Авторство: Иринка Грумандзь-Лобан
22-07-2006 09:02
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Межы
Межы маёй душы
Дзесьці ў тваіх далонях.
Я па жыццёвай шашы
Плаваю на паромах,
Езджу ў цягніках,
Імчуся ў самалётах.
Я ў тваіх руках,
Я ў тваіх пяшчотах.
Вобразы майго сна,
Напэўна, прыходзяць з табою,
Тутака я адна
Злілася з дажджу слязою.
Межы майго кахання
Дзесьці ў тваёй любові,
Межы майго жадання
Змешваюцца з воляй мроі.
Межы маіх імгненняў
Дзесьці ў маім жыцці,
Шмат існуе сумненняў,
Трэба мне шлях прайсці.
Межы майго жыцця
Зараз не вызначальны.
Зноўку мая душа
Ірвецца ў палёт парывальны.
Зноўку імчуся туды,
Дзе ты каханы, адзіны.
Зноўку лятуць цягнікі
У межы маёй Радзімы...
09.10.2003
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote