***
Аўтамабілі ў горадзе мне нагадваюць вялікіх насякомых, бываюць аўто прыгожыя, як матылькі і пачварныя, як шалахвосты, сустракаюцца і інсекты крывасмокі на колах. Экскаватары шустра зарываюцца ў зямлю рыхтык скарпіёны, а бульдозеры звычайна нагадваюць жукоў насарогаў.
Як кожны аўтамабіліст, я люблю разглядаць незвычайныя машынкі. Аднойчы ў Барселоне мяне здзівіла гарбаценькая малалітражка з эмблемаю падобнай да лексуса, марка VEXEI QVOVIS. Машынка – глава коніка. Раней нідзе такога аўто не бачыў. Машынка аказалася – інвалідкаю, лісток на заднім шкле прасіў не паркавацца бліжэй за 1,5 метры, бо ў тое аўто чалавек заязджае з заду ў інвалідным крэсле. Нягледзячы на тое, што знайсці месца для паркоўкі ў вялікім горадзе вельмі цяжка, маленькую інвалідку ніхто ніколі не падпіраў.
[показать]