Гэта цікава
Калі мужчына, звяртаючыся да каханай, называе яе залатой, ён ніколькі не перабольшвае. Вучоныя сцвярджаюць, што ў арганізме жанчыны ў 5-6 разоў больш золата, чым у арганізме мужчыны. Прычына пакуль невядома. Аднак прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва не павінны занадта ганарыцца, бо ў іх у 5-6 разоў больш ртуці, чым у мужчын. А ртуць, як вядома, ядавітая.
Што прыцягвае мужчын у жанчыне?
Так бывае: мужчына абавязкова акідвае поглядам амаль кожную жанчыну. Але няма магчымасці ўбачыць адразу УСЮ жанчыну. Штосьці ў ёй прыцягвае больш увагі, штосьці менш. Мужчыны перш за ўсё звяртаюць увагу на вочы жанчыны. А што на другім месцы, на трэцім? Пра гэта сведчыць вынік сцыялагічнага даследавання:
Вочы – 22,4 % Вусны – 7,9 %
Фігура – 14,4 % Бёдры – 7,5 %
Бюст – 11 % Валасы – 6,6 %
Усмешка – 10,8 % Поступ – 5,4 %
Ногі – 10,4 % Рукі – 3,4 %
Падрыхтавала Грумандзь
Ірына
13 група