• Авторизация


закаханыя 15-08-2008 11:48 к комментариям - к полной версии - понравилось!


***
Ён і яна на вакзале, гадоў па дваццаць, хлопец і дзяўчына абдымаліся так, быццам збіраліся закружыцца ў танга. Ён ласкава пагладжваў яе па сцёгнах, яна хілілася да яго, як галодная котка. Ён ня моцна пахлопаў яе па спіне і казытліва правёў пальцамі па шыі. Яна ціхім голасам мяўкнула ў адказ, і ён шырокай далонню ляпнуў яе па сцягну. Яна не адказвала, і ён яшчэ мацней ляпнуў адкрытай рукою па дзявочаму целу. Рэха разнесла ўдар, як выбух. Яна ўсміхнулася, стала на цыпачкі і ўкусіла яго за вуха. Ён збялеў, сціснуў далонь у кулак і ўдарыў яе пад скобы. Трапна. Яна пачала захлынацца, ротам хапаць паветра, як рыба, але яе далонь палезла хлопцу ў кішэнь джынсаў і там моцна сціснулася, відавочна, з кавалкам ягонае плоці. Людзі наўкола з шэрымі тварамі пачалі адварочвацца, рабіць выгляд, што не заўважаю закаханую пару. Хлопец задаволена выскаліўся, ласкава лёгка пацалаваў яе за вухам і яны зноў сталі нагадваць пару з бальных танцаў. Прыйшла электрычка, яны з’ехалі ў свой эратычны свет сада – мазахісткага кахання...

[600x400]
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник закаханыя | andrej-voronin - Дневник andrej-voronin | Лента друзей andrej-voronin / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»