• Авторизация


З Вялікаднем! С праздником Светлой Пасхи! 05-05-2024 17:42 к комментариям - к полной версии - понравилось!


DSC00826 (700x481, 628Kb)

Чаромхі куст расцвіў на ўзлеску.

У парку распусціўся бэз.

Прынёс Вялікдзень людзям вестку:

Хрыстос-пакутнік уваскрэс.

 

Як мар вясновы ў сэрцах росквіт,

як лепшай долі пасланцы,

куды ні глянь — пралескі ўроскід,

абапал сцежкі — дзьмухаўцы.

 

На радасць усяму ў прыродзе

па свеце крочыць белы май,

нагадвае: «Жывіце ў згодзе —

і там, дзе звіў гняздо адчай,

 

дзе блёкат хцівасці і злосці

труціў пачуццяў першацвет,

узыдуць кветкі прыгажосці,

якая выратуе свет!»*

Васіль Гадулька

 

*Бэз – сирень; росквіт – процветание; дзьмухаўцы – одуванчики; адчай – отчаяние;  хцівасці  стяжательства; пачуццяў – чувств;  кветкі прыгажосці – цветы красоты; свет – мир

 

***

Няхай жа Вялікдзень для ўсіх, хто святкуе, будзе сапраўды светлым днём, калі душа цягнецца да дабра, калі так шчымліва ўспамінаюцца бацькі, родныя мясціны... «Цяпер сонца, красуючыся, да вышыняў узыходзіць і, радуючыся, зямлю сагравае... Сёння вясна красуецца, ажыўляючы зямную прыроду, і бурныя вятры, што ціха павяваюць, плады памнажаюць, і зямля, што насенне жывіць, зялёную траву нараджае», — казаў святы Кірыла Тураўскі, прыпадабняючы гожай вясне — веру, а зіме — бязвер’е. Хай жа красуецца на нашай зямлі вясна! 

Сёння светлы і вялікі дзень, калі Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! 

На русском языке

Пусть же Пасха для всех, кто празднует, будет поистине светлым днем, когда душа тянется к добру, когда так щемяще вспоминаются родители, родные места... «Сейчас солнце, красуясь, к высотам восходит и, радуясь, землю согревает... Сегодня весна красуется, оживляя земную природу, и бурные ветры, что тихо повевают, плоды умножают, и земля, что семена питает, зеленую траву рождает», – говорил святой Кирилл Туровский, уподобляя красивой весне – веру, а зиме – безверие.  Пусть же красуется на нашей земле весна! Сегодня светлый и великий день, когда Христос Воскрес! Воистину Воскрес! Источник

 

DSC00874 (700x498, 600Kb)

 Жадаю вам, сябры, міру, згоды і моцнага здароўя!

З Вялікаднем! С Пасхой!

 

 

 

 

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник З Вялікаднем! С праздником Светлой Пасхи! | Natalya_Lyutsko - Дневник Natalya_Lyutsko | Лента друзей Natalya_Lyutsko / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»