• Авторизация


[...студенческий юмор...] 05-08-2006 01:28 к комментариям - к полной версии - понравилось!


-         Чаму ў школе ўрокі, а ва універсітэце пары? 

-         Таму што ў школе вучацца, а ва універсітэце парацца...

 Студэнты мастацка-графічнага факультэта збіраюцца на заняткі: 

-         Ты мальберт узяў?

-         Узяў! 

-         Алоўкі ўзяў?

-         Узяў!

-         Палітру ўзяў?

-         Я падумаў, што па літру мала будзе. Узяў па два!

 Бацька піша сыну sms:

-         Як экзамен? Хутчэй паведамі!

Сын адказвае:

-         Экзамен прайшоў выдатна. Папрасілі паўтарыць восенню!

Аб’ява ва універсітэце: “Экзамена не будзе. Усе білеты прадалі.”

Два студэнта прыйшлі на экзамен па англійскай мове.

Выкладчыца: 

-         Sit down.

Студэнт сябру:

-         Што яна сказала?

-         Сядай, даун!

Увага! У нашай вну новая латарэя: у кожным пятым беляшы – мяса!

Практычныя заняткі па рускай літаратуры.

Выкладчыца пытаецца:

-         Ці ўсе прачыталі “Вайну і мір”?

Усе маўчаць, раптам адзін хлопец ускоквае:

-         Трэба было чытаць??? А я перапісаў!!!

Аб’ява ў інтэрнаце: “У хуткім часе чакаюцца перабоі з вадой. Пераб’юцца 4-ы і 5-ы паверхі”.

У кожным з нас спіць геній... І з кожным днём усё мацней і мацней.

 

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (4):
jan_bel 06-08-2006-06:11 удалить
Файна пішаце, нават не думаў што на гэтым партале змагу сутыкнуцца яшчэ зь белмоўным дзёньнікам... Не галоўнае што гурт - гаоўнае, што беларуска моўны - дзякуй вам за гэта...
Шыпшына 09-08-2006-01:10 удалить
jan_bel, ну, канкрэтна гэты дзённік не зусім беларускамоўны... Тут, я мяркую, розныя запісы будуць, у залежнасці ад аўтараў і прыхільнасцяў. Проста мы - група факультэта бел. мовы і культуры...
jan_bel 09-08-2006-23:16 удалить
Шыпшына, я проста трохі не карэктна прапісаў гэты пост, я меў на ўвазе, што тыя, хто пішуць па-беларуску, заслугоўваюць пашаны... Адзначу, што расейская мова таксама мае права на існаваньне (жорстка напісаў...) і на тое, каб на ёй пісалі - я ж не нацыяналіст (верагодна, не нацыяналіст...). Я выразіў падзяку тым, хто па сёняшні дзень не адмовідіся ад белмовы...
Fiat_lux 11-08-2006-01:09 удалить
За што і я табе вельмі ўдзячна,jan_bel! Сёння размаўляла на працы з хлопцам па-беларуску. Не паспявала своечасова пераключацца на рускую і да некаторых іншых пакупнікоў таксама звярталася па-беларуску. ПРыемна было бачыць не толькі здзіўленне, але і шчырую, без боязі, усмешку...


Комментарии (4): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник [...студенческий юмор...] | Fiat_lux - [...Fiat_lux...] | Лента друзей Fiat_lux / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»