***
Конь для мяне жывёла мала зразумелая. Некалі ў калгасе на бульбе ў студэнцкія гады мне далі каня з падводаю вазіць харчы і ваду на поле, і давялося вучыцца запрагаць, навязваць, карміць, паіць і даглядаць коніка. Ён быў старэнькі і ціхенькі, не кусаўся і не брыкаўся, але ж я ўсё адно пабойваўся яго, трымаў дыстанцыю, сцярогся і сяброўства ў нас не завязалася. Я добра карміў свайго коніка, частаваў хлебам і цукрам, але ж мы не сышліся, і я заставаўся сам па сабе, а конік сам па сабе... Можа мала часу было пасябраваць, але я так і не навучыўся дакладна вызначаць настрой каня. Якія думкі блукалі ў ягонай вялікай галаве, для мяне загадка. У адрозненні ад каровы, нават кабана, у тых усё на пысах напісана, я пра сабак і катоў не кажу, гэтых можна прачытваць, як разгорнутую кнігу. Але ж конь так і застаўся для мяне жывёлаю таямнічаю і задуменнай.
Я не раз згадваў радкі свайго любімага Мікалая Забалоцкага:
Животные не спят. Они во тьме ночной
Стоят над миром каменной стеной.
Рогами гладкими шумит в соломе
Покатая коровы голова.
Раздвинув скулы вековые,
Ее притиснул каменистый лоб,
И вот косноязычные глаза
С трудом вращаются по кругу.
Лицо коня прекрасней и умней.
Он слышит говор листьев и камней.
Внимательный! Он знает крик звериный
И в ветхой роще рокот соловьиный.
И зная всё, кому расскажет он
Свои чудесные виденья?...
***
І цяпер заўсёды, калі сутыкаюся з конямі “твар у твар”, я ўважліва ўглядаюся ў цёмныя конскія вочы і спрабую разгадаць гэтую жывёлу, але ж усё дарэмна, конь застаецца для мяне таямніцаю, непрачытаным неразгаданым вобразам.
[показать]
Конь пікадора.