• Авторизация


Без заголовка 29-09-2006 00:41 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Мелодыя вясны

Матыў мелодыі кахання,

Струменьчык сонца і цяпла,

Надзею, шчасце і натхненне


Ізноў нясе з сабой вясна.

Паветра чыстае ў далонях,

На вуснах саладосці смак.

Як хораша – зірні наўкола!

Як абудзіла ўсё вясна!


Пачуцці сэрца напаўняюць.

У нябёсах мараў нашых плынь.

Нібыта песняй, далятае

Дзівосны водар веснавы.


Душа трапеча і смяецца,

Ляціць на крылах мараў-сноў

Над усёй зямлёй, над усім бязмежжам,

Дзе згода, радасць і любоў.


Вольга Пяткоўская,

студэнтка 23-й групы
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Без заголовка | Fiat_lux - [...Fiat_lux...] | Лента друзей Fiat_lux / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»