[423x698]
Ірынка Лобан (на пачатку навучання – Грумандзь... Ніяк не прывыкну) – дзяўчынка з сонечнай усмешкай, акторка, паэтка.
Нарадзілася 29 верасня ў слаўным горадзе з цудоўнымі людзьмі – у Наваполацку. Аднак сваёй малой радзімай лічыць Полацк. Тут яе душа, тут яе натхненне. Можна шмат сказаць пра гэту адораную, працавітую, сціплую дзяўчыну з божай іскрай. Аднак лепш за яе гавораць яе вершы.
***
Вершы ад сэрца – вечная справа.
Талент у рукі – пісаць і пісаць.
Рыфмы складаць, напэўна, - забава –
Гэтыя вершы не хочуць чытаць.
Родная мова ў паэта, як зброя,
Слова, што з вуснаў ліецца, - ручай.
Шчасце – убачыць птушку на волі:
Раптам знікае з сэрца адчай.
Думка ірвецца ўвечары, ранкам.
Мара паэта вечна, бы сон,
Шчыра спявае ён калыханкі
Дзецям-радкам, што ўзялі ў палон.
І не спыніцца, няма перапынку,
Часам жыццё – гэта мроя нябёс.
Вершы не ведаюць час адпачынку,
Бо паэтычны – складанейшы лёс.
24.04.04