жах
14-08-2008 20:39
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
***
Сябра Вадзім раніцай патэлефанаваў, сказаў што не прыйдзе ў прызначаны час і расказаў, што ідзе на пахаванне. Сёння ў Мінску хавалі ягоную знаёмую Святлану. Жанчыне было 42 гады, засталося двое дзяцей. Пару дзён таму, Святлана нешта з’ела і выпіла ў мінскай кавярні, зусім не шмат. У той жа вечар дома Свеце сталася кепска. Выклікалі дактароў і жанчыну забралі ў бальніцу хуткай дапамогі. Раніцай ў цяжкіх пакутах Святлана памерла на руках у мужа. Дактары бездапаможна паціскалі плячыма і гаварылі:
– Мо ў яе эпілепсія?
– Няма ў яе эпілепсіі...,-- адказваў муж Дзіма.
Ён сядзеў каля знямоглай жонкі і прасіў дактароў выратаваць, памагчы, зрабіць хоць што не будзь, а яна захлыналася пенаю і адыходзіла ў яго на руках. Сёння ён не ўстане гаварыць.
Учора ж ўзбудзілі крымінальную справу і прызначылі таксікалагічную экспертызу, але гэта ўсё, постфактум...ідзе следства.
Запісаў, як нататку з крымінальнай хронікі і ня ведаю, што і як тут што каментаваць...
Адно шчыра спачуваю людзям.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote