Даўным-даўно. Мінулым летам. Арвэн Ундаміэль даслала мне верш свой, а я яго з ейнага дазволу перарабіў. ён, праўда, усё адно застаўся крыху вар'яцкім і няскладным...
I(частка першая)
Ваякі ішлі натоўпам вялікім
Ажно да Ангмара, а мо' і Арнора,
Ды гэта ня так ўжо і важна.
ваякаў тысячаў з дзесяць было
(А можа нават і болей)
Ды ворагаў колькасьць перавышала...
Чакалася жорсткая сеча.
ніхто і не марыў,
Пра дапамогу.
А з Захаду плыў Валінор-
бо Арвэн Элронда прасіла,
Па ворагам каб той ударыў.
Ён і ня думаў нікога чакаць-
сабраў народ і пайшоў ваяваць.
Гномы сталі разам-
такога даўно не было!
Хобіты вылезлі з нораў
З камфортных вылезлі нораў
(За зельле для трубак, ну й за сьвятло)
Змагацца на вуліцы выйшлі-
З транспарантам хто, хто - з мячом,
А хто на'т і проста з патэльняй!
Людзі таксама не спалі.
Арагорн не хацеў ваяваць,
а паехаў Радзіму ён абараняць,
разам з сябрамі з Рахана...
II(частка другая)
Бывае я думаю (дзіўная справа!)
і нешта здалёк мне нагадвае
Гэты вось сьвет.
Гэты няісны,прыдуманы сьвет,
Калі паглядзець ня так,
нагадвае мне... сучасны сьвет.
Бы іх маляваў адзін мастак,
Або мастакі сядзелі на адной з мільёнаў камет,
Што лётаюць вакол нас.
Проста у розны час!
III(частка трэцяя)
І хай вы палічыце ўсе мяне
банальнай дурніцай,
можа, яно так і ёсьць,але....
Мы ўсе за сусьвет баімся,
Баімся за родных людзей,
За Беларусь-Радзіму.
А што мне бэн Ладэн? Так, ліхадзей,
Я не баюся яго! І праз яго ня згіну.
Баюся таго,што нам не хапае свабоды
Нам не хапала яе заўжды,
Яе нехапала заўсёды!
Ды ў нас засталося яе, як у Сахары - вады.
Баюся....
Калі ж разабрацца, чаго я баюся найбольш?
Не, не пагрозы, што Захад й Усход нясе,
Не, не баюся я ядзерных бомб.
баюся найперш... сябе.
Я не баюся дэградацыі народа,
Я не баюся алкагалізма,
Не баюся забруджаньня прыроды,
Наркаманіі, сатанізма.
Змагаюся я з усім,
да чаго цягнецца наш сьвет дурны.
таго, чаго не пазьбегнуць нам.
...і з гэтым нічога не зробіш....
IV(частка чацвёртая)
Баюся... але ці мне хтосьці паверыць?
Ну, паслухае нехта мяне?
Што? Ніхто?
Напэўна, Вы мяне лічыце ўсе
З'ехаўшай з глузду.
напэўна. Я гэта прадбачыла.
Не трэба быць такімі ж як я.
вы, калі ласка, не бойцеся.
бо разам - мы сіла,
ні ў кога моцаў ня хопіць ісці насуперак нам!
Мы- Беларусы!
Мы- ня скіфы!
мы- ня гунны, якіх баяўся ўвесь свет!
Мы - горш, мы мацней!
Калі мы разам станем сьцяною
ніхто не пасьмее назваць нас нядобрым словам!
ніхто....
А?! Мяне ніхто не пачуў...
нажаль...
Гэтае я ня прадбачыла...
Arwen Undomiel & Ultrabelarus. лета 2005
LI 5.09.15