• Авторизация


Зноў вайна...“ халера ясна”, і варта выказаць пазіцыю. 11-08-2008 20:04 к комментариям - к полной версии - понравилось!


***

Вайна -- гэта вялікі бізнес, і толькі... і яшчэ крышку, “народнае” свята.
Зноў запалілі Каўказ і зноў на папялішчы лунае цень Хаджы Мурата. Я ня веру ні Пуціну, ані Саакашвілі, абое рабое, два “палітыка” пасылаюць людзей на смерць, забіраюць чужое жыццё, забіваюць, калечаць, катуюць, сіроцяць, забіраюць у дзяцей радасць дзяцінства. Думаю, што Саакашвілі перасталі даваць грошы на дэмакратызацыю Грузіі і цяпер ён спадзяецца нешта зарабіць на вайне з Расіяй. Абодва спрабуюць танкамі выправіць свае палітычныя памылкі і абодва прайграюць у гэтай вайне. У Расіі няма дзеяздольнага войска, каб ваяваць на Каўказе, у Грузіі няма сродкаў. А войны – гэта найперш вялікія камерцыйныя праекты. У Расіі няма пэўнай нацыянальнай ідэі, зразумелай чалавецтву палітычнай платформы, няма нават яснай сфармуляванай пазіцыі па Каўказу, ёсць толькі мутныя фінансавыя інтарэсы і яркія ўспаміны пра імперскае мінулае. А ў палітыкаў Грузіі шалёны гонар і амбіцыі дробнай імперыі, і яшчэ вялікі фінансавы апетыт на амерыканскі ваенны бюджэт. Войны заўсёды добра аплачваюцца. Цяпер вайна, гэта найперш, бізнес, і ўрэшце рэшты, гэта толькі бізнес, крывавы і людажэрны камерцыйны праект.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Зноў вайна...“ халера ясна”, і варта выказаць пазіцыю. | andrej-voronin - Дневник andrej-voronin | Лента друзей andrej-voronin / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»