Прымайце! Вынік паловы лета.
Трынаццаць імгненьняў жыцьця.
Дзякуй:
Ю.
К.., якая дапамагла ў складаных абставінах
М.
В. і А. з горада Б.
А.
Гурту М.
яшчэ адной Ю., а таксама П. і Ж., з якімі я хадзіў на мітынгі
Н. і М. з гораду М.
ды іншым.
- Я, пэўна, пайду ўжо... - сказаў Глеб, звяртаючыся да гаспадара.
- Ды застанься шчэ, Батон! - расьсмяяўся гаспадар кватэры, у якой і праводзілася вечарына.
- І праўда, - падхапіў адзін з гасьцей, - Глядзі, колькі дзяўчын прыгожых, і гэта пры тым, што колькі піва нявыпітага!
Глеб напружыўся, але знешне застаўся спакойным.
- Не, я ўсё ж пайду... можа, пасьпею шчэ на апошні аўтобус.
Адна з дзяўчын, пачуўшы гэта, зірнула на гадзіньнік і падхапілася.
- Гэтае ж я абяцалася быць дома да гадзіны ночы! Я таксама пайду... - яна паглядзела на Глеба і весела дадала: - А вось і мая абарона ад маньякаў! Матуля ўсё дастае: "А раптам на цябе маньяк нападзе?"
- Ну-ну... - усьміхнуўся гаспадар, - глядзі, Аня, нейкі гэты Глеб падазроны... няйначай, сам маньяк.
- Пайшлі, маньяк, - яна фыркнула, ледзь стрымліваючы сьмех, і прыхапіла з сабою бутэльку піва.
- Пакуль, - разьвітаўся Глеб.
Гаспадар шматзначна пахлопаў хлопца па сьпіне.
***
- У мяне такое адчуваньне, ці апошні аўтобус ужо праехаў? - задуменна прагаварыла Аня пасьля дзесяці хвілін стаяньня на бязлюдным прыпынку, які асьвятляўся самотным ліхтаром.
- Зараз паглядзім, - Глеб адшукаў вачыма шыльдачку і прачытаў: "Канец руху - 23:57", а ўжо амаль палова на першую, - паглядзеўшы на гадзіньнік, дадаў ён, - Што ж, пойдзем пешшу!
- Сапраўды... не вяртацца ж... - яна кінула пустую бутэльку ў сьметнік, які азваўся глухім гулам, парушыўшым цішыню.
- Ты дзе жывеш?
Яна назвала адрас.
- Дык я літаральна ў дзесятку дамоў ад цябе! Гэтае ж трэба...
- Ну, ідзем?
- Пайшлі...
Некаторы час яны ёшлі моўчкі. Зрэдку па дарозе праязджала машына, але болей нішто не замінала гораду спаць.
Аня не вытрымала і ўсё ж парушыла цішыню.
- Я чула, ты паэт? - асьцярожна запыталася яна.
- Быў, - глуха адазваўся Глеб.
- Што значыць, "быў"? - не зразумела дзяўчына, - Паэт - гэта ж ці ёсьць ці не! Гэта ж ... як стан душы! - нарэшце падабрала яна параўнаньне.
- Ну... значыць стан душы зьмяніўся... - ён, здаецца, не вельмі хацеў аб гэтым размаўляць.
- Не разумею, - Аня развяла рукамі, - хаця... - яна памаўчала, - У цябе здарылася нешта? Пэўна, гэтае з-за дзяўчыны?
Ён сьціснуў кулакі, відавочна, ледзь стрымліваючыся.
- Калі не хочаш, не гавары! - спужалася яна.
Глеб паглядзеў удалячынь, на зорку, паціху расьціснуў кулакі і марудна выдыхнуў.
- Удвух словах - яна мяне кінула, і... ў галаве бы нешта зрушылася. Зараз ужо нават не спрабую...
- А можаш пачытаць што-небудзь са старога?
- Ну ты і нахабная, - уздыхнуў Глеб, - Я першаму сустрэчнаму не расказваю вершы... Ну ды ладна... Што табе расказаць?
- Ну, вершы... - разгубілася дзяўчына.
- Ды зразумела, што вершы, - без аніякай злосьці сказаў ён, - Падакладней азнач тэматыку...
Яна памарудзіла з адказам, потым асьцярожна, напаўзапытальна пачала.
- Прысьвечаныя ёй ты, канешне ж, не раскажаш выпадковай знаёмай...
- Да сёньняшняга дня не расказаў б. Але сёньня... ты фактычна першая, каму я ўсё гэта расказаў...
***
Яны ішлі па начным горадзе, рэдкія мінакі і жыхары дамоў, міма якіх пралягаў шлях Глеба й Ані, зачаравана глядзелі на дзіўную пару. Глеб дэкламаваў свае вершы, а Аня слухала, глядзела на зорнае неба і спрабавала ўявіць, як выглядае тая дзяўчына, безадказнае каханьне Глеба, пра якую яна нічога не ведала, нават імя...
Раптам Глеб спыніўся і ўказаў на дрэва ў метрах дзесяці ад іх.
- Глядзі! Ты бачыш? - у параўнаньні са сваім звычайным станам, ён быў вельмі ўзбуджаны.
- Што? - не зразумела Аня.
- Постаць! Вунь! - ён хуткім крокам пайшоў у той бок.
Аня трохі памарудзіла, а калі падышла, убачыла яго, разгубленага, з адчаем увачох.
- З кожным днём усё горш... - з болем у голасе сказаў Глеб і сеў проста на зямлю ля дрэва. Сустрэўшы недаўменны позірк Ані, ён патлумачыў: - Мала што яна сьніцца мне штоноч, пошнім часам я бачу яе і не ў сьне... А яшчэ - ён напружыўся, - у мяне выявілася месяцовая хвароба. Мінулай ноччу я прачнуўся і ўбачыў, што спаліў проста на падлозе болей за палову ўсяго, што напісаў... Баюся цяпер засынаць.
- Мо, трэба было застацца на вечарыне?
- Не... насамрэч я пайшоў таму, што ва ўсіх дзяўчын, мне пачало здавацца, былі твары Вікі...
- Яе завуць Віка?
Ён кіўнуў галавою.
- І ў мяне таксама быў ейны твар?
- Не... - ён слаба ўсьміхнуўся, - у цябе быў твой уласны, - ён задумаўся, а потым працягнуў: - У мяне да цябе просьба. Зойдзем да мяне, нам жа па дарозе, аддам табе ўсё, што засталося. На ўсялякі выпадак. А потым я правяду цябе да твайго дому.
- Добра, добра, - яна была пад уражаньнем ад ягоных прызнаньняў, - Ну, пайшлі? - яна ўзяла Глеба за руку. Ён не супраціўляўся.
***
- Ну проста няма словаў, - вымавіла Аня, - Ты што, жывеш адзін?
- Калі б я жыў не адзін, у такім стане быў бы толькі адзін пакой, а не ўся кватэра, па-мойму, лягічна,
Читать далее...