В колонках играет - ЗемфіраНастроение сейчас - ніякаеУсё яшчэ праводжу свой час дома... няма чаго рабіць? Ды й не, гэта проста адгаворка, гэта проста сапсаваўся у мяне рухавік, можа, зараз схаджу на вуліцу? Але ці зменніца ад гэтага нешта?
….Что ей снится, когда слёзы на её ресницах, когда в эту ночь опять не спится и так больно курить одну за одной…Гэта маё становішча ў апошні час... Да, што сэнсу з усяго, колькі можна? Кахаць так дужа , так незвычайна, але неўзаемна.”Любишь-- люби.. А я-- пас”.Чые словы? Так, Кацярына, крыху незразумела...Так што давай, выпраўляй становішча..
Тады, у апошні дзень сессіі, былі разам.. Сказала яму ўсю праўду пра ашукванне у Інтэрнэце ад чужога імя. Рэакцыя?!-- Прыемна было пабаўтаць, не буду хлусіць.-- Ну што, добра што не хлусіш. Здаецца, расставілі ўсе кропкі над “і “, нічога не перашкаджае быць шчаслівымі..Разам быць шчаслівымі. Але не, гэта толькі для дзяўчыны, здаецца, можа быць шчасцем. Ты ж як вецер, любіш свабоду. Думаеш, я не люблю?? Яшчэ як, але, сустрэўшы цябе, я чамусьці згубілася і не змагла зразумець, у якім накірунку мне далей сваволіць. Для цябе адна ноч, гэта проста ноч, неважна, з кім... Для мяне? Казала ж сабе, паеду дамоў, забуду... Але тыя твае словы... хаця, табе, здаецца, нескаладана іх было прыдумаць, схлусіць. І самае балючае тое, што я ўсё разумела ужо тады, а ле паддавалася на тваё ашуканства. Цяпер ты заставіў ненавідзець не толькі цябе, але і сябе. НЕНАВІДЖУ, за тое, што я, аказваецца, такая слабая..бязвольная, зусім не маю годнасці. Божа, дзе мой розум? ...Я ведаю, Ты адкажаш, што яго ў мяне няма, пры чым даўно...Сёння як раз 8 месяцаў...І яшчэ засталося 2 месяцы пражыць, не, нават, выжыць...без цябе.