Я хварэю. Дрэннае пачуцце. Столькі трэба зрабіць,
04-02-2005 23:29
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Я хварэю. Дрэннае пачуцце. Столькі трэба зрабіць, але я сяджу і нічога не раблю. Добра,што хоць маляваць хочацца. На жаль, гэта кароткі перыяд.Мая лянота і самакрытычнасць хутка пройдуць. Я зноў буду вяселай дзяўчынай, якая не думае пра будучыню і іншыя глабальныя пытанні. Але зараз, калі я сяджу дома адна і калі ужо не хочацца рабіць усе тое, што хацелася ў прысутнасці бацькоў і брата, разумею , што я не такая, якой хацелася б быць. Сама запуталася ў сваіх словах. Проста мяне не задавальняе маё "я", але дзеля таго, каб стаць лепш нічога не раблю. Нельга скардзіцца на нейкія свае праблемы. У кожнага чалавека іх тысячы ці болей, хапае і свайго... Значыцца трэба расказваць пра нешта, што прынесла задавальненне. Такога пакуль няшмат, але планаў на гэту і наступную нядзелю шмат: узяць фотаплёнку і зрабіць здымкі з Еўпаторыі(гэтага я чакала амаль 4 месяца); дапісаць працу па астраноміі (смешна гучыць "праца"!!!); дапісаць некалькі карцін(маленькіх, але...)Няўжо я атрымоўваю задавальненне
ад усяго гэтага? Сама сябе здзівіла! Давайце прыемна здзіўляць адзін аднаго!!! Гэта ж прыносіць добры настрой...
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote