Начны аповед №2. Славік.
07.12.06. 0:10.
...Я сядзеў у офісе і ўжо 10 хвілін здзіўляўся, з кожнай хвілінай усё болей. На гадзінніку было 9:10, а Вячаслава, з якім мы ўжо 2 гады працавалі разам, усё яшчэ не было на працы. Наогул, проста Вячаславам яго называў толькі я, марна спадзеючыся знайсці ў ім хоць кроплю неафіцыйнага. Нават наш непасрэдны начальнік заўжды называў яго "Вячаславам Барысавічам" і на "вы" (гэта пры розніцы ў 20 гадоў). Да мяне ж ён звяртаўся па-сяброўску - "Шурык". У гэтым чалавеку было нешта ад робата. Магчыма, замест мазоў у ягонай галаве быў кампутар? Такое ўражанне складвалася з-за неверагоднай пунктуальнасці Вячаслава. За два гады, што я з ім працаваў, у мяне набралося, пэўна, не меней за тыдзень спазненняў. Ён кожны дзень прыходзіў у офіс роўна ў дзевяць, у чорным пінжаку, белай, адпрасаванай кашулі і з гальштукам. Пра такога чалавека можна ўпэўнена сказаць, што і першага студзеня , калі спатрэбіцца, ён будзе роўна ў 9 на працы. Але сёння ён спазняўся.
Перабіраючы прычыны, па якіх мой калега мог не прыйсці (аварыя? Захоп аўтобуса тэрарыстамі з патрабаваннем ехаць у ЗША? Апакаліпсіс, які я не заўважыў, бо як звычайна дабіраўся да працы на аўтапілоце?), я нарэшце з нейкай палёгкай пачыў, як адчыняюцца дзверы. Яшчэ раў паглядзеў на гадзіннік. 9:20. "Напэўна, нават з Вячаславамі Барысавічамі што-небудзь павінна здарацца! - падумаў я і дадаў: - раз на тысячу гадоў".
Пры першым позірку на майго калегу магло скласціся ўражанне, што нічога экстрэмальнага не здарылася, проста пробкі, або зламаўся аўтобус. Але вока, якое звыклася за два гады да ранішняй постаці Вячаслава, імгненна прыкмеціла розніцу: кашуля была шэрая, а чаравікі - брудныя. Штосьці было не так.
- Добрай раніцы, - павітаўся ён і пайшоў да свайго месца.
- Добрай, - адказаў я, - Што-небудзь здарылася?
- Не, нічога, - ён ужо прайшоў міма мяне, і я не ўбачыў ягоны твар.
Спытаць, чаму спазніўся? Прабубніць што-небудзь пра аўтобус, і я так і не даведаюся праўды. Трэба было тэрмінова задаць пытанне, не даць яму схавацца за працай. Трэба было дзейнічаць нестандартна.
- Хто яна? - нечакана нават для сябе выпаліў я.
- Я... не разумею вас, Аляксандар, - пасля некалькіх секунд маўчання як мага спакайней паспрабаваў сказаць Вячаслаў, але твар, які спачатку збялеў, а потым пачырванеў, усё выдаў.
- Ды ладна табе, - працягваў атакаваць я, убачыўшы, што патрапіўдакладна ў цэль, - У цябе на твары напісана, што ты закахаўся.
Ён паглядзеў на сваё адлюстраванне ў маніторы, паціснуў плячыма, уздыхнуў і рухнуў у крэсла. А потым... нейк стомлена ўсміхнуўся, не так як заўжды, нацягнута, механічна, а неяк... па-чалавечы, ці што?
- Яна самая прыгожая ў свеце! - з захапленнем прамовіў чалавек, які проста не мог быць тым, з кім я працаваў апошнія два гады. Ён запракінуў галаву і працягнуў: - Мы вучыліся разам, у школе. Але толькі цяпер я зразумеў, што кахаю яе... - гісторыя кахання, банальная, але да неверагоднасці прыгожая, злятала з яго вуснаў, па ўсім, для Вячаслава было вялікай палёгкай каму-небудзь расказаць - пра тое, як яны выпадкова сустрэліся на вуліцы, як да ночы гулялі па горадзе, як ён потым праводзіў пешшу яе да дому, бо аўтобусы ўжо не хадзілі, як потым сам вярнуўся а чацвёртай гадзіне раніцы.
Працоўны дзень падыходзіў да завяршэння. Я сядзеў і думаў, што вось, нават Вячаславам Барысавічам бываюць падарункі лёсу, а мне ўсё ніяк. Раптам абудзіўся тэлефон.
- Слухаю вас, - прабурчэў я.
- Добры дзень, а Славіка можна? - пачуўся жаночы голас, з тых, якія праз усё жыццё праносяць адзенне дзіцячай непасрэднасці.
Я настолькі здзівіўся, што апомніўся толькі праз дзесятак секунд. Славік? Вось хто хаваецца пад маскай афіцыйнасці!..
- Славік, - паклікаў я, стрымліваючы смех, - цябе да тэлефона!
Калега, хвалюючыся, ухапіў трубку тэлефона (добра, што той быў радыё) і выскачыў за дзверы. Хвілін праз пятнаццаць ён вярнуўся з усмешкай на паўтвара.
- Слухай, Сань, мне трэ параней сёння сысці. (Ранейшы Вячаслаў сказаў б нешта накшталт "Паважаны Аляксандар, прымаючы ва ўвагу форс-мажорныя абставіны, я маю патрэбнасць скончыць свой працоўны дзень раней")
- А што такое? - ненатуральна здзівіўся я, ужо здагадваючыся пра прычыну.
- Ды я вось... запрасіў яе да сябе ў госці, трэба падрыхтавацца...
- Добра, добра, - я ўсміхнуўся, - Ідзі, Славік, - я пырснуў ад смеху - настолькі не стасавалася постаць Вячаслава з такім варыянтам імя.
Праз 10 хвіль да мяне зайшоў начальнік.
- А куды гэта Вячаслаў Барысавіч пабег?
- Сказаць - не паверыце, - задуменна вымавіў я, гледзячы ў столь, - на спатканне з дзяўчынай.
- Вя... Вячаслаў Барысавіч?!
- Я таксама ў шоку...
- Што ў свеце робіцца... - пахістаў галавою начальнік і павольна выйшаў за дзверы.
Едучы дадому я зноўку задумаўся аб гэтым здарэнні, ды так, што прапусціў свой прыпынак і асэнсаваў, што месца, куды я заехаў, зусім недалёка ад кватэры маёй даўняй знаёмай. "А можа, лёс?" - падумаў я, зайшоў, падняўся, пазваніў. Нікога не было дома. "Значыць, яшчэ не час..." - і са змешаным пачёццём
Читать далее...