В колонках играет - Лепс- Спокойной ночи,господаНастроение сейчас - добраеНадвор’е сапсавалася зноў. Зноў шэрае неба, якое кідае на зямлю скупыя пакуль што кроплі дажджу. Сёньня першую палову дня займалася ўборкай ў доме: пылюку ганяла па вуглам, пылесосіла і мыла палы... так рамантычна.. А потым пайшла зноў збіраць маліну, сёлета яе нешта занадта шмат, не пасьпяваю збіраць, а мама закатваць варэнне ды кампоты розныя. Накшталт варэння, сёння прачнулася сама, ніхто не будзіў..А ўсё ад таго, што мама з самага ранку пачала варыць маліну, якую ўчора назбіралі. Пах быў на ўвесь дом, таму тут хочаш-не хочаш, а устаць прыйдзецца. Нос спаць далей не дазволіць. А калі я прачнуся раней запланаванага, то заўсёды падобна на такога мядзьведзя-шатуна, якога разбудзілі зімой і выцягнулі з бярлогі...а есьці няма чаго. У мяне дома, канешне, з пытаннем аб харчаванні крыху лепей, чым у мядзьведзя. Так я, пашатваючыся, павольна перадвігаюся па кухні, адкрываю розныя каструлькі і скавадодачкі, шукаю, што б такое укінуць у рот. Маці назірае за мной, а потым як скажа, што я аж спуджалася: “ Куды ты нямытымі рукамі?” Пайшла памыла рукі, набыла больш менш чалавекападобны выгляд, паела.. А потым прыбіралася дома. br />
[700x525]