• Авторизация


Змены ў лепшы бок 27-07-2006 23:01 к комментариям - к полной версии - понравилось!


В колонках играет - Нестандартный вариант
Настроение сейчас - Самае лепшае

Усё - такі ёсць нейкая невядомая добрая сіла... Я ў гэтым пераканалася сёньня.
Яшчэ ўчора, схлусіўшы бацькам, паехала ў Менск. Паехалі разам з Машай, але ў 6 гадзін вечара яна паехала дамоў, у той час як я паехала да аднагрупніка Антона. У таго была свабодная кватэра. Увечары мы з Антонам пайшлі адпачываць “ КУЛЬТУРНА”. Пайшлі ў сквер, дзе неяк я сустракалася з Андрэем... Успаміны...і ўсё такое прымусілі мяне адаслаць яму SMS. Так, адпачываючы з Антонам, я перапісвалася з Андрэем, з такім складаным і незразумелым, і нават крыху каханым... Дамовіліся сустрэцца ў наступны дзень, дакладней сёньня, пры гэтым я павінна была патэлефанаваць яму раніцай. Прачнуўшыся, я адразу пачала думаць пра Андрэя: як яму патэлефанаваць, што сказаць, куды пайсьці і ўвогуле, ці вытрымаю я нашай сустрэчы? Дамовіліся сустрэцца ў 12.10. Антон мяне праводзіў, унушаючы ўвесь час, што я непавінна перажываць і турбавацца, што мне трэба быць спакайней...Выйшаўшы з метро, мне трэба было перайсці мост... Калі шла, то ўвесь час думала, што зараз павярну назад...Але я іду далей..і бачу яго...
Так незвычайна... Пайшлі гуляць. У той самы сквер, знайшлі месца, дзе было шмат цені.
Селі і пачалі размаўляць...Увогуле, з ім і раней было цікава, а зараз я нават не магла наслухацца яго словамі... Гэта былі найлепшыя моманты ў маім жыцці за апошні час. Вось чаму ад аднаго чалавека патрабуеш шмат увагі, а ад другога табе дастаткова вось такой адной сустрэчы. Дарэчы, выйшла так, што мы сядзелі насупраць нейкага разваленага завода. Я ўсё глядзела ў яго бок, а Андрэй кажа, чаму я так мала размаўляю. Адказваю, што мне спадабаецца, калі размаўляе ён, мне спадабаецца слухаць яго голас. Калі ён расказваў мне анекдоты нават тыя, якія я ведаю, то я яго не спыняла...Мне было вельмі прыемна. Аказваецца, што ён зараз жыве адзін...канешне, у адрозненні ад мяне, ён шмат чаго рассказаў пра сябе...
Пасля мы пачалі шукаць туалет, Андрэй мне адразу прапанаваў разбураны завод... Канешне, я не згадзілася, а сказала, што лепш мы пайдзём ужо на вакзал, бо іне хутка трэба было ехаць дамоў. Калі я купіла білет, да цягніка было яшчэ хвілін 20. Андрэй прапанаваў яшчэ крыху прайсціся. Зайшлі за нейкі дом, знайшлі там лавачку, селі, размаўляем. Ён так часта крыўляў мяне, што мне прыходзілася яго лёгка біць...Сядзелі, смяяліся....Падыйшла нейкая бабуля, прысела побач,я адразу прытулілася да Андрэя, а бабуля пачала расказваць пра нейкага ката, а потым паглядзела на нас і кажа: “Дзетачкі, не буду вам перашкаджаць.” Устала і пайшла... Здаецца, мы выглядалі такімі закаханымі, якія зусім не жадалі развітвацца. Але трэба было, хаця Андрэй пытаў, навошта я паеду дамоў. А мне так хацелася застацца, застацца разам з ім...
Калі прыбыў цягнік і я адыходзіла ад Андрэя, то на развітанне сказала, каб прыязджаў у госьці. Ён спытаў, куды...КУДЫ? Адказала, што як надумаецца ехаць, дык я скажу, куды...
....Я нават зараз бачу яго вочы, тыя вочы, якія не хацелі развітвацца са мною. Цікава, што калі я зайшла ў цягнік, то адчувала нейкую пустэчу. З аднаго боку мне трэба было радавацца, што ўсё так атрымалася з Андрэем, а з другога боку я шкадавала, што паехала ад яго...Толькі калі прыехала дамоў, то зразумела, якая я ўсё-такі шчаслівая і што недзе ёсць нейкая добрая сіла, раз усё атрымалася менавіта так. Так, што мы сустрэліся і нам было прыемна адзін з адным...
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (1):
27-07-2006-23:55 удалить
я же говорил, что после встречи кое-что измениться..
а вообще молодец - рад за тебя...
приездай ещё в гости.. буду рад видеть...


Комментарии (1): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Змены ў лепшы бок | SleZaRaZa - Дневник SleZaRaZa | Лента друзей SleZaRaZa / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»