• Авторизация


сабакі 13-08-2008 17:18 к комментариям - к полной версии - понравилось!


[показать]

Аднойчы заўважыў, што сабакі ня толькі падобныя да сваіх гаспадароў, але найперш адпавядаюць месцу, невыпадкова сабачая парода і знешнасць вызначае пэўны лад жыцця. Як добра ўпісаўся афганскі хорт ў цырульню, так піт-булю самае месца ахоўваць ганак шыкоўнай вілы, залацістыя рэтрыверы добра глядзяцца пад дзвярыма крамы з канапамі, калматаму бабтэйлу падыходзіць месца на барахолцы, каратканогі бігль, з добрай харызмай між ног, жыве ў гаспадара крамы мужчынскай бялізны...
Мае любімыя крамы – кнігарні, люблю зайсці пагартаць альбомы па мастацтву, глянуць кніжныя навінкі, адчуць пах свежай паліграфічнай фарбы і згадаць маміну бібліятэку. Які ж сабака адпавядае кнігарні? Я знайшоў адказ выпадкова, ён ляжаў пад дзвярыма невялікай крамкі з плакатамі, часопісамі і букіністычнай літаратурай -- басэт-хаунд, ён моцна нагадвае старога сапселага і падслепаватага букініста.


яшчэ сабакі: ...+4
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник сабакі | andrej-voronin - Дневник andrej-voronin | Лента друзей andrej-voronin / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»