В колонках играет - ДельфинНастроение сейчас - Хворага чалавекаСёньня да мяне прыйшла Муза... Намалявала партрэт Каханага.. Яго не было побач, але быў яго фотаздымак. Выйшаў нават вельмі падобным. А самае галоўнае, што так ён належыць толькі мне, бо стварыла яго я. Прыеду ў Менск восеньню і скажу яму: “ Мілы, ведаеш, з нядаўняга часу ўсе аўтарскія правы на цябе маю я..., а не твае бацькі. Вось, глядзі, доказы...” ...Ах, Каця, Каця...Ну што з табою рабіць?! Як хутка ты перахварэеш гэтым каханнем? Няўжо табе самой не надакучыла гэта ныццё? Кідай ты ўсе гэтыя думкі аб ім.. Ну што, што табе не дае гэта зрабіць? ..Што?!!!!!!!! Інтуіцыя?! Каця, ты згубіла усе рэшткі розуму,..ты невылечная.,..табе трэба да доктара, і чым хутчэй, тым лепей...
[467x698]