• Авторизация


*Барока* вяртаецца! 10-01-2007 21:48 к комментариям - к полной версии - понравилось!


[350x496]
Ганна ( не блытаць з птушкафабрыкай ) Білык!
Прашу любіць і паважаць. Бо ёсць за што! Памятаю, як упершыню ўбачыла яе мініяцюрную “барочную” тачоную фігурку ў чорным бручным касцюме і ярка-пунсовай блузцы з каўнерам валанамі. Класічнае і крыху эксцэнтрычнае спалучэнне колераў і ідэальных формаў не магло не ўразіць. Тым больш што дадаткам да гэтага антуражу была яркая грыва доўгіх валасоў колеру чырвонага віна і пад неверагодным вуглом пастаўленая чолка (як раз пад валаны каўнера). Вобраз незабывальны! Але якім нечаканым адкрыццём стала для мяне тое, што ў гэтага цуда дома ў шафе залаты медаль, у галаве мільёны звілін, у характары зайздросная мэтанакіраванасць і працавітасць, а таксама завостранае пачуццё свядомасці і адказнасці. Як чалавек настрою і вельмі імпульсіўны, я не магла паверыць, што ёсць асоба, якая ўмее распланоўваць свой час, рыхтаваць ЗАГАДЗЯ, паэтапна дамашнія працы, вучыць усё не ў апошні дзень. І з кожным годам Аня мяне здзіўляе і прадстае ў новых ракурсах, часцей выгадных для яе (ну яна ж ведае, як трэба сябе падаць ;)). То незвычайна сур’ёзная, часам нават рэзкая, то гаварлівая і смяшлівая (несумненна, гэта ўплыў суседкі , але пра яе пасля ;)). Заўсёды падцягнутая, акуратная, прэзентабельная. І ўся наша група ўжо збілася з ліку, спрабуючы высветліць, колькі ў яе параў абутку (Аня, прабач )
Як і большасць з нас, Гана за чатыры гады трошкі змянілася, але не згубіла сваёй эксклюзіўнасці і прывабнасці. Што і робіць яе перлінай калектыву, ледзі Барока і любіміцай Харошкі :)(не аднеквайся, Аня, мы ўсё бачым )
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (1):
ROMA_shkA 03-04-2007-18:29 удалить
клевая сукенка!!!!как,впрочем, большиииинство твоих платьев.


Комментарии (1): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник *Барока* вяртаецца! | Fiat_lux - [...Fiat_lux...] | Лента друзей Fiat_lux / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»