В колонках играет - не грае нiчогаНастроение сейчас - нармальнаеЧас...ляціць, а я застаюся на месцы. Машка сёньня патэлефанавала. У яе там усё так добра, што я аж зайздрошчу...Хаця, не..Мне самой спадабаецца гэта малая колькасць людзей, з якімі я мею зараз нейкія зносіны. Можна сказаць, я дома адпачываю ад людзей. Нічога так адпачываю...Не скарджусь. Таму і не зайздрошчу сяброўцы, што ў яе там усе дні такія насычаныя, нетое што ў мяне. Тры тыдні канікул вунь ужо праляцелі. Так і ўсё лета праляціць. Я ўжо думаю, што самы час набыць сшыткі, алоўкі і ручкі для вучобы, а то потым будуць вялікія чэргі ў магазінах. Хаця, чаго гэта я так турбуюсь пра гэты прыналежнасьці...Звычайна я іх набываю нераней першага верасьня. І ўсё ў парадку...
Увогуле, у мяне ўсё ў парадку...За выключэннем таго, што я павольна губляю рэшткі розуму.... А яшчэ сябра з Турцыі хоча прыехаць. Яму там, бачыце, вельмі жарка, дый сумуе нечага ён... Шкада, але я ведаю, што гэта немагчыма, мне і самой вельмі хочацца яго пабачыць, пабыць крыху з ім... Але...я яшчэ непадрыхтавана. Скончыць трэба каледж спачатку, атрымаць адукацыю і спецыяльнасць... А потым ужо ўладкоўваць ўласны лёс у плане замужжа...
А можа, зусім ні пра што не думаць? Як многія сяброўкі...і сябры....