Юбілей ФБФК
10-12-2007 19:26
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Факультэт навукі і паэзіі
У гэтым годзе наш факультэт адзначае сваё пятнацацігоддзе. Свята адбылося 26 кастрычніка ў актавай зале універсітэта. З урачыстым словам да студэнтаў і выкладчыкаў звярнулася прарэктар па выхаваўчай працы Ірына Васільеўна Бондал, якая ўжо сама чатырнаццаць год выкладае на факультэце беларускую мову. Працягнуў свята гумарыстычны канцэрт. Праявілі сябе і студэнты-першакурснікі, якія паказалі замалёўку-візітку на свяце. У сур’ёзным і гумарыстычным святле паўстала сцэнічная гісторыя жыцця факультэта. А як на самой справе ўсё пачыналася?
Сярод трынаццаці факультэтаў ВДУ імя П. М. Машэрава факультэт мае трывалую рэпутацыю, моцны сваімі традыцыямі, аўтарытэтнымі педагагічнымі кадрамі, перспектыўнымі студэнтамі і таленавітымі выпускнікамі. Цікава пагаварыць з чалавекам, які кіруе гэтым астраўком беларускасці, з дэканам факультэта, кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам Віктарам Іванавічам Несцяровічам.
– Віктар Іванавіч, раскажыце, калі і пры якіх умовах узнік факультэт беларускай філалогіі і культуры?
– Факультэт узнік у 1992 годзе, калі ў краіне вельмі папулярнай была беларусізацыя і ёй надавалася шмат дзяржаўнай увагі. І тады на базе беларускага аддзялення філалагічнага факультэта узнік факультэт беларускай мовы і літаратуры. Потым ён мяняў сваю назву, бо мяняўся студэнцкі кантынгент, мяняліся спецыяльнасці. У 1992 годзе была спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура”, але ўжо з 1993 года паявілася новая – “Беларуская мова, літаратура і гісторыя”. А з 1996 года факультэт памяняў кірунак і з’явілася спецыяльнасць “Гісторыя, беларуская мова і літаратура”, другая спецыяльнасць – “Беларуская мова і літаратура, сусветная і айчынная культура”. У гэты час існавала назва “Факультэт беларускай філалогіі і гісторыі”. З 1999 года у нас паяўляецца яшчэ адна спецыяльнасць, прычым не педагагічная, а гуманітарная – “Беларуская мова і літаратура. Літаратурная работа ў газетах і часопісах”.Фактычна яна існуе і па сённяшні дзень. Наш факультэт уяўляў структурнае падраздзяленне, дзе спалучаліся педагагічныя спецыяльнасці і гуманітарныя. Выпускнікі педагагічных спецыяльнасцей галоўным чынам размяркоўваліся ва ўстановы адукацыі, а выпускнікі гуманітарнай – у асноўным размяркоўваліся ў рэдакцыя сродкаў масавай інфармацыі.
У 2001 годзе ад нас аддзяліліся гісторыкі і быў адноўлены гістарычны факультэт ва універсітэце, а мы атрымалі крыху іншы кірунак: з 2005 года мы перайшлі толькі на гуманітарныя спецыяльнасці. Педагагічная спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура” засталася толькі на завочным аддзяленні. Пераход на гуманітарную спецыяльнасць перш за ўсё звязаны з тым, што мы пастараліся адпавядаць часу: узялі кірунак на падрыхтоўку спецыялістаў, якія б змаглі дастойна працаваць у гімназійных і ліцэйскіх класах, у школах і установах новага тыпу.
– Ці створаны на факультэце належныя ўмовы для вучобы і рэалізацыі творчых здольнасцей моладзі?
– Так, у нас ёсць тэатральная студыя “Аўтограф”, якой доўгі час кіраваў артыст НАД тэатра імя Я. Коласа Генадзь Гайдук. Зараз яго замяніла студэнтка 5 курса Ірына Лобан. У нас вельмі добрая канцэртная група, якая карыстаецца папулярнасцю ў студэнтаў. Па выніках студэнцкага канцэрта “Хіт-парад” – першае месца студэнцкага журы і трэцяе – афіцыйнага журы. Пры літаратурным музеі універсітэта пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры беларускай літаратуры І.В. Саматой працуе літаратурна-краязнаўчы гурток “Зараначка”. Прыарытэтны накірунак яго работы – збор і даследаванне матэрыялаў, прысвечаных творцам Віцебшчыны. На факультэце выходзіць насценная газета “Шосты паверх”, дзе будучыя журналісты дзеляцца сваімі набыткамі.
– Скажыце, а якое працаўладкаванне чакае вашых студэнтаў?
– Пераважна яны працуюць настаўнікамі ў агульнаадукацыйных установах, выкладчыкамі беларускай мовы і літаратуры ў ліцэйскіх і гімназійных класах, выкладчыкамі ў ВНУ, бібліятэкарамі, работнікамі музеяў, рэдактарамі і дыктарамі на радыё, тэлевядучымі, нават артыстамі і інспектарамі па справах непаўналетніх. Мы ганарымся сваімі выпускнікамі, яны частыя госці нашага універсітэта.
– Ведаю, факультэт займаецца выдавецтвам навуковай і вучэбна-метадычнай літаратуры.
– Так, гэтыя публікацыі ахопліваюць такія сферы, як, напрыклад, этналінгвістыка, каларыстыка, новыя кірункі у беларускай лінгвістыцы, вывучэнне арабскай алфавітнай спадчыны, таксама шмат даследаванняў па беларускаму літаратуразнаўству. У гэтым годзе выдадзены наш першы паэтычны зборнік “Факультэт паэзіі” пад рэдакцыяй загадчыка кафедры беларускай літаратуры, кандыдата філалагічных навук, дацэнта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі В.І. Русілкі. Тут змешчаны вершы трыццаці аднаго аўтара, сярод якіх былыя выпускнікі і цяперашнія студэнты факультэта. Многія з іх ужо выдомыя па рэспубліканскіх выданнях: маладыя паэты Алесь Замкоўскі, Эла Петрачэнка, Ганна Навасельцава, Наталля Хліманава. У будучым плануецца выданне яшчэ аднаго калектыўнага зборніка паэзіі.
Алеся Саматой, студэнтка ВДУ імя П.М. Машэрава
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote