• Авторизация


Прырода 19-07-2006 19:27 к комментариям - к полной версии - понравилось!


В колонках играет - Лігалайз

Зранку пайшла на балота..Хаця, якое там балота.. Прагрэс у выглядзе меліярацыі зрабіў колькі год таму сваю справу. Цяпер балота выглядае маладым лесам. Але пасля нядаўніх ападкаў вільгаць ператварыла той лес у балота. Пахне ажыўшым імхом, квітнеючым зверабоем. Паназірала за наваколлем. Прыемна так стала, што дамоў не хацелася вяртацца. Сёлета нешта дурніц няма, бачна, неўраджайны год. А вось журавіны будуць восенню, бо найшла купіны з зялёнымі журавінамі. Нажаль, грыбоў зусім няма, гэта бачна ад таго, што дажджу не было вунь колькі. У хуткім часе, можа, і з’явюцца. К восені будуць, гэта факт!
Рабіла сёньня чорную справу. Уяўляеце, што? Палола градкі. Так, сьмешна...Але бацькам прыходзіцца дапамагаць, дый рабіць больш амаль няма чаго. Кніжку пачытаеш, у Ітнэрнэце з кім паразмаўляеш, памалюеш, вечарам яшчэ можна схадзіць куды-небудзь з сяброўкай, бо днём яе чапаць нечага: рыхтуецца паступаць ў архітэктурна-будаўнічы каледж, дык малюе днямі ды піша дыктанты.
Ах, шкада дзяўчыну. Крыху лёс ў яе нешчасьлівы: пасля пятага класа паступіла ў Менск у харэаграфічнае вучылішча, дык жа паступіла зноў у пяты клас...Год згубіла. Але і правучылася яна там усяго паўтары гады, не дазволіла здароўе, крыху хваравітая яна. Прыйшлося вярнуцца ў шосты клас, калі ужо яе былы клас быў сёмым...Несправядліва, тым больш што дзяўчына вельмі талантлівая, адораная і разумная. Яе старэйшая сястра вучылася са мной у адным класе, але мне з той складаней знайсьці агульную мову. Але нічога, Алена вунь зараз добра падрыхтуецца і паступіць у Менск, там будзем з ёю часьцей сустакацца, рабіць такія справы, якія яшчэ сьвет ня бачыў. Увогуле, мое сябры з калледжу крыху адрозніваюцца ад нас з ёй. Мабыць, таму што мы з ёй з вёскі і дабіцца нам хочацца шмат чаго, таму што назад вяртацца неяк нежадана нам абоім. А так як яна малодшая, то мне прыйдзецца ёй дапамагаць: знаёміць з горадам, з сябрамі, дапамагаць ў вучобе і ў розных бытавых праблемах... Увогуле, буду вельмі рада, калі буду ведаць, што мая зямлячка дзесьці недалёка.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Прырода | SleZaRaZa - Дневник SleZaRaZa | Лента друзей SleZaRaZa / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»