• Авторизация


“Свежыя” звесткі пра нашыя вакацыі 10-08-2006 01:26 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Дасягненні, заняткі, адпачынак:

Воля Баншчыкава – заваліла “Віцьбічы” сваімі матэрыяламі і паехала з мужам на вяселле сяброўкі (букет, натуральна, набыла ў мяне J);

Аня Білык – заўважана зноў са сваім хлопцам на вуліцах Віцебска;

Алеся Дуброўская – відаць, дзесьці ў родным Лепелі; па дадзеных разведкі, збіраецца восенню замуж...

Таня Зайцава – рэспект! Падарыла мне цудоўныя хвіліны ўспамінаў: дала паглядзець відэазапіс нашага Медыума; правадзіла свайго Сашу ў войска; працуе ў дзіцячым летніку “Магістраль”;

Ірынка Каранеўская – шукае дах таго дома, дзе здымалася стужка “Піцер-Fm”... На самай справе, паехала за сваім адзіным (папраўка: адзінымі); грошы хутка заканчваюцца; чакаю яе дамоў хутчэй. ІрОк, ты дзе???

Свецік Карыба – калі нешта не памятаеш – трэба да яе, у Светы ўсё запісана. Дзякуй за звесткі і дапамогу!

Марго Кліменцьева – звесткі адсутнічаюць... Спадзяюся, спакойна перажыла заканчэнне універсітэта яе каханкам (дзякуй Богу, ён ужо адвучыўся!), хоць той і не падазрае пра яе пачуцці;

Каця Князева (я) – гл. Шыпшына;

Юля Койра - ???

Ала Кот - ???

Ірынка Лобан – вярнулася з Польшчы, дзе адзначыла гадавіну вяселля;

Аня Лысёнак - ?... Нешта мне гэтая тэндэнцыя не падабаецца...

Наташа Мацяюн - ?

Воля Папкова – мяркую, яны са Светай нешта замуцілі... гы-гы ;)

Воля Патапенка – Гм-м-м..

Марына Петрашкевіч – ваў!!! Бачыла з нейкім хлопцам!

Аня Пячонкіна – МАЛАЙЧЫНА!!! Перапаступіла на бюджэт!!!

Наташа Раманава – муштруе дзетак у валанцёрскім летніку...па БЛСМ-аўскай лініі (ну мы дык ведаем, што гэта проста ўмоўнасць; нашы агенты паўсюль, толькі тц-ц-ц-ц!!!);

Наташа Рыжкова – асвойвае інтэрнэт-прастору, абменьваецца фільмамі.. карацей, набіраецца розуму J;

Каця Суравец – забівае двух зайцоў запар: і матэрыялы піша, і рэспандэнтаў кадрыць ;)

Ірынка Хлусевіч – пад Лужасна, здаецца, ці на Лучосе?... Блін! Забыла! Карацей, тэж у летніку з дзецьмі корпаецца. Крыху прыхварэла. Папраўляйся, наша Зорка! Не толькі Шумко без цябе будзе сумаваць, калі што (цьфу-цьфу-цьфу!);

Насця Шупенік – зараз буду плакаць!!! Яна з’ехала ў Нямеччыну, у Берлін! Я і рада і не рада. Так сумую! Павесяліся там за усіх дзяўчат нашага горада нявест, але ж вяртайся дамоў, плі-і-ізззззззззззз!!!!!!!!

 

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник “Свежыя” звесткі пра нашыя вакацыі | Fiat_lux - [...Fiat_lux...] | Лента друзей Fiat_lux / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»