[322x322]
Усіх студэнтаў ФБФК, былых, сённяшніх і будучых!
Са Святам - з Міжнародным Днём Студэнта!!!
Вясёлага і творчага, плённага і незабывальнага студэнцтва вам!
Перш за ўсё хачу сказаць вялікі дзякуй усім тым, хто спрабаваў зрабіць хоць нешта больш-менш вартае 15-годдзя...
Аднак тое, што атрымалася... Вось толькі некалькі водгукаў, заўважце, самых прыстойных:
[499x699]"жорсткі сцёб", "у шматлікіх момантах зразумела было толькі адзінкам", "першакурснікі - поўная лажа", "гурт "Лінгрэн" нельга выпускаць на сцэну, пакуль не заменяць салістак" і многа іншага, не самага леснага ў адрас як выступоўцаў, так і арганізатараў.
Дарэчы, наконт арганізатараў...
Тут большая доля маёй віны (mea culpa, mea maxima culpa!), што я так кінула на самацёк, не пракантралявала і аддала перавагу сваім асабістым справам. Але.
Але мае прапановы наконт узнагарод найбольш актыўных студэнтаў ад імя студсавета так і засталіся прапановамі. Афіша, падрыхтаваная спецыяльна для канцэрта, на чыстым энтузіязме і любові да мастацтва, так і засталася ў кампутары аўтара і маім. Надрукаваць яе альбо не паспелі, альбо спадар Трубін "зашчыміў" грошы.
Хто вінаваты - зараз не высветліш, дый не варта.
На будучае ўрок - рабіць самой.
Але вялікая просьба: калі вам не хочацца саромецца таго, што вы - сутдэнты ФБФК, будзьце ласкавыя, РАБІЦЕ ТАК, ЯК РАБІЛІ Б ДЛЯ СЯБЕ!
На днях у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава адбылася чарговая літаратурная сустрэча. Сярод сталічных гасцей былі такія пісьменнікі, як Анатоль Казлоў, парадыст Анатоль Зэкаў, паэт Алесь Бадак, а таксама іншыя супрацоўнікі выдавецтва “ЛіМ”.
Цікавасць у студэнтаў выклікала як работа крыткаў і публіцыстаў, так і погляды пісьменнікаў на сучасны літаратурны працэс, іх уласная літаратурная творчасць. Бо звычайнаму студэнту цяжкавата не разгубіцца сярод імёнаў новага пакалення беларускіх аўтараў. Што чытаць, каго чытаць, што папулярна (адразу ўзгадваецца артыкул Ірыны Лобан у “НС” за 26 ліпеня пад назвай “Чытайце сваё!”). Тое самае раілі і сённяшнія “заканадацелі мод”. А таксама зачыталі шэраг уласных вершаў, у прыватнасці Алесь Бадак і Тамара Краснова-Гусачэнка, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
“На дэсерт” пакінулі парадыста і паэта Анатоля Зэкава, які, хоць, па яго словах, і “прывык са сваім прозвішчам сядзець”, даволі вальготна адчуваў сябе за трыбунай. Ён падзяліўся з аўдыторыяй не толькі добрым настроем, пародыямі на таленавітых паэтаў, але і нумарам хатняга тэлефона.
З усёй сустрэчы вынікае асноўная думка: перш чым самім уключацца ў літаратурнае жыццё і пачынаць пісаць, да чаго заклікалі госці з Мінску, трэба ведаць, хто ўключыўся ў гэтае жыццё да цябе.

[700x525]
[700x525]
[700x525]
[700x525]
[700x525]
[700x525]
[700x525]
[700x525]
[700x525]
[700x525]
[700x525]
[700x525]
[400x299]
[350x496]
[154x317]
[500x375]
[700x525]
[525x700]
[700x525]
[525x700]
[468x699]