадвала, але насуперак усім яе разуменням, сказала, што роля вернай жонкі-гаспадыні, якая чакае мужа з працы, у вольны час соліць гуркі і квасіць капусту, мяняе падгузнікі дзецям, для мяне не падыходзіць, хоць я і не выключаю яе, а пакідаю як найхужэйшы варыянт. Сястра, канешне, не згадзілася са мною, адказала, што галоўнае для яе- сям’я.
Цікава, а што для мяне азначае сям’я. Я адразу ўяўляю сябе такой старой, разглядваючай сямейны фотаальбом.( там чамусьці чорна-белыя фатаздымкі, і гэта ў наша 21 стагоддзе). Я знаю, што калі мяне прымусіць лёс выйсьці замуж, то для мяне скончыцца ўся свабода, якая праяўляецца неабдуманнымі ўчынкамі, легкадумнымі паводзінамі без адказнасьці перад кім-небудзь. Зараз для мяне здаецца нетакім страшэнным усё ўзяць і страціць. А вось калі будзе сям’я, усё гэта скончыцца. Жыць стане прасьцей, але меньш цікавай.
Кацечка, а ці не рана табе аб гэтым думаць? А-ну, гані ад сваёй галавы такія думкі. Жыві і радуйся, атрымлівай задавальненне ад дробязей жыцьця і лёсу не падпарадкоўвайся. Памятай, усё ў тваіх руках. Галоўнае, каб яны былі моцнымі і вытрымалі увесь цяжар гадоў!

[319x480]
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник будучыня | SleZaRaZa - Дневник SleZaRaZa | Лента друзей SleZaRaZa / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»