• Авторизация


Umberto Eco: Il secondo diario minimo.— Milano, © Bompiani, 1992. 10-10-2005 22:03 к комментариям - к полной версии - понравилось!


В колонках играет - Лель - Муси-Pussy (Я просто тебя съем Cannibal Corpse mix).mp3Не ведаю, ці бачыў ты калі, чытачу, порнафільм. Я не маю на ўвазе фільм з эратычнымі элементамі, нават з такімі, якія шмат у каго будзяць пратэст, напрыклад «Апошняе танга ў Парыжы», а сапраўдныя парнаграфічныя фільмы, то бок фільмы, адзіная мэта якіх ад пачатку і да канца — выклікаць узбуджэнне, паказваць разнастайныя спосабы порак на любы выбар і любы колер, і дзе ўсё астатняе не грае ніякай ролі. Вердыкт, ці ёсць фільм чыста парнаграфічным, ці ў ім маецца таксама нейкая мастацкая вартасць, нярэдка прыходзіцца выносіць судам. Я далёкі ад думкі, што мастацкая вартасць адпушчае ўсе грахі. Не раз бывала, што праўдзівыя мастацкія творы аказваліся больш небяспечнымі для веры, звычаяў і грамадскай думкі, чым нізкапробныя падробкі. Пры гэтым я мяркую, што дарослыя людзі маюць права на сведамае азнаямленне з парнаграфічнымі творамі, прынамсі тады, калі ім недаступнае што лепшае. Аднак тое, што часам суды вырашаюць, ці быў такі й такі фільм створаны для выказвання пэўнай эстэтычнай канцэпцыі ці эстэтычных ідэалаў (нават з выкарыстаннем у гэтай мэце паказу сцэнаў, што супярэчаць традыцыйна прынятым нормам маралі), ці то адзінай ягонай мэтай было абуджэнне інстынктаў, якія мы зазвычай называем нізкімі — факт, і суддзям трэба мець нейкія крытэрыі. Дык жа, па–мойму, вызначыць, парнаграфічны гэта фільм ці непарнаграфічны, можна паводле крытэрыю перапынкаў у дзеянні. Дзея шэдэўральных «Чырвоных ценяў» разгортваецца (апроч пачатку, кароткіх уставак і канцу) у сценах дыліжансу. «Прыгода» Мікелянджэля Антаньёні з аднога суцэльнага перапынку ў дзеянні, уласна, і складаецца: людзі соваюцца туды–сюды, прыходзяць, нешта кажуць, прападаюць і адшукваюцца, але ўвесь час нічога не дзеецца. Аднак гэты фільм і мае сваім заданнем паказаць, што нічога не дзеецца. Так, так, гэта можа падабацца нам ці не, але менавіта гэта ён нам і хоча паказаць. Тады як парнаграфічны фільм, калі толькі ён хоча быць вартым цаны квітка, відэакасеты ці дыску, мусіць дэманстраваць нам полавыя акты між мужчынамі й жанчынамі, мужчынамі й мужчынамі, жанчынамі й жанчынамі, жанчынамі й коньмі ці сабакамі (хачу, дарэчы, звярнуць увагу грамадскасці, што няма фільмаў, у якіх бы мужчыны былі з кабыламі ці сучкамі; чаму б гэта?) З актамі ўсё ясна, але між актамі ёсць яшчэ й паўзы. Калі ў парнафільме Рамэо хоча згвалціць Джульету, то ён сядае ў машыну на плошчы Свабоды і едзе да яе на хату на вуліцу Перамогі, прычым мы вымушаны назіраць за тым, як ён едзе, усю дарогу, не мінаючы ніводнага светлафору. У парнаграфічных фільмах людзі сядаюць у машыны, адольваюць шмат кіламетраў, і мы за ўсім гэтым назіраем; героі губляюць таксама процьму часу на засяленне ў гатэль, і мы бачым, як яны, замест таго, каб адразу трапіць у пакой, ад першага да апошняга паверху ўзнімаюцца ліфтам; дзяўчаты там падоўгу сядзяць у бары, высмоктваючы літры рознакаляровых напояў, або ў чаканні Рамэо хвілінамі перакладаюць з месца на месца кашулечкі й каруначкі, і толькі пасля высвятляецца, што яны прыкладаюць усе гэтыя намаганні, каб дачакацца зусім не Рамэо, а Сафо. Як гэта ні банальна й ні прыкра, але ж перш чым перайсці да здаровага кахання, персанажам прыходзіцца хоць у найменшай ступені, але сутыкнуцца з праблемамі камунікацыі. Прычыны такіх прамаруджванняў ясныя як божы дзень. Стварыць фільм, у якім Рамэо цягам паўтары гадзінаў гвалціў бы Джульету ракам, бокам і з падскокам, немагчыма. Фізічна немагчыма для акцёраў і фінансава — для прад’юсэра. Дый глядач не вытрымаў бы псіхічна, бо ён, на жаль, звыклы да звыклага жыцця. А якраз–такі граць звыклае жыццё — найцяжэйшае для любога акцёра. Усялякія збачэнні, злачынствы, гвалт, тартуры — увабразіць усё гэта нашмат лягчэй. Таму ў порнафільме мусіць таксама быць паказаны звычайны бег жыцця — і гэтая справа першай важнасці, бо парушэнне звычайнасці затым узбуджае зацікаўленасць гледачоў — зацікаўленне ў пэўным сэнсе гэтага слова. Менавіта таму, калі Рамэо трэба заехаць аўтобусам з А у Б, мы стаем сведкамі таго, як ён ускоквае на падножку ў А і едзе ў Б. Некаторых гледачоў гэта раздражняе, ім бы хацелася паболей «гарачанькага». Яны памыляюцца, аднак: паўтары гадзіны гарачых сцэнаў не вытрываў бы ніхто. Перапынкі мусова мець. А цяпер яшчэ раз ад пачатку. Ты глядзіш фільм. Калі героі прысвячаюць пераадоленню адлегласці між А і Б больш часу, чым табе хацелася б, значыць ты глядзіш парнаграфічны фільм.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Umberto Eco: Il secondo diario minimo.— Milano, © Bompiani, 1992. | МощьХаоса - Abyssus abyssum invocat in voce cataractarum | Лента друзей МощьХаоса / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»