• Авторизация


пра СНІД сказаць ніколі не позна 13-12-2006 01:36 к комментариям - к полной версии - понравилось!


[500x375]
хоць 1 снежня ўжо даўно мінула, мы ўсё ж такі запасцім тут электронны варыянт газеты на антыСНІДаўскую тэматыку:

Вучоныя мяркуюць, што з цягам часу ў віруса СНІДу ёсць усе шанцы састарэць і аслабець: маўляў, пад уздзеяннем імуннай сістэмы чалавека хваробатворныя ўласцівасці віруса слабеюць. Значыць, пры яго перадачы па ланцужку ад аднаго носьбіта да другога ён будзе ўсё больш і больш губляць свае “наступальныя” сілы. А ў будучыні можа так “здаць”, што стане не толькі мала небяспечным для чалавека, але і згубіць свой жудасны “тытул” – смяротны. Гэтыя звесткі ідуць ад бельгійскіх вучоных з Антверпена.
Аказваецца, параўноўваючы вірусы СНІДу 1980-х і 2000-х гадоў, спецыялісты ўстанавілі, што “старыя” вірусы значна мацней за сваіх “нашчадкаў”. Менавіта гэтыя папярэднія вынікі і падштурхнулі даследчыкаў да ідэі таго, што ў арганізме чалавека пад уздзеяннем імуннай сістэмы вірус слабее да моманту перадачы яго наступнаму рэцыпіенту.
Аднак супакойвацца пакуль яшчэ вельмі рана, бо нават “малады” вірус сёння з’яўляецца смяротна небяспечным для чалавека. А значыць, пра ВІЧ-інфекцыю трэба расказваць, трэба папярэджваць сваіх дзяцей, маладое пакаленне пра жудасныя наступствы віруса. СПІД працягвае забіраць жыцці сотняў. І дактарам застаецца толькі ставіць дыягназ-прысуд. Мы ж можам супрацьпаставіць смяротнай “навале” толькі адно – свой цвярозы розум, здаровы лад жыцця і ўвагу да сябе і бліжніх.
У залежнасці ад дамінавання сімптомаў у клінічнай карціне выдзяляюць чатыры асноўныя захворванні: лёгачную, неўралагічную, страўнікава-кішачную, ліхаманкавую.

Лёгачная форма.
Прадстаўлена сімптомамі пнеўманіі (задышка, гіпаксія, болі ў грудзях, кашаль), што развіваюцца на фоне ліхаманкі, пахудзення і пагаршэння агульнага стану. Магчымы рэмісіі, якія змяняюцца рэцыдывамі: дыхальнай недастатковасцю і бронхаспазмамі. У якасці ўзбуджальнікаў пнеўманіі апісана ўжо больш за 170 мікраарганізмаў, аднак звычайна яна выклікаецца пнеўмацыстамі (57%) і цытамегалавірусамі (43%). Нярэдка выдзяляюць мікрабактэрыі, у тым ліку сухотаў, стафілакокі, пнеўмакокі, адэнавірусы. Магчыма паражэнне лёгкіх саркомай Капошы, прычым яно часам бывае адзіным захворваннем.

Неўралагічная форма.
Паталогіі нервовай сістэмы магчымы на любым этапе захворвання, могуць тычыцца ўсіх аддзелаў сістэмы і праходзіць без прыгнечання імунітэту. Гэта энцэфалапатыя, менінгіт, энцэфаліт, міелапатыя, асяродкавыя паражэнні галаўнога мозгу, неўрапатыі, радыкуліт і інш. Апошнім часам усё большую ролю адводзяць непасрэднаму ўздзеянню ВІЧ на марфалагічныя структуры галаўнога мозгу без сувязі з імунным дэфіцытам.

Страўнікава-кішачная форма.
Тут вядучы сіндром – дыярэя з прагрэсуючым пахудзеннем, абязводжваннем і інтаксікацыяй. Суб’ектыўна хворыя адзначаюць боль па ходу кішэчніка, часам нясцерпны. Ёсць і выпадкі язваў страўніка і дванаццаціперснай кішкі, холецысціт, гепатыт, хранічны каліт, страўнікава-кішачны крывацёк і іншыя паражэнні органаў стрававання.

Ліхаманкавая форма.
Характарызуецца пастаяннымі ці эпізадычнымі павышэннямі тэмпературы да фібрыльнай, якія суправаджаюцца пахудзеннем, агульнай млявасцю, недамаганнем. Этыялогія невядома. У радзе выпадкаў у хворых з падобнымі сімптомамі пры біяпсіі касцявога мозгу, лімфатычных вузлоў і пячонкі выяўлены мікрабактэрыі.
Яна глядзела ў акно. Маленькімі сцяжынкамі беглі па яе шчаках непрыкметныя слязінкі, быццам кроплі нясмелага дажджу коўзалі па шыбе. Імклівай хваляй ірваўся знутры патаемны душэўны боль. Так плакала душа, для якой сталася пакутай чарговае расчараванне.


На вуліцы мацнеў дождж. У мітуслівым натоўпе вячэрняга прамоклага горада. Яна шукала Яго. Шэрыя, нябачныя твары людзей хавалі ад яе жаданы вобраз. Ён знікаў у імжы непрытульнага вечаровага туману.
Апошні час Яна часта хавалася ў прыцемках сну. Каляровасць любімых сноў прыносіла радасць і заспакаенне, якіх так не хапала ў жыцці. Мроілася бясконцае шчасце кахання з ім, Адзіным.


Яны сустрэліся ў звычайны летні вечар. Жывучы побач, у адным двары, ім давялося прыкмеціць адзін аднаго толькі цяпер, калі Яму і Ёй было ўжо каля дваццаці гадоў. Яна ў лёгкай блакітнай сукенцы вярталася ад знаёмай. Цудоўны настрой ад па-чароўнаму прыгожага і цёплага вечара маляваў на яе твары ледзь прыкметную ўсмешку. Ён з кампаніяй хлопцаў накіроўваўся на чарговы дыскатэчны фэст.


Імгненні… Што вы робіце з жыццём… Імгненне… І іх погляды ўпершыню сустрэліся. Здаецца, яны маглі прайсці міма, але непрыкметныя зорачкі ў прыцемках вечаровага неба вырашылі за іх. Яна ўпусціла звязку ключэй, а ён падабраў іх і працягнуў ёй. Ціхае “дзякуй” прымусіла Яго яшчэ на некалькі хвілін затрымацца, каб распачаць размову. Кінуўшы сябрам упершыню фразу: “Не чакайце!” Ён застаўся чарговы раз з новай дзяўчынай, але незвычайна блізкай яму. Да гэтага чарговых разоў было многа. Моднае шуканне любоўных пацех звязала яго з натоўпам. Кожны вечар сябры цягнулі падыскатэчыць і пазабаўляцца. І Ён ішоў. Чаму сёння застаўся?..


Імгненне… Што вы робіце з чалавекам ? Дзякуючы вам, ён становіцца іншым. Якім? Закаханым. Яе чароўны позірк вабіў сваёй пяшчотнасцю і шчырасцю, карыя вочы хавалі ад непрытульнасці жыцця. Пры кожнай сустрэчы яму было няёмка. Яе чысціня сароміла Яго. Незвычайнае пачуццё, але шчаслівае. Упершыню яго зачаравала чысціня і дзявоцкасць.
Іх аб’яднала восень подыхам узаемнага кахання, здавалася, бясконцым і шчаслівым…


Чорнай птушкай адлятаў апошні лістападаўскі дзень, пакінуўшы страшны прысуд закаханаму хлопцу — СНІД. Ліхаманкавы стан цела, жудасны боль душы і прысутнасць сапраўднай Каханай побач. Ён пакахаў Яе занадта позна. Ілжывая былая каханка ў міні- спадніцы на дыскатэцы падкінула асалоды на хвіліначку і чорную, невылечную хваробу.



Імгненні… Што вы робіце з каханнем ? Вы скрадаеце яго назаўсёды, накінуўшы на яго вэлюм смерці. Ён заўчасна пайшоў з жыцця. СНІД забіў яго фізічна. Яна выратавала яго душу Каханнем, назаўсёды пакінуўшы нясмелы дождж у сваёй душы.
Ірына Л.
ПРАФІЛАКТЫКА ВІЧ-СНІДу

СНІД – сіндром набытага імунадэфіцыту, інфекцыйнае захворванне, выкліканае вірусам імунадэфіцыту чалавека, які разбурае клеткі імунай сістэмы чалавека, прыводзіць да смерці.
СНІДам можна заразіцца толькі ад хворага чалавека ці вірусаносьбіта.

ШЛЯХІ ПЕРАДАЧЫ ІНФЕКЦЫІ:

1. Палавы – пры выпадковых палавых сувязях без сродкаў засцярогі.
2. Праз кроў – пры пераліванні заражонай донарскай крыві,
3. Ад маці да дзіця ВІЧ-інфекцыя перадаецца падчас цяжарнасці, нараджэння, кармлення грудзьмі.

ЯК ЗАСЦЕРАГЧЫСЯ АД ВІЧ-ІНФЕКЦЫІ
-выключыць раннія палавыя адносіны;
-выкарыстоўваць прэзерватывы пры выпадковых палавых кантактах;
-не ўжывайце наркатычныя рэчывы;
-прытрымлівайцеся правілаў гігіены пры працэдуры манікюру, педзікюру і іншых маніпуляцыях, звязаных з магчымым пашкоджаннем скуры і слізістых абалонак;
-перад рашэннем пытання пра бацькоўства прайдзіце тэст на ВІЧ.

Абследаванне на ВІЧ-інфекцыю можна бясплатна і ананімна прайсці ў любой паліклініцы.

Ад вашых паводзінаў залежыць ваша здароўе!!!
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (1):
15-12-2006-01:11 удалить
классный рассказ про девушку! (Імгненні)


Комментарии (1): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник пра СНІД сказаць ніколі не позна | Fiat_lux - [...Fiat_lux...] | Лента друзей Fiat_lux / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»